ЛЯВО́НЦЬЕЎ ((Leontief) Васіль Васілевіч) (5.8.1906, С.-Пецярбург —9.2.1999),
амерыканскі эканаміст. Чл.Нац. Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Брытанскай акадэміі. Замежны чл.РасійскайАН. Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). З 1931 праф. эканомікі Гарвардскага, з 1975 — Нью-Йоркскага ун-таў. Распрацаваў метад эканоміка-матэм. аналізу «затраты-выпуск» для вывучэння міжгаліновых сувязей, структуры эканомікі і складання міжгаліновага балансу («Даследаванне структуры амерыканскай эканомікі», 1953); выкарыстоўваецца больш як у 50 краінах для прагназавання і праграмавання эканомікі. Значны ўклад зрабіў у прагноз развіцця сусв. эканомікі («Будучае сусветнай эканомікі», 1977). Нобелеўская прэмія 1973.
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1978). Скончыла Кіеўскі ін-ттэатр.маст. імя І.Карпенкі-Карага (1953). З 1958 у Малым т-ры Расіі. Праф. (1979) Расійскай акадэміі тэатр. мастацтва. Сярод роляў: Юлія Піліпаўна («Дачнікі» М.Горкага, і ў кіно), Дона Ганна («Каменны ўладар» Лесі Украінкі), баранэса Штраль («Маскарад» М.Лермантава), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага); выканала 7 роляў у спектаклі «Выпадковы вальс» паводле кнігі С.Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» (т-р Эстрады). З 1951 здымаецца ў кіно: «Няскончаная аповесць», «Ціхі Дон», «Добраахвотнікі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГУ́НЬ,
рака ў Расійскай Федэрацыі і Кітаі, правая састаўляючая р. Амур. Па Аргуні праходзіць ч. граніцы Расіі з Кітаем. Даўж. 1620 км, пл.бас. 164 тыс.км² Пачынаецца ў гарах В.Хінгана, у Кітаі, пад назвай Хайлар. Цячэ пераважна ў шырокай даліне, бліжэй да вусця даліна звужаецца. Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэдні расход вады 340 м³/сек. Ледастаў з канца ліст. да пач. мая. У бас. Аргуні 1,8 тыс. азёраў агульнай пл. 50,9 км². Нерэгулярнае суднаходства ад с. Алочы (428 км). З 2-й пал. 17 ст. па Аргуні ішлі гандл. шляхі з Сібіры ў гарады Усх. Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУК (Саламон Ільіч) (н. 1.7.1920, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
рускі этнограф. Чл.-кар.АНСССР (1987), д-ргеагр.н. (1965), праф. (1971). Засл. дз. нав. Расіі (1980). Скончыў Маскоўскі ун-т (1947). З 1956 у Ін-це этналогіі і антрапалогіі РасійскайАН. Распрацаваў тэарэт. прынцыпы, метады і спосабы этнічнага картаграфавання. Асн. працы па этнічнай геаграфіі і краіназнаўстве: «Колькасць і рассяленне народаў свету» (1962), «Насельніцтва зямнога шара» (1965), «Краіны і народы: Зямля і чалавецтва» і «Праблемы этнічнай геаграфіі і картаграфіі» (1978; усе ў сааўт.), «Насельніцтва свету: Этнадэмаграфічны даведнік» (2-е выд. 1986). Дзярж. прэмія СССР 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ДЫР,
