МАРЧУ́К Георгій Васілевіч (н. 1.1.1947, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1973) і Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1977). З 1970 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1980—82 заг.літ. часткі, рэдактар-кансультант Т-ра-студыі кінаакцёра, з 1996 дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1966. Дылогія «Крык на хутары» (1981), «Прызнанне ў забойстве» (1985) пра падзеі ў б.Зах. Беларусі. Раманы «Кветкі правінцыі» (1986), «Вочы і сон», «Сава Дым і яго палюбоўніцы» (абодва 1990) на маральна-этычную праблематыку. У кнізе навел «Хаос» (1997) роздум пра хаос і гармонію, дзень сённяшні і Вечнасць, прызначэнне чалавека. Даследаванне бел.нац. характару ў аповесці «Паляшук» (1987), рамане «Без ангелаў» (1993). Аўтар рамана «Год дэманаў» (1995), камедый «Люцікі-кветачкі» (паст. 1974), «Цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі» (паст. 1985), «Вясёлыя, бедныя, багатыя», «Альдона, Анета, Анфіса» (абедзве паст. 1986), «Дарога ў рай», «Калі заспявае певень» (абедзве паст. 1990), «Варвара і яе блудны муж» (паст.Бел. т-рам імя Я.Коласа, 1998), аднаактовых п’ес, апавяданняў, сцэнарыяў тэле- («Вясковы эрудзіт», 1985; «Запрашэнне», 1988) і кіна- («Кветкі правінцыі», 1994) фільмаў, дакумент. фільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага» (1990, у сааўт.) і інш. Творам М. ўласцівы псіхалагізм, філасафічнасць, спавядальнасць, дынамізм дзеяння. Піша для дзяцей: кн. казак «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына» (1987), п’есы-казкі «Чаканне сабакі Тэафіла» (паст.Дзярж. т-рам лялек Беларусі, 1979), «Тушканчык і чароўны чамаданчык» (1984), «Чужое багацце» (паст. 1999) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пава́л1 ’дзеянне паводле значэння дзеяслова паваліць; тое, што павалена; павалены лес, буралом’ (ТСБМ, Яруш., Касп.), пава́ла (Шат.), пава́лка ’тс’ (Мат. Гом.). Гл. валіць.
Пава́л2 ’столь’ (Сцяшк. Сл., Шатал.), ’гара на хаце’ (Шатал.), пава́ла ’столь’ (Тарн.), пова́л ’тс’ (Шушк., ДАБМ, 116). Запазычанне з польск.powała ’столь з бярвення’, на што паказвае геаграфія слова. Муж. род, відавочна, пад уплывам павал1. Польск. слова ад прасл.valiti (параўн. Брукнер, 599; Махэк, 676).
Пава́л3 ’эпідэмія, мор’ (Сцяшк.). З рус.пова́л ’эпідэмія, чума, мор’ (ср. повальная болезнь). Далей да вал, валіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дру́гі́ ’другі, іншы’ (БРС, Нас., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах. і г. д.). Рус.друго́й ’іншы’, ’другі’, укр.дру́гий і г. д. Падрабязны агляд форм ва ўсіх слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 131–132. Прасл.*drugъ, *drugъ(jь) лічыцца этымалагічна звязаным з друг ’сябар і да т. п.’ (прасл.*drugъ; агляд форм у Фасмера, 1, 543; Трубачова, там жа). Роднасныя формы: літ.draũgas ’прыяцель’, лат.dràugs ’тс’, ст.-ісл.draugr ’муж’ і г. д. Гл. Фасмер, там жа; Бернекер, 1, 230–231; Траўтман, 59; Трубачоў, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дваі́цца, двоіцца; незак.
1. Раздзяляцца надвое; раздвойвацца. Нітка пачала дваіцца. След двоіцца.// Быць накіраваным адначасова на два прадметы (пра думкі, пачуцці і пад.). Думка стала дваіцца. □ Пачуцці яе дваіліся: так хацелася, каб муж паехаў да сына, але не менш хацелася, каб ён хутчэй вярнуўся на працу.Шамякін.
2. Здавацца падвойным; падвойвацца (пра зрокавыя ўспрыманні). Варта было доўга паглядзець на што-небудзь, як яно пачынала дваіцца, расплывацца.Хомчанка.
3.Зал.да дваіць.
