1. Плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца базары (у паўднёвых абласцях РСФСР). Позна ўвечары на майдане, дзе збіраліся на сходы і гульні, ясна гарэлі вогнішчы.Самуйлёнак.
2. У археалогіі — асобы від курганоў, старажытных магіл, звычайна раскапаных зверху.
[З араб. majdān, mainān.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́шыўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. вышываць — вышыць; вышыванне (у 1 знач.).
2.Рмн.‑вак. Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На выстаўцы народнай творчасці шырока прадстаўлена вышыўка.
3. Тое, што вышыта або вышываецца. Ручнік з вышыўкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туры́змм.
1. Tourísmus [tu-] m -;
міжнаро́дны туры́зм internationáler Tourísmus;
2. (відспорту) Tourístik [tu-] f -; (пешаходны) Wándersport m -(e)s; (горны) Bérgsteigen n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПШАНІ́ЧНА-ПЫ́РНІКАВЫЯ ГІБРЫ́ДЫ,
расліны, атрыманыя скрыжаваннем пшаніцы з пырнікам. Першае скрыжаванне правёў у 1930-я г. М.В.Цыцын з мэтай стварэння больш дасканалых форм пшаніцы. Атрыманы П.-п.г. шмат- і аднагадовыя, зерневага і кармавога кірункаў. Лепшыя аднагадовыя зернекармавыя формы па ўраджаі сена перавышаюць азімае жыта на 45—55%, віка-аўсяную сумесь на 25—35%. Шматгадовыя зернекармавыя гібрыды (новы 56-храмасомны від) вызначаюцца высокай устойлівасцю супраць грыбковых хвароб і маразоў. Шматкветныя і шматзерневыя галінастакаласовыя формы (42-храмасомны від) даюць зерне з высокімі хлебапякарнымі якасцямі, марозаўстойлівыя. На Беларусі вырошчвалі ў 1960-я Г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙГРА́С,
кармавыя травяністыя расліны сям. метлюжковых. Акультураны 1 від Р. высокі, або французскі (Arrhenatherum elatius), і 2 віды з роду жыціку. Р. пашавы, або англійскі, ці жыцік шматгадовы (Lolium perenne), і Р. шматукосны, або італьянскі, ці жыцік шматкветкавы (Lolium multiflonim). На Беларусі 1 дзікарослы від Р. высокі. Трапляецца на лугах.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 15—180 см. Сцёблы прамыя, тонкія, гладкія, полыя. Лісце плоскае, вузкалінейнае. Каласкі двух- і шматкветкавыя, суквецце — колас або мяцёлка. Плод — зярняўка. Кармавыя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕДЫ́ЧЫЯ (Gleditsia),
род кветкавых раслін сям. бабовых. 12 відаў. Пашыраны ў Амерыцы, Усх. Азіі і трапічнай Афрыцы. У Талышскіх гарах (Усх. Закаўказзе) расце вельмі рэдкі рэліктавы від — гледычыя каспійская (G. caspia). На Беларусі ў паўд. і цэнтр. раёнах у культуры зрэдку трапляецца паўн.-амер. від гледычыя звычайная, або трохкалючкавая (G.triacanthos), інтрадукаваная ў канцы 19 ст.
Лістападныя дрэвы выш. да 28 м, на радзіме — да 45 м, дыям. ствала да 1 м, з ажурнай кронай. Ствол і галінкі ўкрыты доўгімі разгалінаванымі калючкамі. Лісце парнаперыстаскладанае даўж. 15—30 см. Кветкі дробныя, зеленаватыя, у гронкападобных суквеццях. Плады — цёмна-карычневыя струкі; пераважна шматнасенныя. Цвіце ў чэрвені. Доўга жыве (у Высокаўскім парку ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл. Гледычыя звычайная мае ўзрост больш за 100 гадоў). Размнажаюць насеннем і каранёвымі атожылкамі. Дэкар. і тэхн. расліны, меданосы, маюць каштоўную драўніну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ваг1 ’рычаг для падняцця цяжару’ (Клім.), вага ’ўмацаваная на сасе перакладзіна, якая служыць для даставання вады са студні’ (Юрч.); ’палка для ўскладання рознага цяжкага грузу на воз’ (Інстр. I); ’рычаг для падымання бярвення’ (Інстр. II). Да вага (гл.). Серб.-харв.ва̑г ’рычаг’ дазваляе меркаваць, што гэта значэнне з’яўляецца праславянскім.
Ваг2 ’від павіннасці пражай у час прыгону’ (Шатал.). Да вага. Форма м. р. можа быць вытлумачана ўплывам рус.вес.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гра́фіка, ‑і, ДМ ‑фіцы, ж.
1.Від выяўленчага мастацтва, заснаваны на стварэнні малюнка лініямі, штрыхамі. //зб. Творы гэтага мастацтва. Кніжная графіка. Выстаўка савецкай графікі.
2. Спосаб перадачы жывой мовы пісьмовымі знакамі. // Друкаваныя або пісаныя знакі, якія адпавядаюць гукам мовы, інтанацыям, паўзам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атле́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Сістэма гімнастычных практыкаванняў, якія развіваюць сілу, спрыт, вынослівасць.
•••
Лёгкая атлетыка — від спорту, які ахоплівае хадзьбу, бег, скачкі, кіданне кап’я, дыска, штурханне ядра і пад.
Цяжкая атлетыка — комплекс фізічных практыкаванняў па падыманню цяжараў (штангі, гіры, гантэлі і інш.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каро́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1.Памянш.да карона (у 1 знач.).
2. Знешняя частка зуба.
3. Металічная або пластмасавая абалонка, якая надзяваецца на зуб для яго захавання. Паставіць каронку. Залатая каронка.
4.Від свідравальнага долата. Алмазная каронка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)