скапленне гною ў якой-н.поласці арганізма (напр. э. плеўры, э. жоўцевага пузыра).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЬФА́РТАВА МУ́ХА (Wohlfahrtia magnifica),
насякомае сям. шэрых мясных мух. Пашырана на Пд Еўропы, у Паўн. Афрыцы, Цэнтр. і Сярэдняй Азіі. Трымаецца кветак, трупаў жывёл. На Беларусі зрэдку трапляецца ў паўд. раёнах.
Даўж. 9—14 мм, цела папяляста-шэрае, вусікі і ногі чорныя. Адкладае жывых лічынак (даўж. каля 1 мм) у адкрытыя раны і слізістыя абалонкі млекакормячых, зрэдку на чалавека (вушы, вочы, рот, нос). Лічынкі разбураюць навакольныя тканкі, трапляюць у лобныя пазухі, насавую, гаймараву поласці і выклікаюць цяжкія захворванні — міязы; развіваюцца 3—5 сут, потым вывальваюцца з ран і акукліваюцца ў глебе. За год да 6 пакаленняў. Часта бываюць прычынай гібелі жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАРО́ЖАЦ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 13.2.1927, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1994). Ганаровы акад.Міжнар. акадэміі інтэгратыўнай антрапалогіі (1996, Кіеў). У 1957—94 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні інфекц. працэсу і прафілактыцы ўскладненняў пасля аперацый на органах страўнікава-кішачнага тракту. Адкрыў з’яву інфіцыравання брушной поласці з кішэчніка праз фізічна герметычны шоў герметычнае шво*. Даў новыя ўяўленні пра механізмы ўзнікнення перытаніту і спаечнага працэсу пасля аперацый на страўніку і кішэчніку. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Инфицирование брюшины через физически герметичный кишечный шов. Мн., 1968;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛІКА [ад грэч. kōlikē (nosos) кішачная хвароба],
прыступ рэзкіх схваткападобных боляў у брушной поласці і забрушыннай прасторы. Адрозніваюць К. пячоначную і нырачную (найчасцей бывае пры камянях, гл.Жоўцекамянёвая хвароба), апендыкулярную (гл.Апендыцыт), кішачную (пры калавых камянях, некат. хваробах), панкрэатычную (гл.Панкрэатыт) і інш. Болі пры К. абумоўлены спазмам кругавых мышцаў сценак кішак, жоўцевых шляхоў, мачавых праток і інш. Бывае пры расцяжэнні ўчасткаў кішэчніка газамі. Суправаджаецца ірвотай, дрэнным агульным станам. У жывёл адрозніваюць К. сапраўдную (пры хваробах страўніка і кішак) і несапраўдную (пры некат. заразных хваробах, паталогіі печані, мачавога пузыра і інш.). Лячэнне: ліквідацыя прычыны асн. хваробы, што выклікае К., абязбольвальныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РАК,
вонкавая частка другаснай покрыўнай тканкі раслін — перыдэрмы.
Змяняе эпідэрміс. Утвараецца з клетак фелагену. Развіваецца ў драўняных раслін на галінах, ствалах, каранях, пупышкавых лускавінках, у травяністых двухдольных — на каранях, гіпакотыле, часам — на карэнішчах і клубнях. Шчыльная тканка бурага колеру, складаецца з клетак з патоўшчанымі непранікальнымі абалонкамі, з адмерлымі пратапластамі. Поласці мёртвых клетак запоўнены паветрам (напр., у дуба), белым зярністым рэчывам — бетулінам (напр., у бярозы) або дубільнымі рэчывамі і інш. Ахоўвае расліны ад празмернага выпарэння і інфекцыі. Устойлівы да кіслот, вадкасцей і газаў, акустычны, цеплавы і эл. ізалятар, не гніе. К. амурскага аксамітнага дрэва і коркавага дуба выкарыстоўваецца ў халадзільнай прам-сці. матора- і самалётабудаванні, медыцыне і побыце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́Я ЗМЕ́І (Hydrophiidae),
сямейства ядавітых змей. 16 родаў, больш за 50 відаў (паводле інш. звестак каля 100). Пашыраны ў трапічных водах Індыйскага і Ціхага акіянаў.
