вёска ў Барысаўскім р-не Мінскайвобл., на р. Бярэзіна. Цэнтр сельсавета. За 20 км на ПнЗ ад Барысава, 96 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст. Барысаў. 387 ж., 140 двароў (1996). Крухмальны з-д, раённае аддз. «Сельгасхіміі». Пач. школа, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДАРО́ЖКА»,
бел.нар. масавы танец, блізкі да карагода. Выяўлены ў Мядзельскім р-не Мінскайвобл. У аснове харэаграфічнай кампазіцыі прамыя лініі з перастраеннямі. Памер 2-дольны, тэмп умераны. Сцэнічны варыянт створаны ў канцы 1940-х г. балетмайстрам Я.Хацілоўскім (паст.самадз.танц. ансамблем у Смаргоні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РАВА,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскайвобл. Да 1935 наз. Цараўцы. Цэнтр сельсавета. За 7 км на Пд ад горада і чыг. ст. Слуцк, 112 км ад Мінска. 460 ж., 214 двароў (1998). Дзіцячы санаторый «Случ». Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Іаанаўская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПАЦЭ́ВІЦКАЕ БАЛО́ТА,
на Пд Салігорскага р-на Мінскайвобл. і Пн Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл., у вадазборы р. Морач. Нізіннага тыпу. Пл. 6,6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,6 тыс.га. Глыб. торфу да 3,9 м, сярэдняя 1,2 м. Балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЦЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскайвобл., каля р. Уша. Цэнтр сельсавета і калект.с.-г. прадпрыемства. За 6 км на ПдЗ ад г. Нясвіж, 118 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Гарадзея. 278 ж., 129 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРЭ́ЧЧА вёска ў Лагойскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр сельсавета. За 44 км на ПнУ ад г.п. Лагойск, 84 км ад Мінска, 56 км ад чыг. ст. Радашковічы. 339 ж., 105 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магілы партызан, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ТВА,
вёска ў Мядзельскім р-не Мінскайвобл., каля воз. Лотвіны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад г. Мядзел, 152 км ад Мінска, 18 км ад чыг. ст. Паставы. 288 ж., 91 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ КАНДЫ́ТАРСКАЯ ФА́БРЫКА «КАМУНА́РКА».
Буд-ва пачата ў 1930 у Мінску. У 1931 выпушчана першая прадукцыя. У Айч. вайну разбурана. У снежні 1944 адноўлена. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн. віды прадукцыі: карамель, дражэ, ірыс, шакаладныя цукеркі, шакаладныя пліткі, какава-парашок, вафлі.
Прадукцыя Мінскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПнУ ад г. Барысаў, 98 км ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Прыяміна. 672 ж., 200 двароў (1999). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ДЗІЧЫ,
вёска ў Навапольскім с/с Пухавіцкага р-на Мінскайвобл. Цэнтр калгаса. За 50 км ад райцэнтра г. Мар’іна Горка, 40 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Рудзенск. 256 ж., 99 двароў (1997).
Упершыню ўпамінаецца ў 1600 у Мінскім пав.ВКЛ. У 1766 атрымала прывілей на З кірмашы ў год. У 1769 тут пабудаваны палац і парк, у 1780 — уніяцкая Пакроўская царква (з 1839 правасл.). З 1785 уласнасць Ельскіх. З 1793 у складзе Рас. імперыі, у Ігуменскім пав.Мінскайгуб. У 1800 у Д. 300 ж., 30 двароў, царква, млын, 3 карчмы, бат. сад, аранжарэя гарбарны з-д. У 1924—31, 1935—62 цэнтр сельсавета ў Самахвалавіцкім, Смілавіцкім, Рудзенскім, Уздзенскім, у 1931—35 і з 1962 у Пухавіцкім раёнах. Каля вёскі Дудзіцкі музей матэрыяльнай культуры.