бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1940). З 1946 у Мінску, працаваў у праектных ін-тах, у 1960—65 гал. архітэктар ін-та «Мінскпраект», з 1978 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя карпусоў хім. і біля. ф-таў БДУ (1950), крыты плавальны басейн Ін-та фізкультуры (1953); паліграфічны камбінат імя Я.Коласа (1956), жылыя дамы на праспекце Ф.Скарыны (1958, Дзярж. прэмія Беларусі 1968), карпусы гадзіннікавага з-да (1963), павільён ВДНГ Беларусі (1968), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (усе ў сааўт.). Помнік Я.Купалу ў Араў-парку пад Нью-Йоркам (1973, скульпт. А.Анікейчык); бюст касманаўта П.І.Клімука ў Брэсце (1978, скульпт. І.Міско) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ КІ́РЫКА ((De Chirico) Джорджа) (10.7.1888, г. Волас, Грэцыя — 19.11.1978),
італьянскі мастак і тэарэтык мастацтва; адзін з заснавальнікаў метафізічнага жывапісу. Вучыўся ў АМ у Афінах (да 1905) і Мюнхене (1906—09). Як мастак склаўся пад уплывам Г.Апалінэра, А.Бёкліна, П.Пікасо, ідэй класічнай антычнасці і міфалогіі, ням. фігуратывісцкай і філас. культуры (Ф.Ніцшэ і інш.). У ранніх яго творах сімвалічнасць, адасобленасць свету ад чалавека, адлюстраванне ўяўнай звернутай ва ўнутр. прасторы, асноўным персанажам якой быў манекен («Няўпэўненасць паэта», 1913; «Настальгія па бясконцасці», 1913—14; «Вялікая метафізіка», 1917). Пасля 1919 звяртаўся да класічных маст. прыёмаў і тэм, у метафізічную тэматыку ўводзіў сюррэалістычную сімволіку («Рымскія дамы», 1922).
У скульптуры ўвасабляў тыя ж іканаграфічныя матывы. Сярод літ. твораў «Hebdomeros» (1929), «Успаміны пра маё жыццё» (1945).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГБАРД (Іосіф Рыгоравіч) (18.1.1882, г. Бельск-Падляскі, Польшча — 3.1.1951),
архітэктар, адзін з заснавальнікаў сав. архітэктуры Беларусі. Засл. дз. маст. Беларусі (1934). Д-р архітэктуры (1939). Скончыў Пецярбургскую АМ (1914). У 1935—50 у Ленінградзе, выкладаў у АМ (з 1939 праф.); у Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Асн. работы: у Мінску — Дом урада Рэспублікі Беларусь, Дом афіцэраў, будынак Дзярж.акад.Вял.т-ра оперы і балета Беларусі (1936—37), гал. корпус АН Беларусі (1939); Магілёўскі Дом Саветаў. Адзін з аўтараў «Эскіза планіроўкі Мінска» і схемы генплана Гомеля (абодва 1944). Сярод інш. работ: жылыя дамы і стадыён імя Леніна ў С.-Пецярбургу (1934), помнік Т.Р. Шаўчэнку ў Харкаве (1935, з М. Манізерам) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЛЯЦО́ВА (Наталля Мікалаеўна) (8.10.1909, в. Мсціслаўская Слабодка Дарагабужскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 13.8.1993),
бел. архітэктар. Канд.тэхн.н. (1954). Скончыла Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1931). З 1931 працавала ў ін-тах «Белдзяржпраект», «Белпрампраект» (у 1944—48 гал. архітэктар), адначасова выкладала ў БПІ (1938—41, 1945—75). Асн. работы: Мінскі жылы дом спецыялістаў, 8-павярховы дом на пл. Я.Коласа (1957, у сааўт.) і рэканструкцыя гал. корпуса БПІ (1937) у Мінску; жылыя дамы (1936) па вул. Першамайскай у Гомелі, тыпавы праект 24-кватэрнага дома (у 1932—38 пабудаваны ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Барысаве і інш.). Навук. працы па тэарэт. метадалагічных асновах праектавання жылых будынкаў.
Тв.:
Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўт.);
Основы проектирования жилых зданий. Мн., 1960 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РАЧ,
курортны пасёлак у Мядзельскім р-не Мінскай вобл., на беразе воз. Нарач. За 18 км ад Мядзела, 31 км ад чыг. ст. Паставы, на аўтадарозе Мінск—Паставы. 3,4 тыс.ж. (2000).
