САКО́ТА,
мусульманскае феадальна-тэакратычнае дзярж. аб’яднанне (халіфат) у Зах. Судане ў ніжнім цячэнні р. Нігер у 19 — пач. 20 ст. Створана ў выніку паўстання ў пач. 19 ст. народа фульбе пад лозунгам «свяшчэннай вайны» (гл. Джыхад) супраць правіцеляў дзяржаў хаўса. Да сярэдзіны 19 ст. ахоплівала землі сучасных Паўн. Нігерыі, Паўд. Нігера і Паўн. Камеруна. Складалася з эміратаў, многія з якіх толькі намінальна прызнавалі ўладу халіфа са сталіцай у г. Сакота. Пасля ваен. разгрому С. ў 1903 брыт. войскамі яго тэр. ўвайшла ў склад калан. уладанняў Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі.
т. 14, с. 89
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САКСО́НСКАЕ ЗЯРЦА́ЛА»,
зборнік сярэдневяковага германскага права. Складзены ў 1221—25 ням. юрыстам Эйке фон Рэпкаў, запіс феад. звычаяў Усх. Саксоніі. Аднак у ім знайшлі адлюстраванне і агульныя для феад. Германіі саслоўныя парадкі, а таксама пачатак развіцця таварна-грашовых адносін. «С.з.» складалася з 2 частак. Першая частка — земскае права (Landrecht), змяшчала асобныя палажэнні аб дзярж. пабудове Германіі (выбары імператара, падзел свецкай і духоўнай улады і г.д.), а таксама нормы цывільнага і крымін. права, суда і працэсу. Другая частка — леннае права (Lehnrecht), прысвечана васальным адносінам паміж феадаламі.
т. 14, с. 93
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАВЕ́Й (Іван Мікалаевіч) (6.8.1916, в. Хатляны Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 5.3.1987),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Канд. с.-г. н. (1955). Скончыў БДУ (1940). З 1947 у БелНДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 1957—82 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Навук. працы па генезісе глеб, іх картаграфіі, класіфікацыі, методыцы даследавання. Удзельнічаў у складанні глебавай карты Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Методические указания по почвенногеоботаническим и агрохимическим крупномасштабным исследованиям в БССР. Мн., 1973 (у сааўт);
Почвы Белорусской ССР. Мн., 1974 (у сааўт.).
т. 14, с. 94
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМО́ЙЛАЎ (Андрэй Рыгоравіч) (н. 17.10.1907, с. Ішым Тамбоўскай вобл., Расія),
расійскі металург. Чл.-кар. Рас. АН (1976). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1935). З 1935 на Маскоўскім камбінаце цвёрдых сплаваў. З 1946 у НДІ неарган. матэрыялаў імя А.А.Бочвара. Навук. працы па металургіі, матэрыялазнаўству, у т. л. тэхналогіі матэрыялаў для ядз. рэактараў. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1953, 1970, 1978. Ленінская прэмія 1964.
Тв.:
Дисперсионные твэлы. Т. 1—2. М., 1982 (разам з А.І.Каштанавым, В.С.Волкавым);
Тепловыделяющие элементы ядерных реакторов. М., 1985.
т. 14, с. 140
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГА́ЙЛА ((Songaila) Мікалас) (5.9.1875, маёнтак Кузьміно, Пскоўская вобл., Расія — 12.9.1941),
літоўскі архітэктар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1894—1903) і ў Італіі. У 1908—15 выкладаў у політэхн. ін-це ў Пецярбургу, у 1921—41 — Літ. ун-це ў г. Каўнас. Паводле яго праектаў з рысамі рацыяналізму і неакласіцызму пабудаваны Літ. банк (1928, з арх. А.Функам і Ф.Візбарасам), фіз.-хім. факультэт ун-та (1937, не захаваўся) у Каўнасе, банкі ў гарадах Паневяжыс (1930), Біржай (1935), Мажэйкяй (1937) і інш., рэканструяваны Дзярж. т-р у Каўнасе (1923—25, з У.Дубянецкім).
