тэхналогія гукавога вяшчання, у якой кадзіраванне, ушчыльненне, перадача, прыём, фарміраванне праграм і інш.працэсы выконваюцца над лічбавымі гукавымі сігналамі. Найб. пашырана сістэма Л.р. паводле стандарту DAB (Digital Audio Broadcasting лічбавае гукавое вяшчанне), якая забяспечвае высакаякаснае многапраграмнае (да 6 стэрэапраграм па адным радыёканале) наземнае і спадарожнікавае вяшчанне разам з дадатковай інфармацыяй, напр., відарысамі электронных картаў, газет, фатаграфій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОРФАГЕНЕ́З (ад морфа + ...генез),
формаўтварэнне, узнікненне і развіццё структур арганізма ў індывідуальным (антагенез) і эвалюцыйным (філагенез) развіцці. Індывідуальны М. — сукупнасць працэсаў развіцця аплодненай яйцаклеткі, што прыводзіць да ўтварэння складанага шматклетачнага арганізма. У філагенет. М. пры атрыманых у спадчыну зменах генома відазмяняюцца морфагенет. карэляцыі арганізма. Працэсы, што спрыяюць выжыванню віду, замацоўваюцца натуральным адборам, у выніку паяўляюцца патомкі з новай структурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
глыбі́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца на вялікай глыбіні (у 2 знач.). Глыбінныя рыбы.// Які дзейнічае на вялікай глыбіні. Глыбінная бомба.// Які праводзіцца на вялікай глыбіні. Глыбінная лоўля.
2. Які знаходзіцца ў глыбіні краіны, вобласці і пад. Вёска была глыбіннай — за цэлых сорак кіламетраў ад чыгункі.Навуменка.
3. Які выражае сутнасць, унутраны змест чаго‑н.; істотна важны. Раскрыць глыбінныя працэсы ў літаратуры.// Скрыты, патаемны. Глыбінныя жаданні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дынамі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дынамікі (у 1 знач.); звязаны з рухам, з дзеяннем сілы. Дынамічная тэорыя.
2. Багаты рухам, дзеяннем, унутранай сілай. Дынамічная музыка. Дынамічны вобраз. □ Наша партыя выходзіць з таго, што развіццё і ўзаемаўзбагачэнне культур народаў СССР, памнажэнне іх духоўных багаццяў — працэс дынамічны і няспынны.Машэраў.
•••
Дынамічная геалогія — раздзел геалогіі, які вывучае працэсы, што бесперапынна змяняюць састаў і будову зямной кары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імунапатало́гія
(ад імуна- + паталогія)
раздзел імуналогіі, які вывучае працэсы, што ўзнікаюць у выніку шкоднага ўздзеяння на клеткі і тканкі арганізма імуналагічных рэакцый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сейсмагеало́гія
(ад сейсма- + геалогія)
навука, якая вывучае геалагічныя працэсы, што суправаджаюць землетрасенні, а таксама выкарыстанне геалагічных дадзеных для вызначэння сейсмічна небяспечных раёнаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВА́РБУРГ ((Warburg) Ота Генрых) (8.10.1883, г. Фрайбург-ім-Брайсгаў, Германія — 1.8.1970),
нямецкі біяхімік і фізіёлаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Вучань Э.Фішэра. Вучыўся ў Берліне і Гайдэльбергу. З 1930 кіраўнік Ін-та фізіялогіі клеткі ў Берліне. Даследаваў акісляльна-аднаўляльныя працэсы ў жывой клетцы, прыроду і функцыі ферментаў. Растлумачыў механізм клетачнага дыхання ўздзеяннем ферментаў. Навук. працы па фотасінтэзе і анкалогіі, хіміі браджэння. Нобелеўская прэмія 1931.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЧО́С,
верхняе мохавае і травяное покрыва на тарфяных балотах, якое лёгка аддзяляецца ад торфу. Слой звязаны каранямі жывой травяністай расліннасці, рызоідамі, сцёбламі і галінкамі імхоў. У Беларусі таўшчыня ачосу звычайна 10—15 см, найб. 50 см. У ім канцэнтруецца макс. колькасць мікраарганізмаў (і пажыўных рэчываў для іх), адбываюцца асн.працэсы торфаўтварэння. Пры здабычы торфу ачос нарыхтоўваюць асобна або заворваюць. Прыдатны для вырабу кармавых дражджэй, спірту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАЛО́ГІЯ (ад аэра... + ...логія),
раздзел метэаралогіі, які вывучае фіз.працэсы і з’явы ў свабоднай атмасферы (вышэй за прыземны слой) і распрацоўвае метады іх даследавання. Даследуе састаў і будову атмасферы Зямлі, утварэнне воблакаў і ападкаў, цеплаабмен у свабоднай атмасферы, паветр. плыні, узаемадзеянне паветр. масаў і інш. Выкарыстоўвае метады зандзіравання атмасферы, электронную апаратуру, радыёлакацыю, авіяцыйную, ракетную і метэаралагічную спадарожнікавую тэхніку. Назіранні праводзяцца на аэралагічных станцыях і ў абсерваторыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫАКСІДА́НТЫ, антыакісляльнікі,
прыродныя ці сінтэтычныя рэчывы, якія затрымліваюць акісляльныя працэсы ў арган. рэчывах. Механізм дзеяння найб. пашыраных антыаксідантаў (амінаў араматычных, фенолаў, нафтолаў, сульфідаў, фасфітаў) заснаваны на іх уласцівасці абрываць ланцуговую хімічную рэакцыю акіслення ў выніку ўзаемадзеяння з актыўнымі радыкаламі і прамежкавымі прадуктамі. Прадухіляюць, напр., старэнне палімераў, асмаленне паліва, прагарканне тлушчаў і інш. Некаторым антыаксідантам уласцівы сінергізм. Прыродныя антыаксіданты — вітаміны Е, выкарыстоўваюцца ў харч. прам-сці.