палітычны дзеяч. Скончыў Берлінскі ун-т (1905). Чл.РСДРП з 1900, яе ЦК з 1912. У 1917 старшыня Бакінскага савета, з крас. 1918 — Бакінскага СНК. Адначасова са снеж. 1917 надзвычайны камісар РСФСР па справах Каўказа. Расстраляны ў ліку 26 бакінскіх камісараў. Аўтар прац па пытаннях філасофіі, мастацтва і л-ры. У яго гонар названы гарады Сцепанаван (Арменія) і Сцепанакерт (Азербайджан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
а́драс, ‑а, м.
1. Надпіс на паштовым адпраўленні, у якім указваецца месцазнаходжанне атрымальніка. Сяргей прачытаў надпіс на некалькіх старых канвертах. На ўсіх — адзін адрас: дэпутату Вярхоўнага Савета.Шамякін.// Указанне месцазнаходжання каго‑, чаго‑н. Прамчала віхрам конніца І знікла ў шызай далі. Дзяўчаты непакояцца, Што адрасоў не далі.Гаўрусёў.
2. Пісьмовае прывітанне ў гонар якой‑н. урачыстай падзеі, звычайна юбілею. Паднесці прывітальны адрас.
•••
Зваротны адрас — адрас адпраўшчыка.
[Фр. adresse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́нінскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць У.І. Леніну. Ленінскія словы.// Звязаны з жыццём і дзейнасцю У.І. Леніна. Ленінскія мясціны.// Уласцівы У.І. Леніну; такі, як у У.І. Леніна. Ленінскі стыль работы.// Названы ў гонар У.І. Леніна, прысвечаны памяці У.І. Леніна. Ленінская прэмія.
2. Створаны У.І. Леніным. Ленінская тэорыя дыктатуры пралетарыяту.// Які адпавядае прынцыпам ленінізма. Ленінскія нормы партыйных паводзін. Ленінская нацыянальная палітыка.
•••
Ленінскі прызыўгл. прызыў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БО́ФАРТА МО́РА (Beaufort Sea),
ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак. каля берагоў Паўн. Амерыкі. Абмывае берагі ЗША (штат Аляска) і Канады. Пл. 476 тыс.км². Сярэдняя глыб. 1004 м, найб. 4684 м. У Бофарта мора ўпадае р. Макензі. Упаўд.ч.т-ра паверхневых водаў каля 4 °C, салёнасць 28‰; упаўн.т-ра -1,5 °C, салёнасць каля 32‰. На працягу года ўкрыта льдамі. Названа ў гонарангл. контр-адмірала Ф.Бофарта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАНО́САВА ХРЫБЕ́Т,
падводны хрыбет уПаўн. Ледавітым ак. Распасціраецца ад Новасібірскіх а-воў праз цэнтр.ч. акіяна да в-ва Элсмір у Канадскім Арктычным архіпелагу амаль на 1800 км. Шыр. ад 60 да 200 км. Узвышаецца над дном акіяна ў сярэднім на 3300—3700 м. Найменшая глыб. над асобнымі вяршынямі 900 м. Схілы стромкія, расчлянёныя каньёнамі, укрытыя слоем пясчаністага ілу. Адкрыты у 1948 сав. экспедыцыямі. Названы ў гонар М.В.Ламаносава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗЮ́МАЎ Мікалай Андрэевіч (24.12.1920, г. Аша Чэлябінскай вобл., Расія — 28.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ульянаўскае бранятанк. вучылішча (1941). На фронце з 1941. Камандзір танк. батальёна капітан І. вызначыўся ў Бабруйскай аперацыі 1944: экіпаж танка І. з 26 да 28.6.1944 знішчыў 7 процітанк. гармат, 3 дзоты, 10 агнявых пунктаў. Загінуў у баі. У яго гонарв. Дурынічы Бабруйскага р-на перайменавана ў Ізюмава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЧУ́РЫНСК,
горад у Расіі, у Тамбоўскай вобл., на р. Лясны Варонеж (бас.р. Дон). Цэнтр р-на. Засн. ў 1635. Да 1932 — Казлоў, перайменаваны ў гонар І.У.Мічурына. 123,5 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., металаапр., харчасмакавая, лёгкая, буд. матэрыялаў, мэблевая. Агульнарас. цэнтр садоўніцтва: Цэнтр. генетычная лабараторыя імя Мічурына, НДІ пладаводства імя Мічурына. 2 ВНУ. Краязнаўчы музей, дом-музей Мічурына, музей-сядзіба мастака А.М.Герасімава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАМО́ГА,
1) баявы поспех, нанясенне паражэння войскам праціўніка, дасягненне мэт, пастаўленых на бой, аперацыю, вайну ў цэлым. Угонар П. праводзяць парады, узводзяць помнікі, трыумфальныя вароты (аркі), называюць плошчы, вуліцы і інш., устанаўліваюць святы, напр., Дзень П. ў Вял.Айч. вайне — 9 мая.
2) Поспех у барацьбе, напр., П. ў спарт. спаборніцтве.
3) П. Пірава (ад імя эпірскага цара Піра) — П., здабытая вял. ахвярамі і таму роўная паражэнню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЫНГАЎ ПРАЛІ́Ў,
паміж Азіяй (Чукоцкі п-аў) і Паўн. Амерыкай (штат Аляска). Злучае Паўн. Ледавіты ак. (Чукоцкае м.) з Ціхім ак. (Берынгава м.). Даўж. 60 км, шыр. 35—86 км, найменшая глыб. на фарватэры 42 м. Па праліве (паміж а-вамі Дыяміда) умоўна праходзіць лінія перамены дат. Упершыню пройдзены С.І.Дзяжнёвым у 1648, потым рус. экспедыцыяй В.Берынга ў 1728, названы ў яго гонар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАБІ́СТЫЯ НЕМАЁМАСНЫЯ ПРАВЫ́,
суб’ектыўныя правы грамадзян, якія не маюць матэрыяльнага зместу і неаддзельныя ад асобы чалавека. Адрозніваюць 2 іх разнавіднасці: звязаныя з маёмаснымі правамі (напр., прадукцыя інтэлектуальнай творчасці, якая пры пэўных абставінах можа пераходзіць да іншых асоб па дагаворы з аўтарам, у парадку атрымання ў спадчыну; гл.Аўтарскае права, Спадчыннае права) і не звязаныя (іх адчужэнне ад асобы немагчымае, напрыклад, права на імя, гонар, годнасць).