ВІШНЕ́ЎСКІ ((Wiszniewski) Міхал) (27.9.1794, с. Фірлеева Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 22.12.1865),
польскі гісторык літаратуры, філосаф, псіхолаг. Вучыўся ва ун-тах Зах. Еўропы. З 1831 праф. гісторыі, потым гісторыі л-ры Ягелонскага ун-та ў Кракаве. Асн. праца — «Гісторыя польскай літаратуры» (т. 1—10, 1840—57; даведзена да сярэдзіны 17 ст.). У ёй ёсць звесткі пра Ф.Скарыну, інш. прадстаўнікоў бел. рэнесансавай л-ры. Выдаў «Помнікі польскай гісторыі і літаратуры» (т. 1—4, 1835—37), куды ўключаны і бел. матэрыял. Вішнеўскі — апошні прадстаўнік філас. думкі польск. асветніцтва, папярэднік пазітывізму. У манаграфіі «Бэканаўскі метад тлумачэння прыроды» (1834) сфармуляваў праграму аб’яднання назірання і эксперыменту з матэматычнымі метадамі. Даследаванне «Тыпы чалавечых розумаў» (1837) — наватарская спроба тыпалагізацыі інтэлектаў, першая польск. праца ў галіне псіхалогіі.
Літ.:Dybiec J. Michał Wiszniewski: Życie i twórczošč. Wrocław etc., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАЦЮ́РК ((Ataturk) Мустафа Кемаль) (12.3.1881, г. Салонікі, Грэцыя — 10.11.1938),
дзяржаўны, паліт. і ваенны дзеяч, заснавальнік і 1-ы прэзідэнт (1923—38) Турэцкай рэспублікі. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Стамбуле (1905). Да 1908 удзельнічаў у младатурэцкім руху. Прымаў удзел у італа-турэцкай (1911—12), 2-й Балканскай (1913) і 1-й сусветнай (1914—18) войнах (з 1916 генерал, паша). У 1919 узначальваў нац.-вызв. рух за стварэнне незалежнай Тур. рэспублікі. З 1920 старшыня Вял.нац. сходу Турцыі, сфарміраванага пад яго кіраўніцтвам. З 1921 вярх. галоўнакамандуючы. За перамогу над англа-грэч. інтэрвентамі ў баях пры р. Сакар’я (1921) атрымаў званне маршала і ганаровы тытул газі. Правёў прагрэс. рэформы бурж.-нац. характару ў галінедзярж.-адм. ладу, культуры і быту: скасаваў султанат (1922) і халіфат (1924), абвясціў рэспубліку (1923), рэфармаваў заканадаўства, увёў грыгарыянскі каляндар, лац. алфавіт і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРЭ́НКА (Андрэй Маркавіч) (н. 2.1.1933, в. Версанка Крупскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1984, чл.-кар. 1972), д-р фізіка-матэм. н. (1972), праф. (1974). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1956). З 1959 у Ін-це фізікі, з 1970 нам. дырэктара ін-та і кіраўнік Магілёўскага аддз. Ін-та фізікі, у 1987—97 гал. вучоны сакратар Прэзідыума, адначасова з 1991 дырэктар Аддзела антычных аптычных праблем інфарматыкі АН Беларусі. Навук. працы ў галінефіз. і інтэгральнай оптыкі, квантавай і аптычнай электронікі. Распрацаваў тэорыю дыэлектрычных хваляводаў і святлаводаў, тэорыю анізатропных рэзанатараў аптычных квантавых генератараў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Гауссовы пучки света. Мн., 1977;
Основы теории оптических волноводов. Мн., 1983 (разам з В.А.Карпенкам).
Літ.:
А.М. Ганчарэнка // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук 1993. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕНІСЕ́ВІЧ (Уладзімір Лук’янавіч) (н. 15.2.1936, в. Заполле Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1993), праф. (1996). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1959). З 1973 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (адначасова з 1996 у Бел.с.-г. акадэміі). Навук. працы па расплоджванні і селекцыі с.-г. жывёлы, папуляцыйнай генетыцы і бялковым полімарфізме жывёл, гетэрозісе ў жывёлагадоўлі. Адзін з аўтараў бел. чорна-пярэстай пароды свіней.