Утвораны 26.9.1964 з вёсак Баравыя, Купа, Малая Сырмеж, Наносы, Садоўшчына, Сцепянёва, Урлікі. Бальнеагразевы і кліматычны курорт, адзін з буйнейшых курортаў Беларусі. Лячэбныя фактары: мясц.мінер. сульфатна-хларыдныя натрыевыя воды, сапрапелевыя і тарфяныя гразі, умерана-кантынентальны клімат, хваёвыя лясы і інш. эфектыўныя для хворых, у т. л. дзяцей, з парушэннямі функцый сардэчна-сасудзістай, нерв., страўнікава-кішачнай сістэм і інш. Працуюць санаторыі «Нарач», «Беларусь», «Будаўнік», «Прыазёрны», дамы адпачынку «Нарач» і «Звязда», тургасцініца «Нарач», турыстычна-экскурсійны комплекс. У Н. рыбакамбінат. Прафесійна-каап. вучылішча. сярэдняя школа, школа-інтэрнат, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі, аптэка, Дом быту, гандл. цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯДЗЕ́ЛЬКА (Нона Міхайлаўна) (н. 20.7.1937, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыла БПІ (1960). З 1960 працуе ў ін-це «НДПдзіпрасельбуд» (з 1969 гал. архітэктар праектаў). Асн. работы: праект планіроўкі і забудовы в. Малеч Бярозаўскага р-на (1969—89), адм. будынак і бульвар у в. Аснежыцы Пінскага р-на (1983); пас. Жамчужны Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.; грамадскія цэнтры ў вёсках Казловічы Слуцкага (1984—89), Морач Клецкага (1986—90) р-наў Мінскай вобл.; Дом культуры (1988), адм. будынак (1993), жылыя мансардавыя дамы (з 1995) у в. Абухава Гродзенскага р-на, Дом культуры ў в. Аўсянка Горацкага р-на Магілёўскай вобл. (1989, у сааўт.), комплекс вучэбнага цэнтра Нац. банка Беларусі (1999) у Раўбічах (Мінскі р-н). Аўтар тыпавых праектаў жылых і грамадскіх будынкаў, школ і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБАНЕ́НКА (Барыс Рафаілавіч) (29.8.1910, г. Самара, Расія — 6.5.1985),
расійскі архітэктар. Нар. архітэктар СССР (1980). Акад. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1956) і АМСССР (1979). Чл.-кар. Акадэміі буд-ва ГДР (1975). Д-р архітэктуры (1967). Праф. (1970). Вучыўся ў ін-тах грамадз. інжынераў (1927—31) і жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1932—34). З 1963 дырэктар Цэнтр.НДІэксперым. праектавання жылля (Масква). Сярод работ: жылыя дамы ў С.-Пецярбургу (1932—47), Дом урада ў г. Алматы (Казахстан; 1958), забудова гарадоў Тальяці (1967), Набярэжныя Чаўны (1970, усе ў сааўт.) і інш. Работы на Беларусі: ансамбль Прывакзальнай пл. ў Мінску (1948—56), «Эскіз планіроўкі Мінска» (1944, у сааўт.). Аўтар даследавання па праблемах масавага жыллёвага буд-ва ў СССР. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГАЧО́Ў (Сяргей Аляксеевіч) (н. 20.12.1946, Мінск),
бел. архітэктар. Канд. архітэктуры (1984). Ган. праф.Паўн.-зах.буд. ін-та КНР (1999). Скончыў БПІ (1969). Працаваў у ін-це «Мінскпраект», БелНДІдзіпрасельбудзе, Мін-ве культуры Беларусі. З 1972 і з 1993 выкладчык БПА (з 1997 заг. кафедры). З 1977 кіраўнік рабочай групы па стварэнні Бел.дзярж. музея нар. архітэктуры і побыту. Адзін са стваральнікаў Дудзіцкага музея матэрыяльнай культуры («Дудуткі»). Найб. значныя праектныя работы — жылыя дамы па праспекце Ракасоўскага і вул. М.Танка ў Мінску (1971—72, у сааўт.). Даследуе гісторыю нар. дойлідства Беларусі, праблемы захавання гіст.-культ. спадчыны, развіцця традыцый у сучаснай архітэктуры. Аўтар шэрагу праектаў рэстаўрацыі помнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дагары́, прысл.
На спіне, на спіну. Легчы дагары. □ [Міша] ляжаў дагары і моўчкі назіраў, як у блакітнай вышыні плыла маленькая хмарка.Пальчэўскі.// Угору, уверх. Паставіць кубак дагары дном. □ Як ні ары, абы чорным дагары.З нар.
•••
Дагары нагамі — а) на спіну, уверх нагамі (паваліцца, паляцець і пад.); б) у перавернутым, перакручаным становішчы, нізам уверх. У вадзе адлюстроўваліся ліпы, дамы, рыштаванні. Але дагары нагамі.Грамовіч; в) зусім процілегла таму, як павінна было б быць (пра ход якіх‑н. спраў, парушэнне звычайнага парадку). Адбылася другая рэвалюцыя, і прадпрыемства пайшло дагары нагамі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́цар, ‑а, м.
1.Гіст. У Заходняй Еўропе ў сярэднія вякі — феадал, які належаў да ваенна-землеўладальніцкага саслоўя. // Конны воін, цяжка ўзброены.
2.перан. Самаадданы, велікадушны і высакародны чалавек, абаронца каго‑н. Аднак ува мне загаварыў рыцар. Я падналёг на напіраўшых і прапусціў зялёны капялюшык да прылаўка.Нядзведскі.Верны рыцар выратоўвае жыццё дамы свайго сэрца.Шыцік.Мы ўсе былі закаханыя ў Ганю. І ўсе адносіліся да яе, як рыцары. Не прыставалі, не надакучалі сваімі прызнаннямі.Чарнышэвіч.
3.чаго. Чалавек, які поўнасцю аддае сябе якой‑н. справе, ідэі. Рыцар парадку. Рыцар навукі.
[Ад ням. Ritter — коннік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)