Дзясна́ ’дзясна’. Параўн. рус. десна́, укр. я́сни, польск. dziąsna, серб.-харв. де̑сна і г. д. Прасл. *dęsn‑, магчыма, ад і.-е. назвы зуба (літ. dantìs, ст.-інд. dant‑, лац. dens і г. д.). Бернекер, 1, 190; Фасмер, 1, 506; Трубачоў, Эт. сл., 5, 26–27.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ке́бла ’драўляная цурка цыліндрычнай формы’, ’дзіцячая гульня (удзельнікі гульні палкай збіваюць кебла)’ (Янк. III). Запазычанне з балт. літ. kebla mušti — дзіцячая гульня — у зямлю утыкаюць галінку, надзяваюць на яе кружок і намагаюцца здалёк збіць яго. Гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 60; Лаўчутэ, Балтизмы, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Клыгу́н ’чайка (Larus), рыбачка (Sterna)’ (Флёра II). Звычайна назва чайкі паходзіць^ад яе сумнага крыку. Таму здаецца, што клыгун можна параўнаць з клігуніха (гл.) ’жанчына, якая ўсё стогне’ і далей з клікун (гл.) і клікаць(гл.). Параўн. таксама рус. клыкать ’плакаць’ і літ. klūkti ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Коўп 1 ’страўнік у жывёл, птушак’ (Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Да коўп 2 (гл.). Параўн. коўб 2 (гл.).
◎ Коўп 2: з коўпам ’з верхам’ (Федар.). Балтызм. Параўн. літ. kaupas ’тое, што насыпаецца з верхам, звыш меры’, su kaupu = з коўпам (Лаўчутэ, Балтизмы, 115).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кру́шня 1 ’схіл гары з плоскімі выступамі’ (Яшк.). Гл. крушня 2.
Кру́шня 2 ’куча камення’ (ТСБМ, Федар., Яшк., КЭС, лаг., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. крушня ’тс’, якое з літ. krū́snis ’тс’ (Булыка, Запазычанні, 179).
Кру́шня 3 ’пажарышча’ (Мат. Гом.). Гл. крушня 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ківіня́ ’качарга’ (Шатал.). Гіпотэза аб балтыйскім паходжанні слова абапіраецца на лат. t$ver©s ’круглая палка з зубчастым жалезам і ражкамі’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 114). Цікава, што літ. kivynas значыць ’апалонік (біял.)’, што, магчыма, сведчыць аб кальцы з балтыйскага для назвы апалоніка (гл. апалонік 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ламота ’працяглы боль у касцях, суставах, мышцах’ (Сцяшк., Яруш., ТСБМ). Укр., рус. ломота, польск. łomota ’тс’. Прасл. lomota < lomiti > ламі́ць (гл.). Літ. lamatà ’раптоўнае ламанне, разломванне (у буру)’ з’яўляецца дакладным адпаведнікам прасл. лексемы (Слаўскі, 5, 181–182). Сюды ж сувалк. ламотаць ’трэсціся, калаціцца’ (КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Латы́галь ’прагаліна ў лесе’ — складанае слова: латы ’пустое, голае месца, на якім нічога не расце’, ’прагаліна’ (Жд. 1; в.-дзв., Шатал., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.) і галь (мяккае ‑ль пад уплывам голь) < :літ. galas, лат. gals ’канец’. Гл. таксама Фасмер (2, 523–524).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэмзгаць ’лізаць’, лэмзнуць ’лізнуць’ (ашм.) паходзяць, паводле Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182), з літ. lémžti ’тс’. Нарашчэнне асновы ‑г‑ выражае незакончанае, але шматразовае дзеянне. Аналагічна вэзгаць (гл.) або з глухой зычнай ‑к‑: пэцкаць. Гэта нарашчэнне знікае ў тых жа дзеясловах закончанага трывання (лэмзнуць, пэцнуць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мурышка ’галадок многагаловы, Scleranthus perennis L.’ (вілен., Кіс.), муравец ’галадок аднагадовы, Sclerantus arminis L.’ (маг., Кіс.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. máuras ’твань, гразь’, apmauróti ’пакрыцца мохам’. Расліны названы паводле шызаватага колеру лісця. Параўн. чэш. chmerek, славац. chmerek ’галадок’, якія паходзяць ад mech < прасл. mъchъ ’мох’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)