Даўж. да 2,75 м. Задняя частка тулава і кароткі хвост веслападобна сціснуты з бакоў. Галава маленькая, укрыта буйнымі шчыткамі. Могуць доўга знаходзіцца пад вадой, засвойваюць раствораны ў вадзе кісларод праз слізістую абалонку ротавай поласці. Парныя ядавітыя зубы знаходзяцца на верхняй сківіцы. Яд больш таксічны, чым у наземных змей, асабліва для халаднакроўных (рыбы і інш.). Кормяцца пераважна рыбай. Большасць відаў яйцажывародныя; нараджаюць 1—2 дзіцяняці ў вадзе, некат. — на сушы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛІЎНЫ ЭЛЕМЕ́НТ,
хімічная крыніца току, у якой адбываецца непасрэднае пераўтварэнне хім. энергіі паліва ў электрычную; асн. частка электрахімічнага генератара.
Складаецца з 2 электродаў, раздзеленых цвёрдым (ці вадкім) электралітам. Паліва і акісляльнік падаюцца ў поласці, што мяжуюць з электродамі, і на паверхні раздзелу электрод — электраліт у прысутнасці каталізатараў (напр., плаціны) адбываюцца акісляльна-аднаўляльныя хім. рэакцыі (гл.Акісленне-аднаўленне). Электраліт забяспечвае прасторавае раздзяленне рэакцый акіслення і аднаўлення. У выніку рэакцый утвараюцца рознайменныя іоны, якія рэкамбінуюць у канчатковы прадукт рэакцыі, а на адпаведных электродах утвараецца лішкавы эл. зарад. Выкарыстоўваюцца як аўтаномныя крыніцы току ў сістэмах энергасілкавання касм. апаратаў, электрамабіляў, радыёапаратуры, радыёлакацыйных станцый і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РЫ (ад грэч. poros адтуліна). У раслін — паглыбленні ў другаснай клетачнай абалонцы. Фарміруюцца ў абалонках сумежных клетак адна супраць адной. Адрозніваюць П. простыя — у клетачных абалонках парэнхімных і мех. тканак і абкружаныя — у водаправодных элементах. Адыгрываюць важную ролю ў правядзенні вады і пажыўных рэчываў. У жывёл П. — адтуліны вывадных пратокаў потавых залоз на паверхні эпідэрмісу (потавыя П.); адтуліны каналаў, якімі смакавыя органы злучаюцца з паверхняй эпітэлію слізістай абалонкі ротавай поласці (смакавыя П.). У марфалогіі П. — круглыя ўчасткі ў абалонцы клетачнага ядра, запоўненыя складана арганізаванымі глабулярнымі і фібрылярнымі структурамі. Адыгрываюць важную ролю ў транспарце буйных малекул з ядра ў цытаплазму і назад.
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1940), праф. (1941). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Засл. ўрач Беларусі (1948). Скончыў Ваен.-мед. акадэмію ў Петраградзе (1915). У 1935—41 заг. кафедры Віцебскага, у 1943—54 Мінскага мед. ін-таў (адначасова у 1944—51 нам. дырэктара). Навук. працы па пытаннях паталогіі органаў брушной поласці, пералівання крыві, агнястрэльных пашкоджанняў нерв. сістэмы.
Тв.:
Плечевые плекситы после огнестрельного ранения // Сб. науч. работ Ин-та теоретич. и клинич. медицины АНБССР. Мн., 1947;
Пенетрируюшие язвы желудка и двенадцатиперстной кишки // Сб. работ Минского мед. ин-та. Мн., 1949. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
са́льнік, ‑а, м.
1.Спец. Тлушчавая складка брушыны, якая з’яўляецца абаронным органам брушной поласці.
2.Спец. Прыстасаванне для герметызацыі адтулін, праз якія праходзяць рухомыя часткі механізмаў — валы, штокі і пад. На рамонце не хапае волава для сальнікаў.Шынклер.
3.Разм. Гандляр салам. [Шпулькевіч] вярнуўся ў Мінск.., а тады адразу стаў сальнікам. Набыў ён каня .. і ад’язджаў купляць затанна свінні часта вёрст пяцьдзесят і больш ад Мінска.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)