АБРАЗЦО́Ў (Сяргей Уладзіміравіч) (5.7.1901, Масква — 8.5.1992),

рускі тэатр. дзеяч, акцёр і рэжысёр. Нар. арт. СССР (1954). Герой Сац. Працы (1971). З 1931 кіраўнік Цэнтр. т-ра лялек у Маскве. Распрацаваў тэорыю і методыку т-ра, стварыў рэпертуар, выхаваў плеяду акцёраў і рэжысёраў. З 1973 праф. Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Прэзідэнт Міжнар. саюза лялечнікаў (з 1976, з 1984 ганаровы прэзідэнт) і Сав. цэнтра гэтай арг-цыі (з 1958). Працаваў таксама ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1946, Дзярж. прэмія Расіі 1967, Ленінская прэмія 1984.

Тв.:

О том, что я увидел, узнал и понял во время двух поездок в Лондон. М., 1957;

Моя профессия. М., 1981.

Літ.:

Смирнова Н.И. Театр Сергея Образцова. М., 1971.

С.У.Абразцоў.

т. 1, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́НДЗІ (Раджыў) (29.8.1944, г. Бамбей, Індыя — 21.5.1991),

палітычны і дзярж. дзеяч Індыі. Сын І.Гандзі. Вучыўся ў Кембрыджскім ун-це (Вялікабрытанія) і навук.-тэхн. каледжы «Імперыял» (Лондан), лётнай школе ў Дэлі. У 1968—80 лётчык грамадз. авіяцыі. Дэп. Нар. палаты парламента (з 1981). У 1983 адзін з 5 ген. сакратароў партыі Інд. нац. кангрэс (Індзіра). Старшыня Руху, недалучэння (1984—86). У 1984—89 прэм’ер-міністр Індыі, адначасова міністр замежных спраў (1984—88). Праводзіў курс на асцярожнае рэфармаванне эканомікі, прымірэнне паміж індусамі і сікхамі. Аўтар шэрагу мірных знешне-паліт. ініцыятыў.

Літ.:

Абашкин А. Смена первого пилота: Почему Раджив Ганди и его партия потерпели поражение на всеобщих парламентских выборах // Новое время. 1989. № 51.

Р.Гандзі.

т. 5, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РПАЎ (Генадзь Фёдаравіч) (14.2.1839—6.5.1890),

рускі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1861). Д-р навук (1870), прафесар. Выкладаў у Харкаўскім ун-це. З 1871 у Маскве. Навук. працы па гісторыі ўзаемаадносін Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ і Рэччу Паспалітай у сярэдзіне 15—17 ст., рус. праваслаўнай царквы. Рэдагаваў шэраг тамоў Актаў Паўд. і Зах. Расіі і «Зборніка Рускага гістарычнага таварыства».

Тв.:

Очерки из истории российской церковной иерархии // Чтения в имп. О-ве истории и древностей российских. 1864. Кн. 3;

История борьбы Московского государства с Польско-Литовским, 1462—1508. Ч. 1—2. М., 1867;

Критический обзор разработки главных русских источников, до истории Малороссии относящихся, за время 8-е генваря 1654—30-е мая 1672 г. М., 1870.

т. 8, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКА́РАЎ (Ігар Міхайлавіч) (н. 22.10. 1927, г. Саратаў, Расія),

расійскі вучоны ў галіне аўтам. кіравання. Акад. Рас. АН (1987). Замежны чл. Вашынгтонскай АН (1997). Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1950). З 1949 у Ін-це аўтаматыкі і тэлемеханікі АН СССР, з 1962 у ЦК КПСС і СМ СССР, у 1988—96 гал. вучоны сакратар прэзідыума Рас. АН. Навук. працы па сродках аўтаматыкі лятальных апаратаў, мікраэлектроніцы, інфарматыцы, робататэхніцы, тэхніцы штучнага інтэлекту. Дзярж. прэмія СССР 1984, Дзярж. прэмія Расіі 1995.

Тв.:

Робототехника. М., 1984 (у сааўт.);

Робототехника и гибкие автоматизированные производства. [Кн.] 1. Системные принципы создания гибких автоматизированных производств. М., 1986;

Время-импульсные системы автоматического управления. М., 1991 (у сааўт.).

І.​І.​Леановіч.

т. 9, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

погреши́ть сов.

1. (против чего) паграшы́ць; (ошибиться) памылі́цца;

2. (грешить известное время) паграшы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подури́ть сов., разг.

1. (пошалить) падурэ́ць; падуры́цца;

2. (делать глупости некоторое время) падуры́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

постега́тьII сов., портн. (некоторое время) пашы́ць, (долго, много, неоднократно) папашыва́ць, папашы́ць, пафастрыгава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проболта́тьII сов. (провести некоторое время в болтовне), разг. прабалбата́ць, прабалабо́ніць, прамало́ць, пралапата́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проката́тьI сов.

1. (разгладить) пакача́ць, вы́качаць; (некоторое время) пракача́ць;

2. техн. пракача́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прострекота́ть сов.

1. (застрекотать) працвы́ркаць, прастраката́ць, зацвы́ркаць, застраката́ць;

2. (некоторое время) працвы́ркаць, прастраката́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)