бел. спартсменка (баскетбол). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1985), засл. майстар спорту СССР (1992). Чэмпіёнка XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія) у складзе зборнай каманды СНД. Чэмпіёнка свету сярод моладзі (1985). Чэмпіёнка Еўропы (1989), сярэбраны прызёр сярод моладзі (1984). Гуляла ў клубных камандах: «Гарызонт» (Мінск, 1984—92); «Алімпія» (г. Познань, Польшча, 1992—94); «Дынама» (Масква, 1994—2000). Сярэбраны прызёр Гульняў добрай волі (1990, г. Сіэтл, ЗША). Сярэбраны прызёр Сусв. універсіяды (1987). Сярэбраны прызёр Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1993). Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1989). Чэмпіёнка Расіі (1998, 1999, 2000), сярэбраны прызёр (1996). Чэмпіёнка Польшчы (1992, 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМАБІ́ЛЬ (ад электра... + лац. mobilis рухомы),
аўтамабіль, у якім для прыводу хадавых колаў выкарыстоўваецца электрычны рухавік, што сілкуецца ад змешчанай на гэтым жа аўтамабілі крыніцы току. У якасці крыніцы сілкавання выкарыстоўваюць электрычныя акумулятары і суперкандэнсатары (не патрабуюць доўгага часу зарадкі), паліўныя элементы або бензінавы ці дызельны рухавік для прыводу электрарухавіка (т.зв. гібрыдная схема). Першы Э. пабудаваў англ. вынаходнік Р.Дэвідсан (1837). Вызначаюцца бясшумнасцю, бяздымнасцю, прастатой кіравання і высокімі дынамічнымі якасцямі, але маюць малы запас ходу, вял. масу, абмежаваную скорасць руху (да 90 км/гадз). Серыйна выпускаюцца ў ЗША, Вялікабрытаніі, Расіі і інш. Перспектыўныя для гар. транспарту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭХІНАКА́КТУС (Echinocactus),
род кветкавых раслін сям. кактусавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў паўд. штатах ЗША і Мексікі. Культавая расліна ацтэкаў, якая выкарыстоўвалася імі ў якасці ахвярнага стала. У аранжарэях і пакоях вырошчваюць Э. Грузона (E. grusonii), вялізны (E. ingens) і інш.
Шматгадовыя расліны. Зялёныя сцёблы (выконваюць функцыю фотасінтэзу) шарападобныя ці кароткацыліндрычныя. выш. 1,5—3 м і дыям. 1—1,5 м, са шматлікімі рэбрамі, на якіх знаходзяцца калючкі. Кветкі жоўтыя, радзей чырв., размешчаны на верхавінцы сцябла ў выглядзе вяночка. Плод — ягадападобны. Мякаць сцёблаў некат. відаў выкарыстоўваецца ў кандытарскай прам-сці. Харч. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́КАН (Yukon),
тэрыторыя на ПнЗПаўн. Амерыкі (Канада), каля ўзбярэжжа Паўн. Ледавітага акіяна. Мяжуе на З з Аляскай (ЗША). Пл. 536,4 тыс.км². Нас. 28,7 тыс.чал. (2001). Адм. і эканам. цэнтр — г. Уайтхарс. Займае ўсх.ч. плато Юкан. Клімат субарктычны, кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -20 да -26 °C, ліп. 7—13 °C. Ападкаў 250—300 мм за год. Гал.р. Юкан з прытокамі Пелі, Порк’юпайн. Пераважаюць хвойныя лясы, на Пн — тундравая расліннасць. Асваенне Ю. звязана з адкрыццём у 1896 радовішчаў золата («залатая ліхаманка» Клондайка). Аснова эканомікі — горназдабыўная прам-сць: здабыча медзі, серабра, поліметалаў, золата, вальфраму, азбесту. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРЭ́ВІЧ Вадзім Аляксандравіч (27.10.1872, г. Асіповічы Магілёўскай вобл. — 26.2.1963),
расійскі вучоны-медык; адзін з пачынальнікаў сучаснай эферэнтнай тэрапіі. Д-р медыцыны (1902), праф. (1915). Чл.Т-варус. урачоў (1902). Скончыў С.-Пецярбургскі ун-т (1895) і Ваенна-мед. акадэмію (1899), у якой і працаваў (з 1912 заг. кафедры, з 1917 в.а. нач. акадэміі). У 1917 нач.Гал. ваенна-сан. ўпраўлення рас. арміі. У 1929—34 арганізоўваў мед. службу ў Індакітаі (В’етнам, Лаос, Камбоджа). З 1946 у ЗША. Навук. працы па бактэрыялогіі і заразных хваробах. Упершыню ў Расіі ажыццявіў эксперым. цэнтрыфугавы плазмафарэз крыві (з М.К.Розенбергам, 1913).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НАН (Annan) Кофі (н. 8.4.1938, г. Кумасі, Гана),
