адна з фундаментальных фізічных пастаянных, якая ўваходзіць у законы квантавай фізікі. Уведзена М.Планкам (1900) пры выяўленні квантаванасці энергіі выпрамянення і ўстанаўленні закону размеркавання энергіі ў спектры выпрамянення абс. чорнага цела (гл.Планка закон выпрамянення). Найб. дакладнае значэнне П.п. атрымана на аснове Джозефсана эфекту. h = 6,626176(36)∙10−34Дж∙с. У тэарэт. разліках найчасцей выкарыстоўваецца прыведзеная П.п. h = h/2π = 1,0545887(57)∙10−37Дж∙с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
EAES, EaS = European Atomic Energy Society (Europäische Atomenergiegemeinschaft) – Еўрапейскае агенцтва па атамнай энергіі (Еўратам)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
спабо́рніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спаборніцтва. Спаборніцкі рух. □ І сам я ўключаю У сугучнасць тэм Энергіі кіпучы рух, І сам я ўключаю Пявучасць паэм У гэты спаборніцкі круг.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрма...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) адносіны да цеплыні, тэмпературы. напрыклад: тэрмадынаміка; 2) апрацоўку пры дапамозе высокіх тэмператур, напрыклад: тэрмафасфат; 3) заснаваны на выкарыстанні цеплавой энергіі, напрыклад: тэрматэрапія.
[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассе́яннен. Zerstréuung f -, Stréuung f -; фіз. Dispersión f -, -en;
фіз.рассе́янне святла́ Líchtzerstreuung f;
рассе́янне эне́ргіі Dissipatión f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
электрапрыбо́рм.тэх. Eléktrogerät n -(e)s, -e;
бытавы́ электрапрыбо́р eléktrisches Háusgerät;
электрапрыбо́р, які́ патрабу́е шмат эне́ргіі ein stróm¦intensives [-vəs] Gerät
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
outburst[ˈaʊtbɜ:st]n.
1. вы́бух, успы́шка (эмоцый);
an outburst of anger/indignation успы́шка гне́ву/абурэ́ння;
an outburst of applause вы́бух апладысме́нтаў
2. усплёск;
an outburst of energy усплёск эне́ргіі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВЕ́ЧНЫ РУХАВІ́К (лац. perpetuum mobile літар. бесперапынны рух),
1) вечны рухавік 1-га роду — уяўная машына, якая, аднойчы прыведзеная ў рух, выконвала б работу неабмежавана доўгі час, не атрымліваючы энергіі з навакольнага асяроддзя. Спробы стварыць вечны рухавік рабіліся з 13 ст. Адмоўныя вынікі гэтых намаганняў стымулявалі адкрыццё і ўсталяванне закону захавання і ператварэння энергіі, адна з фармулёвак якога сцвярджае немагчымасць стварэння вечнага рухавіка 1-га роду (гл.Першы закон тэрмадынамікі).
2) вечны рухавік 2-га роду — уяўная машына, якая б цалкам ператварала ў работу ўсю цеплыню, атрыманую з навакольнага асяроддзя, г. зн. мела б каэфіцыент карыснага дзеяння, роўны 100%. Існаванне такога вечнага рухавіка фармальна не супярэчыць закону захавання і ператварэння энергіі, аднак стварэнне яго забаронена другім законам тэрмадынамікі, з якога вынікае немагчымасць самаадвольнай перадачы цеплыні ад халоднага цела да нагрэтага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖОЎЛЬ ((Joule) Джэймс Прэскат) (24.12.1818, г. Солфард, Вялікабрытанія — 11.10.1889),
англійскі фізік, адзін з першаадкрывальнікаў закону захавання энергіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1850). Навук. працы па эл.-магнетызме, цеплавых з’явах і кінетычнай тэорыі газаў. Адкрыў з’яву магн. насычэння (1840); устанавіў залежнасць колькасці цеплыні, што выдзяляецца ў правадніку пры працяканні праз яго эл. току, ад сілы току і супраціўлення правадніка (1841; гл.Джоўля—Ленца закон). Вызначыў мех. эквівалент цеплыні і даў тым самым эксперыментальны доказ захавання энергіі (1843). Разам з У.Томсанам адкрыў з’яву змянення т-ры газаў пры іх працяканні праз сітаватую перагародку (1853—54; гл.Джоўля—Томсана эфект). Яго імем названа адзінка энергіі і работы — джоўль.
Літ.:
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989.