•••
Дваіцца ў вачах (звычайнабезас.) — тое, што і дваіцца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палі́цыя, ‑і, ж.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі і капіталістычных краінах, а таксама ў час Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваных раёнах — сістэма асобых органаў дзяржаўнага апарату для аховы існуючага ладу і ўстаноўленых парадкаў. Палітычная паліцыя. Крымінальная паліцыя. □ Муж [Эміліі] два гады назад быў забіты паліцыяй на першамайскай дэманстрацыя.Маўр.
2.зб. Паліцэйскія. Паліцыя акружыла дом Бычкоўскіх. На двор нікога не пускалі.«Маладосць».— Паліцыя! — крыкнуў нехта. Чалавек дваццаць паліцыянтаў білі без разбору — па людзях, па конях.Пестрак.
3.Разм. Памяшканне, дзе знаходзяцца паліцэйскія органы; паліцэйскі ўчастак.
[Ням. Polizei ад грэч. politeia — кіраванне дзяржавай.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
liable[ˈlaɪəbl]adj.
1. схі́льны (да пэўных дзеянняў);
She is liable to forget her promises. Яна схільная забывацца на свае абяцанні.
2. (for) абавя́заны, адка́зны;
Is a man liable for his wife’s debt? Ці адказны муж за даўгі сваёй жонкі?
3. магчы́мы;
Difficulties are liable to arise. Могуць узнікнуць цяжкасці.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
man1[mæn]n. (pl.men)
1. мужчы́на
2. чалаве́к;
a man of his word чалаве́к сло́ва
3. рабо́тнік, рабо́чы
4.infmlмуж; палюбо́ўнік
5.звыч.pl.men салда́т; матро́с; лётчык (не афіцэр);
officers and men афіцэ́ры і салда́ты
6. пе́шка (у шахматах)
♦
to a man усе́ як адзі́н
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГЕ́НІЮШ Ларыса Антонаўна (9.8.1910, хутар Жлобаўцы Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. — 7.4.1983),
бел. паэтэса, празаік. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 выехала ў Прагу, дзе вучыўся, а пасля працаваў лекарам муж. Удзельнічала ў дзейнасці бел. эміграцыі (была сакратаром урада БНР). 5.3.1948 з мужам арыштавана ў Празе, прывезена ў Мінск. У 1949 прыгаворана Вярх. судом БССР да 25 гадоў лагераў. Пакаранне адбывала ў Комі АССР (Інта, Абезь). Вызваленая ў 1956, пасялілася ў г.п. Зэльва Гродзенскай вобл., дзе, маючы грамадзянства Чэхаславакіі, жыла да смерці. Друкавалася з 1939 у эмігранцкіх выданнях (у час вайны ў газ. «Раніца», «Беларускі работнік», час. «Новы шлях»). У першым зб. «Ад родных ніў» (Прага, 1942, факс. выд., Слонім, 1995) пераважаюць нац.-вызв. матывы. Аўтар зб. «Невадам з Нёмана» (1967), «На чабары настоена» (1982), кн. для дзяцей «Казкі для Міхаські» (1972), «Добрай раніцы, Алесь» (1976). У творчасці паэтэсы вобраз Беларусі скразны. Вершы Геніюш меладычныя, прасякнуты фалькл. ўплывамі (паэмы «Куфар», 1967; «Маёй бабусі», апубл. ў 1989; «Даўніна», апубл. ў 1990). Звярталася да гісторыі Беларусі. Нязломнасцю духу вызначаюцца лагерныя творы («Крывёй напоўніліся поймы рэк», «Мы — народ»), кн. ўспамінаў «Споведзь» (апубл. ў 1990). На вершы Геніюш напісаны песні. Пра жыццё і творчасць Геніюш дакумент. фільм «Вянок цярновы васількоў» (сцэнарый Р.Барадуліна), маст. фільм «Птушкі без гнёздаў» (рэж. М.Грыгор’еў).
Тв.:
Dziewiać wieršaú. Biełastok. 1987;
Вершы: Рукапісны зборнік з 1945—47 гг. Лондан, 1992;
Маці і сын. Беласток, 1992;
Белы сон. Мн., 1990;
Споведзь. Мн., 1993.
Літ.:
Бічэль-Загнетава Д. З прынямонскіх вярбін // Полымя. 1988. № 4;
Яе ж. Ларыса Геніюш // Беларусь. 1985. № 8;
Сачанка Б. Ларыса Геніюш // Маладосць. 1988. № 10.