навукова-літаратурны часопіс. Выдаваўся штомесячна ў 1805—06 і 1815—30 у Вільні на польскай мове. Асвятляў пытанні навукі, л-ры, культуры (з 1822 і падзеі грамадска-паліт. жыцця), прапагандаваў новыя тэхналогіі ў прам-сці і сельскай гаспадарцы.
Друкаваў матэрыялы па гісторыі, філасофіі, правазнаўстве, прыродазнаўчых навуках, геаграфіі, мовазнаўстве, фальклоры і этнаграфіі, міфалогіі і гісторыі культуры, праблемах выхавання і асветы. Сярод публікацый даследаванні па гісторыі ВКЛ М.Баброўскага. М.Балінскага, І.Даніловіча, І.Лялевеля, Т.Нарбута, маст. творы А.Міцкевіча, Т.Зана і інш. У 1826 рэарганізаваны, пачалі выходзіць спец. выпускі: «Гісторыя і літаратура», «Навука і мастацтва», «Мастацкая літаратура», «Прыкладныя навукі», «Навуковыя навіны». У 1831 забаронены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
палемі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да палемікі. // Уласцівы, характэрны для палемікі. Палемічны тон. □ Патрыятызм паэта набіраў палемічнага задзёру, перарастаў у страсць, у свядомую ідэю ўсяго жыцця паэта, усёй яго творчасці.Лойка.
2. Які заключае ў сабе палеміку. Палемічная літаратура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛЕТРЫ́СТЫКА (ад франц. belleslettres мастацкая літаратура),
у шырокім сэнсе слова — маст.л-ра наогул, у больш вузкім і ўжывальным — мастацкая проза (у адрозненне ад паэзіі і драматургіі). У сучасным разуменні — нескладаныя празаічныя творы займальнага характару, якія проціпастаўляюцца сур’ёзнай л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
éinschlägiga адпаве́дны, які́ адно́сіцца (да чаго-н.);
die ~e Literatúrлітарату́ра па да́дзенаму прадме́ту
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
анані́мны, ‑ая, ‑ае.
1. На якім не пазначаны аўтар, без подпісу аўтара. Ананімная літаратура. Ананімнае пісьмо. □ Валодзя Полаг на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы.Шамякін.
2. Які ўтойвае сваё імя, не ставіць подпісу пад пісьмом, творам. Ананімны аўтар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)