уладанне Францыі (заморскі дэпартамент) на аднайменным в-ве з групы Маскарэнскіх а-воў у зах.ч. Індыйскага ак. Уваходзяць а-вы Рэюньён (пл. 2350 км²), Трамлен, Басас-да-Індыя, Жуан-ды-Нова і Еўропа. Агульная пл. 2,5 тыс.км². Нас. 720,9 тыс.чал. (2000). Дзярж. мова — франц., выкарыстоўваюцца крэольская і хіндзі. Адм. ц. — г.Сен-Дэні. Падзяляецца на 24 камуны. Нац. свята — Дзень узяцця Бастыліі (14 ліп.).
Прырода. В-аў Р. складаецца з 2 вулканічных масіваў: паўн.-зах. з патухлым вулканам Пітон-дэ-Неж (выш. 3069 м) і паўд.-ўсх. з дзеючым вулканам Фурнез (выш. 2631 м). Ёсць голыя лававыя палі, стараж. вулканічныя цыркі, участкі плато; узбярэжжы нізінныя і раўнінныя. Клімат трапічны пасатны. На ўзбярэжжы т-ры паветра ад 28 °C у студз. да 20 °C у ліп. На падветраных паўн.-ўсх. схілах гор выпадае да 4000 мм ападкаў за год, на ПдЗ — каля 700 мм. Шмат кароткіх горных рэк. Бываюць разбуральныя ўраганы (снеж.—красавік). Пад лесам (тамарынд, жалезнае і аліўкавае дрэвы, дрэвападобныя папараці і ліяны) і хмызнякамі 35% тэр. На ПдЗ участкі саваннаў, у гарах — лугі. Шмат птушак. Разнастайная марская фауна. Ёсць некалькі рэзерватаў.
Насельніцтва. Асн. насельніцтва (больш за 60%) — рэюньёнцы, або крэолы, народ пераважна змешанага франка-афра-малагасійскага паходжання, нашчадкі франц. каланістаў, афр. і малагасійскіх рабоў. Жывуць таксама індыйцы (каля 27%), афрыканцы, мальгашы, кітайцы. Сярод вернікаў пераважаюць католікі (86%), ёсць індуісты, мусульмане, будысты. Сярэднегадавы прырост нас. каля 1,7%. Сярэдняя шчыльн. каля 288 чал. на 1 км. Амаль усё насельніцтва сканцэнтравана ў прыбярэжных раёнах, дзе шчыльнасць дасягае 1000 чал. на 1 км². У гарадах жыве больш за 70% насельніцтва. У прам-сці занята 19% эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве — 8, у сферы паслуг — 73%. Значнае беспрацоўе (каля 35%), эміграцыя ў Францыю.
Гісторыя. Адкрыты ў пач. 16 ст.партуг. мараплаўцам П. ды Машкарэньяшам. З сярэдзіны 17 ст. каланізацыю вострава вялі французы, якія назвалі яго Бурбон. У 1810—15 востраў захапіла Вялікабрытанія. Пасля вяртання Францыі востраў атрымаў назву Р. (франц. «ўз’яднанне»), У 1946 Р. атрымаў статус «заморскага дэпартамента», у 1974 — унутр. аўтаномію, створаны Ген. і Рэгіянальны саветы, з 1982 паўнамоцтвы апошняга значна пашыраны.
Гаспадарка. Р. — с.-г. краіна з монакультурнай арыентацыяй. Штогадовы даход на 1 чал. каля 4,8 тыс.дол. (1998). Вытв-сцьэл. энергіі 1,1 млрд.кВт∙гадз (1996); каля 55% яе атрымліваюць на электрастанцыях, якія працуюць на імпартаваных нафтапрадуктах, каля 45% — на ГЭС. Гал. галіна прам-сці — перапрацоўка цукр. трыснягу (8 цукр. з-даў выпускаюць 222 тыс.т цукру, 1998).
Працуюць прадпрыемствы па вытв-сці рому, сокаў, ванілі, араматычных эсенцый, кансерваў (пладова-агароднінных і рыбных), алею, мясных вырабаў, мукі і хлебабулачных вырабаў, цыгарэт, буд. матэрыялаў. Часткова на экспарт працуюць швейныя, абутковыя, металаапр. і электронныя прадпрыемствы. Лясная прам-сць і дрэваапрацоўка. Развіты разнастайныя рамёствы і выраб сувеніраў. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 60 тыс.га зямель, у т. л. пад ворывам і шматгадовымі культурамі каля 50 тыс.га, пад пашай каля 10 тыс.га. Арашаецца 6 тыс.га. Ёсць буйныя плантацыі і дробныя сялянскія гаспадаркі. Асн. культура — цукр. трыснёг, займае каля 35 тыс.га, штогадовы збор 2—3 млн.т. Экспартнае значэнне мае вырошчванне ванілі і для парфумернай прам-сці Францыі эфіраносаў (пеларгонія, ветыверыя, іланг-іланг). Вырошчваюць таксама кукурузу, пшаніцу, бульбу, маніёк, агародніну, тытунь. У 1998 атрымана 17 тыс.т збожжа. Субтрапічнае садоўніцтва (манга, папайя, грэйпфрут, гуява і інш.). Вінаградарства. У горных раёнах развіта жывёлагадоўля. Пагалоўе (тыс. галоў, 1998): буйн. раг. жывёлы 26, авечак і коз 33, свіней 87. Рыбалоўства і промысел амараў. Важнае месца займае замежны турызм, на востраве развітая сетка інфраструктуры для турыстаў. У 1998 Р. наведала 370,3 тыс.чал., пераважна з Францыі. Унутр. транспарт аўтамабільны. На востраве 2,8 тыс. аўтадарог, у т. л. 2,2 тыс.км з цвёрдым пакрыццём. Асн. порт Ле-Пор. Каля г. Сен-Дэні міжнар. аэрапорт. У 1998 экспарт склаў 171,8 млн.дол., імпарт — 2,35 млрд.дол. У экспарце пераважаюць цукар (63%), ром і патака, парфумерныя эсенцыі, рыбапрадукты; у імпарце — машыны, паліва, харч. і спажывецкія тавары. Гал.гандл. партнёр — Францыя (74% экспарту, 67% імпарту), яна аказвае Р. пастаянную эканам. дапамогу. Грашовая адзінка — франц. франк.
