Брыня́ць ’набухаць’. Здаецца, беларускае новаўтварэнне да слав. *brьněti: укр. брені́ти, брині́ти ’гучаць; цвісці, красавацца’, ст.-польск. brznieć (польск. brzmieć), чэш. brněti і г. д. ’гучаць’. Як заўважыў Брукнер, 45, словы, якія азначаюць гучанне, гук, часта азначаюць і набуханне. Параўн. слав. *bręk‑ (гукапераймальная аснова) і *bręk‑ ’набухаць’ (гл. бра́кнуць), польск. brzmieć ’тс’, але nabrzmiały ’набухлы’. Бел. брыня́ць < *brьněti (развівалася, можа, пад польск. уплывам?). Адсюль і бры́на ’цвіль’ (гл.). Сюды адносіцца і абрыняць (гл.) ’напухнуць, азызнуць’ (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багаві́нне ’водарасці, ціна’ (БРС, Гарэц.), ’водарасці; глей, мул; топкае балота, дрыгва’ (Інстр. лекс.). Рус. курск. багови́нье ’рачныя і балотныя расліны’, укр. багови́ння, багаві́ння ’від водарасцей’. Вытворнае ад bagъva ’балота, багна’, укр. багва́ ’тс’ (праформа bagy, род. скл. bagъve; параўн. і назву рэчкі Багва, гл. Развадоўскі, Studia, 239 і наст.; Фасмер, 1, 102, але думка Развадоўскага (там жа) аб герм. паходжанні *bagy вельмі няпэўная), суф. ‑inьje. Праформай можа быць і bagov‑inьje (старая ŭ‑аснова тыпу bagŭ: bagov‑, параўн. Развадоўскі, Studia, 240).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвяле́ць ’жвавець’ (мсцісл., Юрч.) і вытворныя жвяла, жвялей, жвяласць Лаўчутэ лічыць утворанымі на аснове літ. запаз. žvaléti ’бадрыцца’, žvalùs ’жвавы’ (Baltistica, VI, 2, 199). Літ. уздзеянне на бел. формы з ‑л‑ не выключана (гл. жвавы, дзе і форма жвалы), хаця форма жвалыўкр. жвалий) ’жвавы’ можа тлумачыцца і як вынік варыянтнасці суфікса ‑ав‑/‑ал‑. Пры тлумачэнні мяккасці ‑в‑ трэба ўлічыць аналагічныя адносіны ў жвакацьжвякаць, а таксама магчымасць уздзеяння антанімічнага вялы (жвавывялыжвялы). Магчыма і зваротнае ўздзеянне бел. семантыкі на літ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жулёмак ’некалькі жмень ільну’ (беш., Нар. сл., 94). Параўн. рус. дыял. цвяр., наўг., перм., сіб. жу́литься ’сцісквацца’. Параўн. славен. žúželj, žuželj ’нешта скручанае разам’. Корань у жулёмак можа тлумачыцца паводле значэння ’сціснутыя сцяблы льну’, як і жменя: *žul‑ьm‑ъkъ. Слав. *žul‑ прадстаўляе і.-е. *geul‑ (Покарны, 1, 396–397) ’згінаць, скручваць’; параўн. арм. kalum ’бяру, хватаю’, ст.-інд. gōla‑h ’шар’. Элемент ‑ьm‑ адлюстроўвае былы суфікс (параўн. ‑мо: пражмо́ ’пражанае калоссе’, мульмо́ ’мазоль’, вязьмо ’перавясла’, Сцяцко, Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казлі́ць ’пець непрыемным, прарэзлівым голасам’ (Нас.). Празрыстае ўтварэнне ад казёл1, матывацыя таксама зразумелая. Дакладных адпаведнікаў няма, рус. козлить, козлиться ў значэнні ’весці сябе як казёл і інш.’ можна разглядаць як незалежныя ад бел.; аднак мадэль, па якой утвораны гэтыя лексемы, з’яўляецца, відаць, архаічнай. Бел. казліць можа захоўваць вельмі старажытную канструкцыю, якая ў выніку яе экспрэсіўнасці магла і змяняць структуру (клас дзеяслова) і спецыялізаваць значэнні. Рус. лексему, такім чынам, можна разглядаць як найбольш блізкую да архетыпу, хоць, зразумела, вельмі ўмоўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кастру́ля ’каструля’ (ТСБМ, БРС, Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. кастрю́ля (дыял. кастру́ля), укр. кастру́ля (у Фасмера, 2, 208: укр. костру́ля). Запазычанне з еўрапейскіх моў. Паводле Фасмера, там жа, відавочна, узята з ням. мовы (Kastrol, Kasserolle). Першакрыніцай з’яўляецца франц. casserolle ’каструля’ (Фасмер сумняваецца, што першакрыніцай можа быць гал. kastrol або н.-ням. kastroll). Шанскі (2, К, 88) усё ж мяркуе, што хутчэй за ўсё крыніцай рус. слова з’яўляецца гал. мова (у Пятроўскую эпоху гэта слова было ў марской лексіцы); ням. крыніца здаецца менш верагоднай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снара́д ‘гарматны боепрыпас’ (ТСБМ), ‘ступка з таўкачом’ (Сцяшк. Сл.), знара́д ‘гарматны набой’ (Некр. і Байк.). Ст.-рус. снарядъ сустракаецца ў перадачы слоў гетмана Хадкевіча ў 1615 г.: велѣлъ ис снаряду палит, што можа сведчыць пра наяўнасць слова ў спецыфічным значэнні ‘гармата’ ў старабеларускі перыяд, у той час, як у рускіх помніках шырока ўжывалася нарядъ ‘артылерыя’ (Адзінцоў, Этимология–1981, 89–90). У сучаснай літаратурнай мове, хутчэй за ўсё, запазычана з рус. снаряд. Гл. Трубачоў, Дополн., 3, 697; ЕСУМ, 5, 333. Гл. нарад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пці ‘стаптаны, зношаны абутак’ (паст., Сл. ПЗБ; чэрык., ЛА, 4). Няясна; відаць, можа быць звязана з трэпаць (гл. трапаць2) ці трапятаць (гл.), параўн. польск. trzepiot, trzpiot ‘легкадумны, несур’ёзны чалавек’. Меркаванне Грынавяцкене — з літ. trèpčiai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 5, 142) — цяжка прыняць па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах. Хутчэй кантамінацыя трэ́пы1 і тапці (гл.) або запазычанне з польск. trepcie (Вілен. сл.), мн. л. ад trepek, trepka ‘прымітыўны абутак на драўлянай падэшве, прымацоўваўся да нагі пры дапамозе раменьчыкаў’, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тухля́к1 ‘нешта смярдзючае, гніючае’ (Нас.; мёрск., Нар. лекс.), сюды ж, магчыма, і ‘лямпачка без шкла, капцілка’ (Бяльк.). Да тухлы (гл.), апошняе можа быць звязана і з тухнуць1 ‘пераставаць гарэць, кепска свяціць’.

Тухля́к2 ‘кухталь, штуршок’ (мёрск., Нар. лекс., Вушац. сл.), рус. смал. тухля́к ‘удар кулаком, тумак’. Відаць, з кухталь пад уплывам ту́хаць ‘біць, стукаць’, гл. тух.

Тухля́к3 ‘соня, сонька’ (ваўк., Федар. 4). Да тухнуць2 у значэнні ‘спаць’, сюды ж тухля́ць ‘марнець, гібець, пазбягаць працы, валяцца’ (Зайка Кос.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

whren

1. vt (j-m) забараня́ць (каму-н., што-н.); перашкаджа́ць (каму-н. у чым-н.);

wer will es mir ~? хто мне мо́жа забарані́ць гэ́та?

2. vi (D) не дапуска́ць, не дазваля́ць (чаго-н.)

3. ~, sich (gegen, wider A) абараня́цца, барані́цца, адбіва́цца (ад каго-н.,чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)