Тв.:
Состояние гаптоглобинового (Нр) локуса и продуктивность свиней белорусской черно-пестрой породы // Материалы XVI-й международной конференции по группам крови и биохимическому полиморфизму животных. Т. 3. Л., 1979;
Направление племенной работы со свиньями белорусской чернопестрой породы (разам з Г.К.Валаховіч) // Государственная книга племенных свиней черно-пестрой породы. Мн., 1990. Т. 3;
Вкусовые качества мяса молодых свиней // Зоотехническая наука Беларуси: Сб. ст.Мн., 1996. Т. 32.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМІ́ДЧЫК (Яўген Паўлавіч) (н. 2.1.1925, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анкахірургіі. Акад.АН Беларусі (1996), д-рмед.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1965 заг. аддзела таракальнай хірургіі Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі, з 1966 у Мінскім мед. ін-це (у 1974—96 заг. кафедры анкалогіі), адначасова з 1990 дырэктар Рэсп. навукова-практычнага цэнтра пухлін шчытападобнай залозы. Навук. працы па хірургіі стрававода, страўніка, шчытападобнай залозы. Сааўтар адкрыцця з’явы блока сінаптычнай перадачы пры ўздзеянні імпульснага магнітнага поля.
Тв.:
Пособие по онкологии. Мн., 1977 (разам з І.А.Петуховым);
Рак щитовидной железы у детей. М., 1996 (разам з А.Ф.Цыбам, Я.Ф.Лушнікавым);
A new form of RET rearrangement in thyroid carcinomas of children alter the Chemobyl reactor accident (у сааўт.) // Oncogene. 1996. 13.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЕ́ЛІЯ (Леанід Пятровіч) (н. 27.3.1946, г. Брэст),
бел. мастак. Сын П.А.Данелія. Вучыўся ў Мінскім маст.-пед. вучылішчы (1963—65), скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працуе ў галінемаст. праектавання, у розных жанрах выяўл. мастацтва. Аўтар праектаў, кіраўнік і выканаўца маст. афармлення інтэр’ераў дома адпачынку «Белая Русь» на воз. Нарач (1987—90), дзіцячага сада ф-кі «Элема» ў Мінску (1993, дэкар. пано, вітраж), гасцінічнага комплексу саўгаса «Заказельскі» Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. (1995; дэкар.-манум. жывапіс, з Дз.Глівай; вітраж, люстры), кампазіцыі «Стары горад» (1996) і інш. Ускладненая кампазіцыя і насычанасць колеравай гамы надае яго пейзажам рамант.-філас. гучанне: «Бабіна лета на Прыпяці» (1980), «Ліпеньскія навальніцы» (1984), «Возера Нарач. Ружовы вечар», «Цішыня. Дзіва над Лотвай» (абедзве 1990-я г.). Сярод тэматычных карцін «Чаканне» (1983), «Пачатак. Дарогай волі» (1989), «Вераніка» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́СЬМАН (Іосіф Гаўрылавіч) (13.12.1868, г. Вілейка Мінскай вобл. — 1.7.1955),
савецкі вучоны ў галіне гідраўлікі і гідраэнергетыкі. Акад.Азерб.АН (1945). Д-ртэхн.н., праф. (1933). Герой Працы (1932). Засл. дз. нав.Азерб. ССР (1929). Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1892). Працаваў на чыгунцы, стажыраваўся ў Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі. У 1902—15 у Пецярбургскім політэхн. ін-це. З 1917 у Закаўказзі. Арганізатар і першы рэктар Уладзікаўказскага політэхн. ін-та, з 1922 у Азерб.політэхн. ін-це (да 1929 рэктар), адначасова з 1932 дырэктар энергет. Ін-та Азерб.АН, якому ў 1943 прысвоена імя Е. Навук. працы па нафтавай гідраўліцы, газадынаміцы і гідрамашынабудаванні. Прымаў удзел у праектаванні нафтаправода Баку—Батумі і інш. аб’ектаў нафтавай прам-сці, кансультант буд-ва буйнейшых ГЭС Закаўказзя. Аўтар падручніка «Гідраўліка» (10 выд.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНІ́ЙСКАЯ ШКО́ЛА,
