Лёгкае паліто пераважна з непрамакальнай тканіны. Скінуўшы мокры, задубянелы ад дажджу плашч, Мікола павесіў яго каля печы, прывітаўся.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́сак, ‑ска, м.
Спец.
1. Коса зрэзаны клін (тканіны, дрэва і пад.).
2. Каса, якая за доўгі перыяд працы зрэзалася, стала вузкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таршо́н, ‑у, м.
1. Баваўняная тканіна з рэдкім перапляценнем нітак, звычайна клятчастая.
2. Папера з шурпатай паверхняй, якая нагадвае перапляценне гэтай тканіны.
[Фр. torchon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рус, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
Умацаваны на мачце вялікі кавалак моцнай тканіны, якая надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна.
Ісці на ўсіх парусах.
Падняць парусы (паставіць і разгарнуць парусы на судне).
|| прым.па́русны, -ая, -ае.
П. спорт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КУПО́Н (франц. coupon),
1) адразны талон у каштоўных паперах (акцыях, аблігацыях) на атрыманне працэнтаў ці дывідэнтаў з іх. Стрыгчы К. — жыць на рэнту, на працэнты з каштоўных папер.
2) Адрэз тканіны на касцюм, сукенку, блузку са спец. аддзелкай (звычайна ў раскроеным выглядзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мальта́н ’цёплая тканіна з бавоўны’, мальта́нка ’хустка с такой тканіны’ (КЭС, лаг.). З польск.multan ’сорт вельмі мяккай баваўняная тканіны’, якое з франц.molleton ’тс’. Гл. таксама малітан, мульт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАЗЫРЫ́КСКІЯ КУРГАНЫ́,
група вял. курганоў (магілы родавых ці племянных правадыроў) ва ўрочышчы Пазырык на правым беразе р.Вял. Улаган у Рэспубліцы Алтай (Расія). Даследаваліся ў 1929, 1947—49. У П.к. выяўлены прамавугольныя ямы глыб. да 4 м і пл. каля 50 м², у якіх стаялі пахавальныя камеры (зрубы з бярвення) выш. да 2 м. Дзякуючы значнай вышыні Пазырыка, асаблівасці клімату і канструкцыі курганоў пад імі ўзнікла шматгадовая мерзлата, якая забяспечыла добрую захаванасць пахавальнага інвентару і бальзаміраваных нябожчыкаў (мужчына мангалоід, мужчына і жанчына еўрапеоіднага тыпу, мужчынскія целы пакрыты татуіроўкай). Захаваліся вырабы з дрэва, тканін, лямцу, футра і скуры, у т. л. ворсавы дыван, танюткія шарсцяныя тканіны, а таксама вышытыя кітайскія шаўковыя тканіны. Шматлікія творы мастацтва выкананы ў т.зв.звярыным стылі.
Да. арт.Пазырыкскія курганы. Наверша з дрэва. 5 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
махро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае вялікую колькасць пялёсткаў (пра кветку). Шыпшына — продак ружы, ад якой яна адрозніваецца тым, што кветкі яе простыя, а не махровыя.«Беларусь».
2. Пра тканіны, вырабы з тканін з высокім ворсам. Махровыя тканіны.
3.перан. Яскрава выражаны, дасягнуўшы вышэйшай ступені (пра якую‑н. адмоўную якасць, пра чалавека з такой якасцю). Махровы нацыяналізм. Махровы рэакцыянер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяру́га, ‑і, ДМ ‑рузе, ж.
1. Тоўстая грубая тканіна. Ткаць дзяругу. □ Ты вострым плугам рэзаў дзірваны, Насіў з дзяругі Шытыя штаны.Куляшоў.
2. Посцілка з такой тканіны. Вокны завешаны дзяругамі.Навуменка.[Жанчыны] улажылі Рыгораў куфэрак на воз і пакрылі яго дзяругаю.Гартны.// Пра ўсякую адзежыну з такой тканіны. — Чаму ты адзяеш гэту дзяругу? Адзявай з гальштукам.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пеньюа́р
(фр. peignoir)
ранішняе жаночае адзенне з лёгкай тканіны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)