Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАРША́ЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1944,
антыфашысцкае ўзброенае выступленне ў акупіраванай Варшаве 1.8—2.10.1944 у 2-ю сусв. вайну. Арганізавана і ўзначалена падпольнай Арміяй Краёвай (АК), звязанай з польскім эмігранцкім урадам у Лондане. Кіраўнікі паўстання на чале з ген. Т.Камароўскім разлічвалі, што паўстанцы здолеюць авалодаць сталіцай Польшчы непасрэдна перад наступленнем на Варшаву сав. войск, якія праводзілі ў той час Беларускую аперацыю 1944, і забяспечыць уладу прыхільнікам эмігранцкага ўрада. На выбар часу паўстання паўплывалі знешнія падзеі: змова супраць Гітлера 20.7.1944, адступленне ням.-фаш. войск да лініі Віслы, заклікі да палякаў падняць агульнае паўстанне супраць акупантаў, атрыманае камандаваннем АК у Варшаве 31.7.1944 неправеранае паведамленне аб уступленні сав. танкаў ва ўсх. прадмесце Варшавы. У першыя дні паўстання каля 25 тыс. паўстанцаў (з іх 1,5—2,5 тыс. дастаткова ўзброеных) разгарнулі вулічныя баі і занялі амаль палову цэнтр.ч. горада на левым беразе Віслы, аднак з-за недахопу боепрыпасаў былі вымушаны перайсці да абароны. Пасля далучэння цывільнага насельніцтва (найперш моладзі) і часцей Арміі Людовай паўстанне стала масавым (усяго каля 50 тыс. дрэнна ўзброеных людзей). У гэты ж час ням.-фаш. войскам удалося прыпыніць наступленне часцей Чырв. Арміі на Варшаву (1 жн.), сав. авіяцыя спыніла бамбардзіроўкі ням. пазіцый у польск. сталіцы (2 жн.). 4 жн. гітлераўцы перайшлі ў наступленне на паўстанцаў і да 9 вер. расчлянілі раёны, якія ўтрымлівалі польск. патрыёты, на ізаляваныя сектары. Ва ўмовах крызісу паўстання 14 вер.сав. часці авалодалі Прагай — прадмесцем Варшавы на правым беразе Віслы. Ноччу 16 вер.сав. войскі і 1-я Польская армія фарсіравалі Віслу, але не ўтрымаліся на яе зах. беразе. Сав. і амер.-англ. авіяцыя скідвала паўстанцам зброю, харчаванне, амуніцыю. Выкарыстоўваючы танкі, артылерыю, авіяцыю, ням.-фаш. войскі (амаль 50 тыс.чал.) на чале з ген. Э. фон дэн Бах-Зелеўскі канчаткова адрэзалі паўстанцаў ад Віслы і паступова задушылі цэнтры супраціўлення. 2 кастр. кіраўніцтва АК падпісала акт аб капітуляцыі, паводле якога паўстанцы атрымалі права камбатантаў, а цывільнае насельніцтва эвакуіравалася з горада. У палон трапіла каля 16 тыс. паўстанцаў, 22—25 тыс.чал. былі забіты ці прапалі без вестак. Цывільнае насельніцтва страціла 150—200 тыс.чал.Ням. 9-я армія, якая душыла паўстанне, страціла забітымі, параненымі і прапаўшымі без вестак каля 26 тыс.чал. Паводле загаду Гітлера пасля эвакуацыі каля 500 тыс. ацалелых жыхароў Варшавы пачалося яе сістэм. разбурэнне.
Літ.:
Назаревич Р. Варшавское восстание, 1944 год: Полит. аспекты: Пер. с пол. М., 1989;
Черчилль У. Вторая мировая война: Пер. с англ.М., 1991. Кн. 3, т. 5—6. С. 398—407;
Kunert A.K. Rzeczpospolita Walcząca: Powstanie Warszawskie, 1944: Kalendarium. Warszawa, 1994.
У.Я.Калаткоў.
