Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рыгі́днасць
(ад лац. rigidus = цвёрды)
мед. нягнуткасць, выкліканая напружаннем мышцаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
урэтратамі́я
(ад урэтра + -тамія)
мед. разразанне урэтры пры яе звужэннях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эзафагі́т
(ад гр. oisophagos = стрававод)
мед. запаленне слізістай абалонкі стрававода.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЯЛЯЕ́ВА (Людміла Міхайлаўна) (н. 20.6.1948, г.п. Узда Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1993). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1972). З 1979 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па праблемах дзіцячай кардыярэўматалогіі.
Тв.:
Основы кардиологии детского возраста: Справ. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ МЕДЫЦЫ́НСКІ ІНСТЫТУ́Т.
Засн. ў 1934 у Віцебску як бальніца-медінстытут, з 1938 мед.ін-т. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: лячэбны, фармацэўтычны; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае, на фармацэўтычным ф-це і завочнае. Аспірантура з 1960, дактарантура з 1991. Мае цэнтр.н.-д. лабараторыю, аддзел навук.-мед. інфармацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТКЕ́ВІЧ (Уладзімір Сяргеевіч) (н. 21.10.1937, в. Паперня Мінскага р-на),
бел. вучоны-эпідэміёлаг. Д-рмед. н. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1963 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Даследуе прыродна-ачаговыя вірусныя інфекцыі, асаблівасці фактарыяльна-эпідэмічнага працэсу пры тэхнагеннай радыяцыі, выкарыстанне матэм. мадэліравання пры вывучэнні вірусных інфекцый.