канфу́злівы, -ая, -ае (разм.).

Які лёгка канфузіцца, бянтэжыцца; сарамлівы.

|| наз. канфу́злівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канцавы́, -а́я, -о́е.

Які знаходзіцца на канцы чаго-н., з’яўляецца канцом.

Канцавая станцыя.

К. прыпынак тралейбуса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канцла́гер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: канцэнтрацыйны лагер.

|| прым. канцла́герны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́нцлер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адна з вышэйшых урадавых пасад у некаторых краінах Заходняй Еўропы, Вялікабрытаніі і інш., а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

2. Начальнік канцылярыі вялікага князя ў Вялікім Княстве Літоўскім, хавальнік дзяржаўнай пячаткі (гіст.).

3. Вышэйшы грамадзянскі чын у Расіі да 1917 г. (гіст.).

|| прым. ка́нцлерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж. (спец.).

1. Графічнае ўпрыгожанне ў канцы кнігі, раздзела.

2. Заключная частка літаратурнага ці музычнага твора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канцыля́рскі, -ая, -ае.

1. гл. канцылярыя.

2. Сухі, невыразны, насычаны словамі, характэрнымі для мовы дзелавых папер.

К. стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канцыля́ршчына, -ы, ж. (разм., неадабр.).

Неапраўданы, празмерны фармалізм у вядзенні спраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канцыляры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Служачы канцылярыі.

|| ж. канцыляры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канцыля́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Аддзел установы, заняты справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела.

Нябесная канцылярыя (разм., жарт.) — пра сілы, якія быццам бы кіруюць надвор’ем.

|| прым. канцыля́рскі, -ая, -ае.

К. работнік.

Канцылярскія справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канцэнтрава́ны, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца высокай канцэнтрацыяй (у 2 знач.).

Канцэнтраваныя кармы́.

К. раствор.

2. Абагачаны (пра руды, горныя пароды).

|| наз. канцэнтрава́насць, -і, ж.