Да арт.Варшаўскае паўстанне 1944. Помнік паўстанцам у Варшаве. Аўтар В.Куцма. 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
raise
[reɪz]1.
v.t.
1) падніма́ць, падыма́ць
to raise one’s hand — падня́ць руку́
to raise a cloud of dust — падня́ць слуп пы́лу
Yeast raises dough — Це́ста падыхо́дзіць на дражджа́х
to raise the dead — уваскраша́ць мёртвых
2) павялі́чваць; павыша́ць, падвыша́ць; зьбіра́ць
to raise one’s voice — падвы́сіць го́лас
to raise an army — сабра́ць во́йска
to raise money — сабра́ць гро́шы
3) узгадо́ўваць, гадава́ць; дагляда́ць
Parents raise their children — Бацькі гаду́юць сваі́х дзяце́й
to raise crops — выро́шчваць збо́жжа
to raise cattle — гадава́ць жывёлу
2.
n.
падвышэ́ньне n. (пла́ты)
•
- raise a doubt
- raise an objection
- raise a question
- raise hell
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
kotwica
kotwic|a
ж. якар;
zarzucić ~ę — кінуць якар;
stać na ~y — стаяць на якары;
podnieść ~ę — падняць якар
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
uradzić
uradzi|ć
зак.
1.кніжн. прыняць рашэнне; вырашыць;
~li, żeby wysłać delegację — вырашылі паслаць дэлегацыю;
2.уст.падняць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дзірва́н, ‑у, м.
1. Тое, што і дзёран. Каб наварыць ландышы сёння, Слава яшчэ ўвосень выкапаў іх у лесе разам з дзірваном.Хомчанка.Зверху скляпенне было прысыпана зямлёй і абложана дзірваном.Колас.
2. Нявораная зямля, густа парослая травой. Выходзяць на поле плугі, Ўзнімаюць плугі дзірваны.Купала.Палі ўсё яшчэ ляжалі шырокімі, даўно не кранутымі дзірванамі, суха шасцелі пераспелым пустазеллем. У першыя гады пасля вызвалення ў калгасе.. не хапала сілы падняць гэты далёкі заляжалы дзірван.Шамякін.
[Літ. dirvonas.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.
1. Павесіць, прымацаваўшы да чаго‑н. або надзеўшы на што‑н. Навесіць шторы. Павесіць замок. □ У святочныя дні дзед важна чысціў свае боты, потым яшчэ важней цёр мелам свае медалі і, навесіўшы іх на грудзі, урачыста ішоў на станцыю.Лынькоў.Цесляры нібы знарок у першую чаргу падагналі падаконнікі, вушакі, уставілі новенькія рамы, павесілі дзверы.Шамякін.
2. У спартыўных гульнях — накіраваць мяч у бок варот або падняць над сеткай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наме́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1.зінф. Займець намер што‑н. зрабіць. Намерыцца паехаць у падарожжа. □ Рыгор Яўхімавіч цвёрда намерыўся заўтра ж пагутарыць з .. Дашчынскай.Асіпенка.Набраўшы вады, дзяўчына ўжо звыкла намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася.Мележ.
2. Нацэліцца; падняць што‑н. для выстралу, удару і пад. Ён намерыўся і стрэліў. □ [Вайсковец:] — Я падпусціў .. [чалавека] на крокаў дзесяць, намерыўся і шпурнуў у яго сякерай — іншай зброі ў той момант са мной не было.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Падняць наверх што‑н. цяжкае, грувасткае; усцягнуць. Узвалачы мех на воз. □ Нехта вулей узвалок на верхавіну.Лобан.// Намагаючыся, з цяжкасцю ўзвезці куды‑н. Але вось конь узвалок сані на горку і пайшоў лягчэй, мы нават пачалі адставаць.Дамашэвіч.
2. З цяжкасцю паставіць на ногі. Леапольд Гушка сяк-так узвалок каня на ногі і павёў дадому.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)