дзеяч ААН. Скончыў Навук.-тэхнал.ун-т у Кумасі, у 1972 атрымаў ступень магістра па эканоміцы ў Масачусецкім тэхнал. ін-це (ЗША). З 1962 на кіруючых пасадах у структурах ААН (акрамя 1974—76, калі быў дырэктарам турызму Ганы): у фін. органах Сусв. арг-цыі аховы здароўя ў Жэневе (Швейцарыя), Вярх. камісар ААН па правах чалавека, чл. Камісіі ААН па справах Афрыкі. У 1990—92 пам.ген. сакратара ААН па праграме планавання бюджэту і фінансаў, з 1993 нам.ген. сакратара па міратворчых аперацыях. З 1997 Ген. сакратар ААН. Нобелеўская прэмія Міру 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Сяргей Мікалаевіч (н. 22.2.1953, г. Ленінакан, цяпер г. Гюмры, Арменія),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат. Скончыў Маскоўскі ін-тміжнар. адносін (1975). З 1975 у Мін-ве замежных спраў Беларусі: пам. міністра замежных спраў, нам.нач. аддзела міжнар. арг-цый. З 1991 нам. пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН (Нью-Йорк). З 1993 часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь, у 1993—97 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША, у 2001—03 — у Бельгіі, адначасова пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Еўрап. супольнасцях, НАТО па сумяшчальніцтве. У 1997—2001 1-ы нам. міністра, з сак. 2003 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СААКАШВІ́ЛІ Міхаіл (н. 21.12.1967, Тбілісі),
палітычны і дзярж. дзеяч Грузіі. Юрыст. Д-р філасофіі Вашынгтонскага ун-та імя Дж.Вашынгтона. Скончыў Кіеўскі ун-т. У пач. 1990-х г. вывучаў права і стажыраваўся ў Францыі, Нарвегіі, ЗША, працаваў у адвакацкай канторы ў Нью-Йорку. У 1995—2000 і 2001—2003 дэп. парламента Грузіі. У кастр. 2000—вер. 2001 міністр юстыцыі. З 2001 арганізатар і лідэр апазіц. партыі «Аб’яднаны нацыянальны рух». З 2002 старшыня асамблеі (гар. ўрада) Тбілісі. У ліст. 2003 узначаліў шырокі рух апазіцыі, які шляхам масавых вулічных акцый дамогся адстаўкі прэзідэнта Э.А.Шэварднадзе. 4.1.2004 абраны прэзідэнтам Рэспублікі Грузія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН Амарцья (н. 3.11.1933, Шанцінікетан, Індыя),
індыйскі эканаміст. Д-рэканам.н. (1959). Скончыў Калькуцкі і Кембрыджскі (1955) ун-ты. Выкладаў эканоміку ў ВНУ Індыі, Вялікабрытаніі і ЗША: у Джабалпурскім (1956—58), Дэлійскім (1963—71), Оксфардскім (1978—88 і з 1998) і Гарвардскім (1988—98) ун-тах, Лонданскай школе эканомікі (1971—77). У працы «Галеча і голад...» (1981) даследаваў фактары, якія вядуць да беспрацоўя і неэфектыўнасці сістэмы харч. размеркавання, выступае як прыхільнік дапамогі бедным і захавання стабільных цэн на прадукты харчавання. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1998.
Тв.:
Рус.пер. — Развитие как свобода (отрывок из книги «Развитие как свобода») // Индия. Перспективы. 2000. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНЦІ́НА (Tarantino) Квенцін (н. 27.3.1963, г. Ноксвіл, штат Тэнесі, ЗША),
амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, прадзюсер. Дэбютаваў як рэжысёр і сцэнарыст стужкай «Шалёныя сабакі» (1992). Найб. значны яго фільм «Крымінальная чытаніна» (1994, прэмія «Оскар» за лепшы сцэнарый, Залатая пальмавая галіна Міжнар. кінафестывалю ў Канах) стаў этапным у развіцці кінематографа 1990-х г. Аўтар сцэнарыяў да фільмаў «Сапраўднае каханне» (1993), «Прыроджаныя забойцы» (1994), «Чатыры пакоі» (эпізод «Чалавек з Галівуда»; і рэжысёр), «Барвовы прыліў» (абодва 1995), «Ад захаду да світання», «Запечаная кроў» (абодва 1996), «Джэкі Браун» (1997; і рэжысёр). Здымаўся ў большасці сваіх фільмаў і ў інш. рэжысёраў («Роспачны», «Нікі, д’ябал малодшы» і інш.).