фанта́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які любіць аддавацца фантазіі (у 2 знач.), фантазёр.

2. Пісьменнік, што працуе ў галіне фантастыкі (у 3 знач.).

|| ж. фанта́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узру́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Моцна ўсхвалявацца; устрывожыцца. — Як жа гэта так? — узрушылася бабка: — За што такая няласка, такое пакаранне? Колас. [Маша] зноў узрушылася і так моцна, што рука з пісьмом апусцілася ў знямозе. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., каго-што.

1. Змалаціць, скончыць малаціць (разм.).

2. Адпрацаваць на малацьбе за доўг.

3. перан. Моцна набіць каго-н., адлупцаваць (разм.).

Адмалацілі так, што больш красці не будзе.

4. перан., што і без дап. У хуткім тэмпе, абы-як прачытаць, сказаць; адбарабаніць (разм.).

Адмалаціў даклад і з трыбуны далоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заўва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. каго-што і са злуч. «што», «як». Убачыць, падмеціць, выявіць.

З. агеньчык удалечыні.

З., што слухачы стаміліся.

Не заўважылі, як даехалі да вёскі.

2. каго-што. Адзначыць, запомніць па якіх-н. прыметах.

З. месца ў кустах, дзе ляжаў ранены.

3. Сказаць што-н., уставіць у размову. «Яно так і ёсць на самай справе», — заўважыў старшыня.

|| незак. заўважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэнтрыкліна́ль

(ад цэнтр + гр. klino = нахіляю)

форма залягання горных парод, у якой пласты нахілены так, што лініі іх падзення накіраваны ў бок аднаго цэнтра, а лініі распасцірання апісваюць каля яго дугі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

І́НДЭКСНЫ МЕ́ТАД у статыстыцы,

сукупнасць спосабаў і прыёмаў статыстычнай навукі, заснаваных на пабудове і аналізе індэксаў, якія дазваляюць сувымяраць складаныя сац.-эканам. з’явы. Спецыфіка І.м. ў тым, што колькасна непараўнальныя велічыні ў індэксе прыводзяцца да адзінства, якое робіць іх параўнальнымі, сувымернымі. Такім адзінствам з’яўляецца грашовая ацэнка (вартасць) несувымерных элементаў з’явы. Так, колькасць рознай прадукцыі (яе відаў) можа быць прыведзена да сувымернага выгляду з дапамогай цэн (памнажэннем аб’ёму прадукцыі на цану яе адзінкі), што дае магчымасць улічваць змяненне толькі дадзенай з’явы, звязанай з ім. У гэтым выпадку ў якасці сувымерніка выступае вартасць сукупнасці рэчаў. У ролі сувымерніка пры пабудове індэксаў выступаюць выдаткі працы (працоўныя адзінкі вымярэння) на вытв-сць прадукцыі (работ, паслуг) і інш. І.м. шырока выкарыстоўваецца пры вывучэнні дынамікі з’явы, для супастаўлення ў прасторы (пры параўнанні ўзроўняў сац. эканам. з’яў па тэрыторыі — вобласці, краю, рэспублікі) і ў інш. выпадках; ён дазваляе вылучаць і вымяраць уплыў фактараў на змяненне вывучаемай з’явы, у прыватнасці на змяненне яе структуры.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 7, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыгна́ць², -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гані; -гна́ны; зак., што да чаго (спец.).

Прыладзіць так, каб адно да аднаго падыходзіла па памерах.

П. вечка да бочкі.

|| незак. прыганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прыго́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

П. дэталей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наста́ць, -та́ну, -та́неш, -та́не; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра час, стан: пачацца, надысці.

Настаў час касьбы.

2. Прыстаць да каго-н. з патрабаваннямі, просьбамі і пад. (разм.).

Так настаў, што я адмовіць не мог.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яку́ты, -аў, адз. яку́т, -а, М яку́це, м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Саха (Якуціі), што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. яку́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. яку́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

То́лезны ’такі вялікі, такі шматлікі’ (Ласт., Некр. і Байк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з суф. ‑(е)зн‑, параўн. велічэ́зны, вялі́зны (гл. вялікі), што ўзыходзіць да прасл. *toli, *tolěтак, столькі’, параўн. укр. дыял. толь ’тс’, тіль ’трохі, не надта многа’, рус. дыял. то́ли, толь ’столькі, настолькі’, стараж.-рус. толи ’потым, і, а’, польск. tyleтак многа’, дыял. toli ’вось, толькі, а як жа’, чэш. дыял. toli ’столькі, так многа’, н.-луж. toli ’таму што’, a toli ’ўсё ж, аднак, тым не менш’, славен. toliтак, столькі’, старое серб.-харв. toli, tolje ’настолькі, так’, ст.-слав. толи, толь ’столькі, настолькі’. Спалучэнне дэманстратыўнага займенніка *to з часціцай *li, суадноснае з літ. tõlei ’да таго часу’ і роднаснымі tõl, tolì ’далёка’ (ESSJ SG, 2, 675; Фасмер, 4, 70; Шустар-Шэўц, 1514).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)