І.Я.Афнагель (прырода, насельніцтва, гаспадарка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ле́і1 ’падцяжкі ў штанах’ (Сцяшк.). Да шле́йкі (гл.).
Ле́і2 ’нашыўкі з моцнай тканіны або скуры на тых месцах пераважна кавалерыйскіх штаноў, якія хутка праціраюцца’, ’абшыўка ў штанах’ (ТСБМ, Сцяшк.; слуц., міёр., Нар. словатв.), польск.сувалк.lei̯a ’скурай абшытыя штаны’, podlejowaś spodnie — naszyć lei. Паходзіць з франц.lé ’полка палатна, тканіна паміж пругамі’ (ТСБМ, 3, 33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Банкру́т. Рус.банкро́т (з XVIII ст.), банкру́т (з часоў Пятра I), укр.банкро́т, банкру́т. Банкру́т (больш даўняя форма) — запазычанне з франц.banqueroute або гал.bankroet. Больш новае банкро́т узята з ням.Bankrott. Першакрыніцай усіх гэтых слоў з’яўляецца італ.bancarotta ’зламаная лаўка’. Гл. Смірноў, Западн., 55; Фасмер, 1, 121; Шанскі, 1, Б, 35. Аб гісторыі слова гл. Клюге, 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бра́вы ’бравы’ (Нас. Сб., Шат., БРС), ’прыгожы’ (Лысенка, ССП). Рус.бра́вый, укр.бра́вий. Запазычанне з франц.brave (можа, праз ням.brav) або з італ.bravo ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 205; Шанскі, 1, Б, 184–185. Да гісторыі і распаўсюджання слова ў еўрапейскіх мовах гл. яшчэ Клюге, 98; MESz, 1, 367 (там і літ-ра). Шатэрнік лічыць гэта слова русізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бранзале́т, таксама бранзале́тка (БРС, Касп., Інстр. I, Сцяшк. МГ). Укр.бранзоле́та, бранзо́ля. З польск.branzoleta, branzoletka (якое Варш. сл., 1, 201 і Брукнер, 38, выводзяць прама з франц.bracelet ’тс’; няпэўна!), а гэта, паводле Рудніцкага, 194, з ням.Branzolette (дакладней, Рудніцкі лічыць, што было прамое запазычанне ўкр. слова з ням.). Сюды ж і брасле́тка ’бранзалет’ (Сцяшк. МГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамзэль ’маленькі гаршчок ёмістасцю ў 1 кг’, мамзэлік ’гаршчочак на 2 фунта жыта і меншы’ (Вяр.—Крыв., Сл. Брэс.). Няясна. Можна, аднак, дапусціць семантычны перанос паводле падабенства (знешні выгляд, фігура) з рус.мамзель ’гувернантка’, якое з ням.Mamséll ’гувернантка-францужанка’ < франц.mademoiselle ’паненка’ (складаецца з ma ’мая’ і demoiselle < лац.domonicella — памяншальнае да domina ’пані дому’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Масліноўка ’хустка (з кветкамі) з воўны фабрычнага вырабу’ (Жд. 1), ’сітцавая каляровая хустка’ (Касп.), ’летняя хустка’ (гродз., Сцяшк. Сл.), маслю́новая хустка ’шаўковая хустка’ (Ян.), масьлён ’рэдкая тканіна з тонкіх нітак’ (КЭС, лаг.). Да муслін, якое з рус.муслин < франц.mousselin ці з ням.Musselin < італ.mussolina — ад назвы горада Мосул на р. Тыгр (Фасмер, 3, 16).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Меда́ль, мяда́ль ’знак пераважна ў выглядзе металічнага кружка для ўзнагароды’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. мову запазычана з франц.médaille, якое з італ.medaglia < с.-лац.metallia ’металічная манета’ < лац.metallum ’метал’ (Фасмер, 2, 589; Голуб-Ліер, 307). Формы даўг.мэда́ль, лудз.міда́лек ’медаль’, ’медальён’, дзятл.медалёвы ’які мае колер бронзы’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.) прыйшлі з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мода ’пэўныя густы, звычаі, прывычкі (асабліва ў адзенні), у грамадскім асяроддзі’ (ТСБМ, Жд. 1, Шат., Сл. ПЗБ), моды ’узор у клеткі на палатне’ (бяроз., Сл. Брэс.; ТС, Сцяц.), модзіць, модзіцца ’моднічаць, хітрыць’ (Сцяц., Сл. ПЗБ), модна, монна, модне ’незвычайна, мудрагеліста’ (Сл. ПЗБ). З польск.moda, якое пры пасрэдніцтве ням. мовы з франц.mode < лац.modus ’спосаб’, ’мера’, ’правіла’, ’прадпісанне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́лікі1 ’рэзкі, востры боль, рэзь у жываце, баку’ (ТСБМ, Нас.). З лац.colica ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 200–201). Памылкова разглядалася як запазычанне з франц.colique (Фасмер, 2, 291). Але як было даведзена, упершыню зафіксавана ў XVII ст. у перакладзеным з лацінскай мовы помніку (Шанскі, 2, 8, 200).