пазёрства, ‑а, н.

Схільнасць пазіраваць (у 2 знач.); прытворства. Уся яго лаянка, абурэнне былі нічым іншым, як кароткай успышкай і нават крыху пазёрствам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыве́тлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прыветлівага. Прыветлівасць абыходжання. Прыветлівасць усмешкі. // Добразычлівасць, гасціннасць; ветлівыя адносіны. Саша не верыла гэтай прыветлівасці, усмешкам і хавалася за Даніка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сварлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць сварлівага; схільнасць да сваркі. Палагея (так звалі ўдаву) мела не зусім чыстую рэпутацыю і, апрача таго, славілася сваёй сварлівасцю. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таксі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Разм. Вадзіцель таксі. Да дачы .. [Яраш] не даехаў. Спыніўся каля канторы лясніцтва, сілком усунуў таксісту грошы і пайшоў пехатой. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаснаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Узростам у шаснаццаць год. Гора ў некалькі хвілін састарыла гэтую шаснаццацігадовую дзяўчыну. Шамякін.

2. Працягласцю ў шаснаццаць год. Шаснаццацігадовы перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзе́ма, ‑ы, ж.

Незаразнае запаленчае захворванне скуры, якое суправаджаецца свербам і з’яўленнем высыпкі, гнойных пухіроў, струпоў. Экзема ў .. [Самародава] на нагах ніяк не гаілася. Шамякін.

[Грэч. ékzema — высыпка на скуры.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энергі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан энергічнага. У канторы МТС Аляксей застаў галоўнага механіка Баранава, і той праявіў неўласцівыя яму энергічнасць і заклапочанасць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сеневы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і ясянёвы. Простая рэч — лыжы, звычайныя бярозавыя ці ясеневыя лыжы, лёгкія і такія неабходныя ў паўночных снягах. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гага́каць, ‑ае; незак.

Разм. Абзывацца крыкам, падобным на гукі «га-га-га» (пра гусей); гагатаць. Галасіста, ажно далёка на паплавах адгукалася рэха, гагакалі гусі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адо́зва, ‑ы, ж.

Пісьмовы або вусны зварот да каго‑н. з заклікам, просьбай. [Маша:] — Во навіна якая! Мы будзем ставіць подпісы пад Адозвай за мір. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)