усходняя галіна ранняй грэч. філасофіі. Сфарміравалася ў 6—4 ст. да н.э. ў іанійскіх калоніях Грэцыі. Гал. прадстаўнікі Фалес, Анаксімандр, Анаксімен (Мілецкая школа), Дыяген Апаланійскі, Геракліт. Для І.ш. характэрны эмпірызм, сенсуалізм, стыхійная дыялектыка. Прадстаўнікі школы імкнуліся знайсці першапачатак усяго існага, вытлумачыць аб’ектыўна-лагічную заканамернасць усякага працэсу. Лічылі, што ўсе рэчы паходзяць з нейкага адзінага матэрыяльнага першапачатку (вады, паветра, агню). Філас. даследаванні яны цесна звязвалі з патрабаваннямі практычнай дзейнасці, з’яўляліся стваральнікамі першых простых навук. прыбораў. І.ш. звычайна супрацьпастаўляюць італійскай школе — зах.галінестараж.-грэч. філасофіі, якая сфарміравалася ў 2-й пал. 6—5 ст. да н.э. ў грэч. калоніях Паўд. Італіі, Сіцыліі і прадстаўлена піфагарэізмам і элейскай школай.
Літ.:
Богомолов А.С. Античная философия. М., 1985;
Фрагменты ранних греческих философов. Ч. 1. М., 1989;
Виндельбанд В. История древней философии: Пер. с нем. Киев, 1995.
расійскі і ўкр. вучоны ў галіне механікі. Акад.АН Украіны (1948) і Рас.АН (1960). Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Маскоўскі ун-т (1935), выкладаў у ім. У 1948—55 дырэктар Ін-та матэматыкі АНСССР і праф. Кіеўскага ун-та, з 1964 дырэктар Ін-та праблем механікі АН УССР, з 1987 прэзідэнт Сусв. федэрацыі інж. арг-цый. Навук. працы па агульнай і прыкладной механіцы, механіцы дэфармавальных асяроддзяў, аўтаматыцы, тэорыі гіраскопаў, тэорыі пругкасці і пластычнасці, па гіраскапічных навігацыйных прыладах, аўтаномных сістэмах навігацыі рухомых аб’ектаў. Ленінская прэмія 1960, Дзярж. прэмія СССР 1981, Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1996.
Тв.:
Механика гироскопических систем. М., 1963;
Ориентация, гироскопы и инерциальная навигация. М., 1976;
Механика. Идеи, задачи, приложения. М., 1985, Прикладные задачи механики. Кн 1—2. М., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІННІ́КАЎ (Васіль Сяргеевіч) (13.1.1866, с. Воін Мцэнскага р-на Арлоўскай вобл., Расія — 11.1.1901),
рускі кампазітар.
Скончыў муз.-драм. вучылішча Філарманічнага т-ва ў Маскве па класах фагота і тэорыі музыкі (1892). Іграў у аркестры, дырыжыраваў, выкладаў спевы. З 1893 жыў пераважна ў Крыме. Працаваў у асн. у галінесімф. музыкі, працягваў традыцыі рус.нац. сімфанізму. Сусв. вядомасць прынесла 1-я сімфонія (1895). Сярод інш. твораў: опера «У 1812 годзе» (1895, не скончана; паст. пралог, 1901); кантата «Іаан Дамаскін» (1890); 2 сімфоніі (1895, 1897), сімф. карціны «Німфы» (1889), «Кедр і пальма» (1898); 2 інтэрмецца (1896, 1897); п’есы для фп., хары а капэла; рамансы, музыка да трагедыі «Цар Барыс» А.К.Талстога (1898) і інш.
Літ. тв.: Письма, документы, материалы. Т. 1—2. М., 1959.