слой глебы (2—3 мм), які прымыкае непасрэдна да кораня расліны і мае павышаную колькасць мікраарганізмаў. Склад мікрафлоры залежыць пераважна ад тыпу глебы, віду і ўзросту раслін. Уздзеянне мікраарганізмаў Р. разнастайнае: ператвараюць складаныя нерастваральныя злучэнні ў формы, засваяльныя раслінамі, узбагачаюць глебу азотам, сінтэзуюць біялагічна актыўныя рэчывы, выдзяляюць таксіны, удзельнічаюць у дэнітрыфікацыі, уступаюць у сімбіёз з раслінамі (гл.Клубеньчыкавыя бактэрыі, Мікарыза), некат. паразітуюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМАЧО́К (Trientalis),
род кветкавых раслінсям. першакветных. 3—4 віды. Пашыраны ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — С. еўрапейскі (T. europaea), нар. назва вароніны вочкі. Характэрная расліна яловых лясоў, трапляецца таксама ў мяшаных лясах, хмызняках, парках.
Семачок еўрапейскі.
Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны выш. да 20 см. Сцябло прамастойнае. Суцэльнае лісце збліжанае ў кальчак. Кветкі белыя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах. Плод — каробачка. Лек. і дубільныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
варыя́цыя, ‑і, ж.
1. Відазмяненне другарадных элементаў чаго‑н. пры захаванні асноўнага. Варыяцыі сцэны спектакля.//Спец. Некаторыя змены асноўнага тыпу ў раслін і жывёл. // Змена рытму, мелодыі, гармоніі пры захаванні асноўнай тэмы. Тэма з варыяцыямі.
2. Варыянты распрацоўкі або паўтарэння асноўнай тэмы. Купалаўскі верш «Мая хатка» з’яўляецца па сутнасці вольнай варыяцыяй на тэму аналагічнага верша Багушэвіча «Мая хата».Івашын.
3. У матэматыцы — змяненне віда функцыі велічынь.
[Ад лац. variatio — змяненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́цік1, ‑а, м.
1.Памянш.-ласк.да кот.
2. Марская прамысловая млекакормячая жывёліна з каштоўным футрам, якая водзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. // Футра гэтай жывёліны. Кажушок на хлопцу быў пацягнен зялёным сукном, а каўнер у ім — з чорнага коціка.Чорны.
ко́цік2, ‑а, м.
Суквецце з дробных кветачак у некаторых дрэвавых раслін, якое ападае пасля цвіцення. Распушыліся і цвілі коцікі на вербах.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Разм. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных спраў. [Салаўянчык:] — Пасля работы, у канцы змены, мы збіраемся на лятучку і правяраем свае абавязацельствы.Грамовіч.
2.Разм. Пра лёгкі, хуткі від транспарту. Санітарная лятучка. □ Хутка пасля ўзрыву на месца аварыі прыбыла рамонтная лятучка.Краўчанка.
3. Крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́нна, ‑ы, ж.
1. Ежа, якая, паводле біблейскага падання, сыпалася з неба яўрэям у час іх вандравання па пустыні.
2.Спец. Застыўшы сок некаторых раслін, прыгодны для ежы і для лякарства.
3.Разм. Тое, што і манныя крупы (гл. манны).
•••
Манна з неба не сыплецца — дарам нічога не прыходзіцца.
Манна нябесная — што‑н. нечаканае, дарэмнае.
Спадзявацца на манну нябеснуюгл. спадзявацца.
Чакаць манны нябеснайгл. чакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяцёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Тое, што і мятла. А вілы, граблі і мяцёлкі,.. Каля варот адны стаялі — Таксама працы ўжо чакалі.Колас.
2.Спец. Суквецце некаторых раслін, якое нагадвае па форме мятлу. Бездапаможна пнуцца ўгару сіва-зялёныя мяцёлкі аўса.Брыль.
3.Абл. Мятліца. Улетку па гэтай дарозе вазілі з паплавоў сена, мяккае, як воўну, жыта напалам з гірс[о]й і мяцёлкай.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перспекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да перспектывы (у 2 знач.). Перспектыўны жывапіс. Перспектыўныя дэкарацыі.
2. Які прадугледжвае будучае развіццё, распрацаваны на многа год. Перспектыўнае планаванне. □ — Наша задача — дапамагчы кожнаму калгасу скласці перспектыўны план развіцця гаспадаркі.Шамякін.
3. Які мае перспектывы (у 4 знач.), можа паспяхова развівацца ў будучым. Перспектыўная прафесія. Перспектыўны сорт раслін. □ — Раён у нас перспектыўны. Не думайце, што глухамань.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стымуля́тар, ‑а, м.
1. Рэчыва, якое стымулюе развіццё раслін і жывёл. Аказваецца, што калі з .. [кук[о]лю] дастаць тую атруту і ў самым малым памеры даць яе на палеткі, дык яна робіцца стымулятарам і павялічвае ўраджай жыта ці пшаніцы напалову.Дубоўка.
2. Лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для павышэння разумовай і фізічнай працаздольнасці, для паляпшэння самаадчування. //перан. Пра ўсё, што стымулюе творчую актыўнасць.
3. Тое, што і допінг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэркаля́цыя
(лац. intercalatio = устаўка, дабаўка)
з’яўленне новых структур унутры дадзенай біялагічнай сістэмы, напр. інтэркалярны рост у некаторых раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)