ля́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

Моцна стукнуцца аб што-н.

Л. рукой аб вушак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́знуцца, -нуся, -нешся, -нецца: -ніся; зак. (разм.).

Моцна стукнуцца аб што-н., у што-н.

Р. аб дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гвор Хваля, якая, б'ючыся аб бераг, стварае працяжны шум (Панямонне).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

заяві́ць, -яўлю́, -я́віш, -я́віць; -я́ўлены; зак., што, аб чым, пра што і са злуч. «што».

Зрабіць заяву аб чым-н.

З. аб сваім намеры.

З. у міліцыю пра крадзеж.

|| незак. заяўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хо́раша, безас., у знач. вык.

1. Аб прыемных абставінах.

Як х. вакол.

2. Аб пачуцці ўнутранага задавальнення.

Х. на сэрцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́цяцца, вы́тнуся, вы́тнешся, вы́тнецца; вы́цяўся, вы́цялася; вы́тніся; зак., аб каго-што і чым.

Ударыцца, стукнуцца.

В. аб вушак.

Балюча в. галавой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электро́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Навука аб узаемадзеянні электронаў з электрамагнітнымі палямі і аб метадах стварэння электрычных прыбораў і абсталявання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сту́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

Ударыцца аб што-н. або адзін аб аднаго, наткнуўшыся на што-н. або на каго-н. ці спатыкнуўшыся.

С. аб вугал стала.

|| незак. сту́кацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дагавор аб забароне размяшчэння на дне мораў і акіянаў і ў яго нетрах ядзернай зброі і іншых відаў зброі масавага знішчэння 1971 9/69

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кля́скаць

‘апладзіраваць, удараць далонню аб далонь’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кля́скаю кля́скаем
2-я ас. кля́скаеш кля́скаеце
3-я ас. кля́скае кля́скаюць
Прошлы час
м. кля́скаў кля́скалі
ж. кля́скала
н. кля́скала
Загадны лад
2-я ас. кля́скай кля́скайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кля́скаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)