Дзялі́ць ’дзяліць’. Рус. дели́ть, укр. діли́ти, польск. dzielić, чэш. děliti, ст.-слав. дѣлити. Прасл. *děliti. Роднасныя формы: літ. dailýti, гоц. dailjan, ням. teilen. Гл. Фасмер, 1, 496; Траўтман, 43; Бернекер, 1, 195.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́лька ’адходы пры трапанні льну’ (Сцяшк., Жд. 1, Сл. паўн.-зах.), ’дробныя часткі валакна, пыл пры апрацоўцы льну’ (Шатал.). Паводле Сл. паўн.-зах., магчыма, запазычанне з літ. dùlkes ’пыл, пылок ад раслін’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́лтаць ’боўтаць, размешваць’ (Сл. паўн.-зах.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ. už‑kélti ’прыгатаваць ежу’, pa‑kélti ’падняцца (пра цеста)’ (Арашонкава і інш. Весці АН БССР, 1971, 1, 86; Лаўчутэ, Балтизмы, 113).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́ля 1 ’куля’ (ТСБМ). Укр. куля, рус. куля ’тс’. Запазычана з польск. kula ’тс’ (< с.-в.-ням. kule ’шар, куля’) (Фасмер, 2, 413).
Ку́ля 2 ’мыліца’ (Сцяц.). Запазычанне з літ. kulě ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лашбякі́ ’назва сцяблоў і лісця буракоў’ (гродз., ДАБМ) — калі гэта не памылковае напісанне лексемы ламбякі (гл.), тады можна меркаваць аб кангамінаванай назве, утворанай ад літ. laužas ’сухая галіна’ і lambas ’націпіна буракоў’ (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́йзіць, ляйдзіць ’гаварыць недарэчнае, пляткарыць’ (маст., свісл., карэліц., ваўк., Сл. паўн.-зах.), (грубае) лейдзіць ’расказваць’ (Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. léidinti ў выразе: liežuviais apsilėidinti ’быць абгавораным’ (Сл. паўн.-зах., 2, 714).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басто́ліць ’біць няшчадна’ (Нас., Яруш.). Слова невядомага паходжання. Магчыма, ёсць сувязь з рус. дыял. бустать ’біць’ (тады ‑ол‑ — нейкі «экспрэсіўны» суфікс). Параўн. таксама літ. bàstelėti тыкнуць; кальнуць’ (да basnȯti ’тыкаць; калоць’). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блонь ’брушная плява’ (Нас.). Рус. блона ’абалонка, паслед’. Параўн. ст.-бел. блонка ’абалонка, плеўка’. Запазычанне з польск. błona ’абалонка, плява, плеўка’. Фасмер, 1, 176. Гл. яшчэ бало́нкі (там і іншая літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скле́ндзіць ‘скрывіць, скруціць’ (ТС). Няясна. Параўн. польск. sklęczyć ‘сагнуць у дугу, скрывіць’, што аднак далёкае ў фармальных адносінах. Санько (Крыўя, 1996, 1, 92) выводзіць з літ. sklendė ‘засаўка; закрутка’, параўн. кленды (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клю́шня 1 ’канечная частка ножкі ракападобных’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Яруш.). Мабыць, вынік кантамінацыі клешня (гл.) і клюка (гл.), ключка (гл.). Дублет клешня/клюшня адзначае Сл. паўн.-зах., 475, 486. Магчыма, таксама ўплыў літоўскіх форм, сярод іх у першую чаргу літ. klìšes ’клюшні’. Аддзяліць бел. клешня і клюшня ад літ. klìšes немагчыма (семантычная тоеснасць і фармальная блізкасць). Спробы рэканструяваць балта-славянскія формы kliša/kleša беспадстаўныя (Слаўскі, 2, 228), паколькі рэальна існуюць толькі ўсходнеславянскія формы, арэальна арыентаваныя на балтыйскую тэрыторыю. У значэнні ’клюшня рака’ або ’нага, сцягно’ рускія формы зафіксаваны толькі ў Смаленскім, Бранскім арэалах (не лічачы тэрыторыі новага засялення). Таксама нельга прызнаць верагоднай гіпотэзу аб паходжанні клешня ад kleščьna (гл. клешчы) (Бернекер, 1, 517; Фасмер, 2, 249; ЕСУМ 2, 463; Трубачоў, Эт. сл., 10, 23). Паколькі частка гэтых форм мае значэнне ’клешчы’, не выключана кантамінацыя клешня і клешчы (гл.).
Клю́шня 2 ’тазасцегнавы сустаў’ (Сл. паўн.-зах.). Верагодны балтызм. Параўн. літ. kùlšnis ’шчыкалатка’ (там жа, 486). Больш надзейная крыніца літ. klíšė ’нага’ або іншая балтыйская, блізкая да яе. Параўн. таксама клюшня 1.
Клю́шня 3 ’палкі, да якіх прымацаваны крыллі сеці’ (Мат. АС). Гл. клюшня 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)