ізаверы́н
(ад іза- + лац. verus = дзейсны)
лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для паскарэння родаў і скарачэння мускулатуры маткі ў пасляродавы перыяд.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
навакаі́н
[ад лац. novus = новы + (ка)каін]
лекавы прэпарат, які ўжываецца для мясцовага абязбольвання, пры спазмах сасудаў і іншых захворваннях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
панкрэаці́н
(н.-лац. pancreatinum, ад гр. pankreas, -atos = падстраўнікавая залоза)
лекавы прэпарат, які вырабляюць з падстраўнікавай залозы буйной рагатай жывёлы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
піперазі́н
(н.-лац. piperasinum, ад лац. piper = перац)
лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як проціглісны сродак пры лячэнні аскарыдозу і энтэрабіёзу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пірыле́н
(ад гр. pyr = агонь + yle = рэчыва)
лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры спазмах перыферычных сасудаў, хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
празеры́н
(ад лац. prosero = вырабляю)
лекавы прэпарат, які прымяняецца пры міястэніі, паралічах, неўрытах, для стымуляцыі родавай дзейнасці, у афтальмалагічнай практыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
а́ншліф
(ням. Anschliff = завострыванне)
прэпарат мінералу або горнай пароды з адной адшліфаванай плоскасцю, падрыхтаваны для даследавання пад мікраскопам у адбітым святле.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
асарсо́л
(ад гр. oksys = кіслы + лац. ars = мыш’як + -ол)
лекавы прэпарат, які выкарыстоўваюць пры лячэнні сіфілісу, амёбнай дызентэрыі і іншых хвароб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вакцы́на
(фр. vaccine, ад лац. vaccinus = каровін)
медыцынскі прэпарат для прафілактычных і лячэбных прывівак прышчэпак супраць розных хвароб (напр. супрацьтыфозная в.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
герато́н
(ад гр. geron = стары + tonos = напружанне)
лекавы вітамінны прэпарат, які змяшчае 10—12 вітамінаў і нармалізуе абменныя працэсы ў арганізме.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)