Разм. Курчыцца доўга, неаднаразова. Пасля таго, як узбек папакурчыўся жыватом ад балотнай вады, Машкін забараніў набіраць у біклажкі ваду з розных лужын і панаў.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папатрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. папатросся, ‑трэслася і ‑траслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.
Разм. Трэсціся доўга, неаднаразова. — Стаміўся як-ніяк за дарогу: гадзін з сем папатрасліся, нябось.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАТЫСТЫ́НІ (Battistini) Матыа (27.2.1856, Рым — 7.11.1928),
італьянскі спявак (барытон), майстар бельканта. Спяваў на оперных сцэнах Італіі і інш. краін. Неаднаразова бываў у Расіі. Яго творчасць — адна з вяршыняў вак. мастацтва 19 ст. Выконваў гал. партыі ў операх італьян., інш.зах.-еўрап. і рускіх кампазітараў («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, «Дэман» А.Рубінштэйна, «Руслан і Людміла» М.Глінкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАКАНДА́МА,
горад Баспорскай дзяржавы, які згадваецца Страбонам і інш.ант. аўтарамі. Мяркуецца, што горад знаходзіўся на паўд. беразе Таманскага зал. на мысе Тузла, дзе захаваліся рэшткі ант. паселішча і яго некропаля. З сярэдзіны 19 ст.неаднаразова даследаваўся археолагамі. Паселішча існавала з 6 ст. да н. э. да 4 ст.н. э., тут жылі разам грэкі, сінды, меоты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУІДО́Р (франц. louis d’or залаты луі; Louis Людовік),
асноўная залатая манета Францыі, выпуск якой пачаўся ў 1640 пры Людовіку XIII (адсюль назва) і працягваўся да 1795. Напачатку Л. раўняўся 10 ліўрам. З павышэннем кошту золата адпаведна павышаўся і кошт Л. (у 1686 роўны 11 ліўрам 10 су). У 1693—1726 Л. выпускаўся неаднаразова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папаваро́чаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Варочаць доўга, неаднаразова; паварочаць многа чаго‑н. А колькі ён там, гаротнік, карчоў папаварочаў, колькі карэнняў пападраў, зямлю, як пух, вырабіў.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Здзекавацца доўга, неаднаразова. [Блецька:] — Колькі Гальвас папаздзекаваўся некалі з мяне, .. і колькі бывала каштавала грошай і здароўя дастаць у гэтага магната зямлі!Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Карміць доўга, неаднаразова; накарміць многіх. [Ліпскі:] — Гаспадарку весці трэба ўмець. Каб яйка з-пад курыцы ўзяць, трэба, брат, пастарацца, папакарміць яе не абы-чым...Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Шукаць доўга, неаднаразова. У вагон, задыхаўшыся, увайшлі Юрчанка і Шыманскі, знялі шапкі, выцерлі лбы. — Ну і папашукалі мы поезд, — соп Юрчанка.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБУХО́ВІЧ Тэадор Геранім (1643 — 14.4.1707),
дзярж. дзеяч ВКЛ, мемуарыст. Сын П.К.Абуховіча. У 1657—69 пры двары караля Яна Казіміра Вазы. У 1672 і ў 1678—1700 неаднаразова выбіраўся паслом на соймы. У 1673 удзельнічаў у бітве пад Хоцінам супраць туркаў. Паломнічаў у Рым (1674). Падкаморы (1693) і кашталян (1700) навагрудскі. Аўтар «Дыярыуша», які ахоплівае падзеі грамадска-паліт. жыцця Рэчы Паспалітай 1656—1700.