т. 14, с. 146
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́НХУВУД ((Svinhufvud) Пер Эвінд) (15.12.1861, г. Сяксмякі, Фінляндыя — 29.2.1944),
фінляндскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Уваходзіў у партыю младафінаў. З 1894 дэп. сейма, у 1907—12 яго старшыня. Выступаў за незалежнасць Фінляндыі ад Рас. імперыі, за што ў 1914 высланы рас. ўладамі ў Сібір (вярнуўся пасля Лют. рэвалюцыі 1917). З ліст. 1917 першы прэм’ер-міністр незалежнай Фінляндыі. У 1918 часовы кіраўнік дзяржавы. У ліп. 1930 — лют. 1931 прэм’ер-міністр (падтрымліваў нацыяналіст. лапуаскі рух; назва ад г. Лапуа), у 1931—37 прэзідэнт Фінляндыі. Пазней адышоў ад паліт. дзейнасці.
т. 14, с. 259
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РГІЕЎ (Пётр Рыгоравіч) (10.7.1893, с. Срэценскае Кіраўскай вобл., Расія — 12.7.1973),
расійскі вучоны ў галіне паразіталогіі і эпідэміялогіі. Акад. АМН СССР (1944). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Казанскі ун-т (1918). З 1927 у Ін-це мед. паразіталогіі і трапічнай медыцыны (у 1934—69 дырэктар). У 1937 нарком аховы здароўя Расіі. У 1957—60 віцэ-прэзідэнт АМН СССР. Навук. працы па эпідэміялогіі малярыі і арганізацыі барацьбы з ёй. Кіраваў распрацоўкай комплекснай сістэмы мерапрыемстваў, якія забяспечылі ліквідацыю малярыі ў СССР як масавага захворвання. Дзярж. прэмія СССР 1946, 1952.
т. 14, с. 349
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРУЭ́Л,
позназімовы сорт яблыні. Атрыманы ў БелНДІ пладаводства скрыжаваннем сартоў Серынка і Уэлсі. На Беларусі ўключаны ў Дзярж. рэестр для выкарыстання па ўсёй тэрыторыі.
Дрэва сярэднярослае, з круглаватай кронай сярэдняй гушчыні і паніклымі канцамі галін. Сорт скараспелы, высокаўраджайны, сярэдняўстойлівы да грыбных хвароб, Зімаўстойлівасць недастатковая. Пладаносіць на 4—5-ы год. Плады вышэй сярэдняй велічыні (каля 150 г), круглавата-канічнай формы. Скурка светла-зялёная з цёмна-чырв. размытымі палосамі з сонечнага боку. Мякаць зеленаватая, сакавітая, прыемнага кісла-салодкага смаку. Збор пладоў у вер., захоўваюцца да сак.—красавіка.
З.А.Казлоўская.
т. 14, с. 353
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЦЯЛЯ ((Setälä) Эміль Нестар) (27.2.1864, г. Кокемякі, Фінляндыя — 8.2.1935),
фінскі мовазнавец, дзярж. дзеяч; заснавальнік фіна-угорскага параўнальна-гіст. мовазнаўства. У 1913—14 прэзідэнт Фінл. акадэміі навук і л-ры, у 1893—1929 праф. Хельсінкскага ун-та. У 1925 міністр асветы, адначасова ў 1925—26 міністр замежных спраў Фінляндыі. З 1926 канцлер ун-та ў г. Турку. У 1888—90 ажыццявіў паездкі да ліваў, вотаў, вепсаў, вывучаў іх мовы і этнаграфію. Упершыню выкарыстаў метад аналогіі ў фіна-угразнаўстве. Распрацаваў транскрыпцыю для фіна-угорскіх моў. Вывучаў фальклор, гісторыю, этнаграфію фіна-угорскіх народаў.
т. 14, с. 358
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ГУРДСАН ((Sigurðsson) Іоўн) (17.6.1811, Пафсейры, Ісландыя — 7.12.1879),
дзеяч ісландскага нац.-вызв. руху, гісторык. У 1833—35 вучыўся ў Капенгагенскім ун-це. З 1844 дэп. альцінга, з 1845 яго старшыня. У 1835—55 выступаў за адмену дацкай гандл. манаполіі ў Ісландыі, наданне Ісландыі абласной аўтаноміі, устанаўленне рэальнай уніі з Даніяй на ўзор швед.-нарв. уніі 1814—1905. У 1848—49 прапанаваў тэзіс пра юрыд. права Ісландыі на поўную дзярж. незалежнасць з аддзяленнем ад Даніі. Аўтар ісландскай канстытуцыі ад 5.1.1874, «бацька незалежнасці Ісландыі». Выдаваў (з 1853) крыніцы па стараж. гісторыі Ісландыі.
т. 14, с. 367
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)