рака на крайнім ПнУ Сібіры, у Чукоцкай аўт. акрузе Расійскай Федэрацыі. Даўж. 1150 км, пл.бас. 191 тыс.км. Пачынаецца на Анадырскім пласкагор’і, упадае ў Анадырскі заліў Берынгава м. У вярхоўях мае горны характар, вузкую даліну. На Анадырскай нізіне рэчышча расчляняецца на сетку рукавоў і пратокаў. Асн. прытокі: Майн (справа), Белая, Танюрэр (злева). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 1680 м³/с. Ледастаў з кастр. да канца мая — пач. чэрвеня. У бас. Анадыра больш за 23,5 тыс. азёраў агульнай пл. 3231 км². У ніжнім цячэнні — рыбалоўства. Суднаходная ад с. Маркава (570 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХА́НГЕЛЬСКІ ЦЭЛЮЛО́ЗНА-ПАПЯРО́ВЫ КАМБІНА́Т,
у г. Навадзвінск Архангельскай вобл.Расійскай Федэрацыі, адзін з найбольшых у Еўропе. Першая чарга (сульфіт-цэлюлозны з-д і папяровая ф-ка) пачала дзейнічаць у 1940, другая (сульфат-цэлюлозны з-д і кардонная ф-ка) — у 1972, трэцяя (з-д беленай сульфатнай цэлюлозы) — у 1975. З 1994 холдынг. Асн. прадукцыя (1995): цэлюлоза, тарны кардон, папера. Выпускае таксама этылавы спірт, кармавыя дрожджы, драўняна-валакністыя пліты, сшыткі, папярова-белавыя тавары. Занята больш за 10 тыс. працаўнікоў (1990). Магутнасці разлічаны на перапрацоўку 4,5 млн.м³ драўніны за год. Частка прадукцыі экспартуецца ў Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЛЕНДЖЫ́К,
горад у Расійскай Федэрацыі ў Краснадарскім краі, на беразе Чорнага м. Абкружаны адгор’ямі Маркотхскага хр.Вял. Каўказа. Засн. ў 1831. 83,3 тыс.ж. (1997). Прам-сць: харч., дрэваапр., вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Н.-д. праектны ін-тгеафіз. метадаў разведкі акіяна. Гіст.-краязнаўчы музей. Прыморскі кліматычны курорт. Субтрапічны клімат міжземнаморскага тыпу, пясчаныя пляжы, крыніцы разнастайных мінер. вод, гразі, вінаградатэрапія і інш. выкарыстоўваюцца для лячэння розных хвароб — нерв., сардэчна-сасудзістых, эндакрынных, органаў дыхання, руху і апоры і інш. З памежнымі курортамі (Кабардзінка, Санцадар, Дзіўнаморскае, Джанхот, Бэта, Архіпа-Восіпаўка) Геленджык утварае Геленджыкскую курортную зону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГІ (Іван Іванавіч) (Іаган Готліб; 31.12.1729, Памор’е, Польшча — 27.10.1802),
этнограф, прыродазнавец і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1783). Вучыўся ў К.Лінея. З 1770 у Пецярбургскай АН. У 1768—74 з экспедыцыяй наведаў ПдУ Расіі, Алтай, Забайкалле, Урал, Паволжа, абследаваў і склаў карту воз. Байкал, апісаў клімат, флору і фауну наваколля. Аўтар працы пра народы Расіі «Апісанне ўсіх народаў, якія пражываюць у Расійскай дзяржаве, а таксама іх жыццёвых абрадаў, веравызнанняў, звычак, вопраткі, жылля і іншых векапомнасцей» (ч. 1—3, 1776—77). Займаўся таксама хіміяй, медыцынай, гісторыяй навук. адкрыццяў у Расіі, Іране і інш.
Літ.:
Токарев С.А. История русской этнографии. М., 1966.
расійскі біяхімік. Акад.РасійскайАН (1987, чл.-кар. 1970). Скончыў 1-ы Маскоўскі мед.ін-т (1956). З 1956 у Ін-це марфалогіі жывёл, з 1963 у Ін-це малекулярнай біялогіі АН Расіі. Навук. працы па вывучэнні механізмаў рэалізацыі генетычнай інфармацыі. Адкрыў у ядрах клетак жывёл ядзерную РНК — папярэднік матрычнай РНК (1961), вынайшаў у клетках інфармасомы і вызначыў іх структуру (1965—70). Знайшоў у жывёльных клетках і даследаваў мабільныя генетычныя элементы. Ганаровы чл. Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1972). Ленінская прэмія 1976. Дзярж. прэмія СССР 1983.