БАРДЭ́ (Bordet) Жуль (13.6.1870, г. Суаньі, Бельгія — 6.4.1961),
бельгійскі імунолаг і бактэрыёлаг. Чл. Бельгійскай каралеўскай акадэміі, Лонданскага каралеўскага т-ва, Нац.АН ЗША. Скончыў Брусельскі ун-т (1892). У 1894—1901 у Ін-це Пастэра ў Парыжы. У 1901 заснаваў і ўзначаліў Ін-т Пастэра ў Бруселі. З 1907 праф. Брусельскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні механізмаў сываратачных рэакцый імунітэту; адкрыў рэакцыю звязвання камплементу. Выявіў узбуджальніка коклюшу і распрацаваў метад імунізацыі супраць яго. Нобелеўскаяпрэмія 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЭ́НДЭЛ (Kandel) Эрык (н. 7.11.1929, Вена),
амерыканскі вучоны ў галіне нейрабіялогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1974), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Нью-Йоркскі ун-т (1956). З 1960 у Гарвардскай мед. школе, з 1965 у Нью-Йоркскім, з 1974 у Калумбійскім (праф.) ун-тах. Навук. працы па вывучэнні механізмаў памяці. Выявіў, што кароткачасовая памяць засн. на змене формы бялкоў пры далучэнні фасфату, а доўгачасовая — на сінтэзе новых бялкоў. Нобелеўскаяпрэмія 2000 (з П.Грынгардам, А.Карлсанам; гл. Дадатак).
амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі. Чл.Амер.Нац.АН, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Мінесоцкі ун-т (1939, г. Мінеапаліс). Д-р філасофіі (1942). З 1947 праф. Кембрыджскага ун-та (Вялікабрытанія). З 1948 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (праф. біялогіі з 1956). Навук. працы па вывучэнні (на дразафіле) генет. механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця. Нобелеўскаяпрэмія 1995 (з Э.Вішаўсам і Х.Нюслайн-Фольхард; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭ́НСФІЛД (Mansfield) Пітэр (н. 9.10.1933),
англійскі вучоны ў галіне фізікі і радыялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1987). Д-р філасофіі (1962). Скончыў каледж Квін Мэры Лонданскага ун-та (1959). З 1962 працаваў у Ілінойскім, з 1964 у Нотынгемскім (з 1979 праф.) ун-тах. Навук. працы па праблемах выкарыстання магнітнага рэзанансу ў медыцыне. Распрацаваў метад матэм. пераўтварэння электрамагн. выпрамянення ядраў вадароду ў хім. злучэннях у аптычны відарыс пры даследаванні жывых аб’ектаў. Нобелеўскаяпрэмія 2003 (з П.Лотэрбурам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОЎЛС (Knowles) Уільям Стэндыш (н. 1.6.1917, г. Таўнтан, ЗША),
амерыканскі хімік. Скончыў Гарвардскі (1939) і Калумбійскі (1942) ун-ты. У 1942—86 у кампаніі «Мансанта» (г. Сент-Луіс). Навук. працы па арган. хіміі. Сінтэзаваў аптычна актыўны металаарган. каталізатар, з дапамогай якога ўпершыню ажыццявіў хіральна каталізавальную рэакцыю асім. гідрыравання (1968). На яе аснове разам з інш. стварыў высокапрадукцыйную прамысл. тэхналогію сінтэзу амінакіслаты L-ДОФА (дыоксіфенілаланіну), якая выкарыстоўваецца для лячэння паркінсанізму. Нобелеўскаяпрэмія 2001 (з К.Б.Шарплесам, Р.Наёры; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́БІН (Tobin) Джэймс (н. 5.3.1918, г. Шампейн, ЗША),
амерыканскі эканаміст; адзін з гал. прадстаўнікоў кейнсіянства. Д-р па эканоміцы (1947). Скончыў Гарвардскі ун-т (1941), з 1946 выкладаў у ім. З 1950 ад’юнкт-праф., у 1955—88 праф. эканомікі ў Іельскім унце. З 1970 адначасова прэзідэнт Амер.эканам. асацыяцыі. Даследуе фін. рынкі, распрацаваў «тэорыю выбару партфельных інвестыцый». Аўтар кніг «Нацыянальная эканамічная палітыка» (1966), «Макраэканоміка» (1971), «Нарысы палітэканоміі» (т. 1—3, 1971—82) і інш.Нобелеўскаяпрэмія 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНТ (Hunt) Тымаці (н. 19.2.1943, г. Нестан, Вялікабрытанія),
англійскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1991). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1999). Д-р філасофіі (1968). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1964). З 1991 працуе ў Фондзе па даследаванні раку (Лондан). Навук. працы па праблемах анкалогіі. Адкрыў цыкліны — новы клас бялкоў, якія адыгрываюць ключавую ролю ў кіраванні дзяленнем клетак (рэгулююць актыўнасць цыклінзалежных кіназ). Нобелеўскаяпрэмія 2001 (з П.Нёрсам і Л.Хартвелам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РГІУС (Bergius) Фрыдрых (11.10.1884, Гольдшмідэн, цяпер у межах Вроцлава, Польшча — 30.3.1949),
нямецкі хімік-тэхнолаг. Скончыў Брэслаўскі ун-т (1907). Працаваў ва ун-тах Берліна і Гановера. У 1910 на свае сродкі стварыў лабараторыю, у 1914 стаў прадпрымальнікам. З 1938 займаўся вытв. дзейнасцю ў канцэрне «І.Г.Фарбэніндустры». Распрацаваў метады высокага ціску ў хіміі і хім. тэхналогіі. Прапанаваў працэсы гідрагенізацыі вугалю і ператварэння цэлюлозы ў кармавы цукар, што забяспечыла Германію ў гады 2-й сусв. вайны жыццёва неабходнымі рэсурсамі. Нобелеўскаяпрэмія 1931 (разам з К.Бошам).
шведскі біяхімік. Чл. Каралеўскай Шведскай АН. Замежны чл.АНСССР (1976), АМНСССР (1982), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук у Бостане. Праф. (1947). Скончыў Каралінскі ін-т у Стакгольме (1943). З 1947 у Лундскім ун-це, з 1958 і ў 1970—77 (рэктар) у Каралінскім ін-це, з 1960 у Базельскім ун-це (Швейцарыя). Навук. працы па хіміі і біяхіміі простагландзінаў, біясінтэзе і абмене жоўцевых кіслот і халестэрыну, біяхіміі гепарыну. Старшыня Савета дырэктараў Нобелеўскага фонду (1975). Нобелеўскаяпрэмія 1982 (разам з Б.Самуэльсанам і Дж.Вейнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЫНГ (Behring) Эміль Адольф фон (15.3.1854, Гансдорф, цяпер у Эльблонгскім ваяв., Польшча — 31.3.1917),
нямецкі мікрабіёлаг, бактэрыёлаг, імунолаг. Праф. (1894). Скончыў Берлінскі ун-т (1880). З 1889 у Ін-це гігіены ў Берліне, з 1894 ва ун-це ў г. Гале, з 1895 дырэктар Ін-та эксперым. тэрапіі ў г. Марбург. Навук. працы па імунізацыі жывёл і чалавека супраць інфекц. хвароб. Прапанаваў проціслупняковую (1890) і процідыфтэрыйную (адначасова з франц. мікрабіёлагам Э.Ру, 1901) антытаксічныя сывараткі, распрацаваў спосаб імунізацыі супраць дыфтэрыі. Першая Нобелеўскаяпрэмія па фізіялогіі і медыцыне 1901.