кансэ́нсус, -у, м. (кніжн.).

Адзінства меркаванняў, узаемная згода па спрэчным пытанні, дасягнутая ў выніку абмеркавання і збліжэння пазіцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кант¹, -а, М ка́нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Востры край, рабро чаго-н.

К. стала.

2. Каляровы шнурок, аблямоўка па краях або швах адзення, часцей форменнага.

3. Палоска, якой абклеены (абведзены) па краях у выглядзе рамкі малюнак, табліца і пад.

|| памянш. ка́нцік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. ка́нтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кант², -а, М ка́нце, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Пахвальнае песнапенне ўрачыстага царкоўнага або свецкага зместу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

1. Абчэсваючы (бервяно, дошку, камень і пад.), рабіць кант¹ (у 1 знач.).

К. бервяно.

2. Пераварочваць, паварочваць на бок (груз ці выраб пры перамяшчэнні, апрацоўцы і пад.).

Асцярожна, не к.!

|| зак. акантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 1 знач.).

|| наз. кантава́нне, -я, н., канто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж., аканто́ўванне, -я, н. і аканто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. канто́вачны, -ая, -ае і аканто́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канта́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Сутыкненне, непасрэдная блізкасць па месцы знаходжання.

Уступіць у к. з хворым.

2. перан. Цесная ўзаемасувязь, узгодненасць у дзеяннях, узаемаразуменне.

Устанавіць к.

Дзелавыя кантакты.

3. Прыстасаванне, якое забяспечвае судакрананне правадоў электрычнага ланцуга (спец.).

|| прым. канта́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кантаміна́цыя, -і, ж.

1. Змешванне дзвюх або некалькіх падзей пры іх апісанні (кніжн.).

2. У мовазнаўстве: узнікненне новага слова або выразу ў выніку змешвання частак двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнні ці гучанні, а таксама слова або выраз, якія ўзніклі такім чынам; напр., няправільны выраз «іграць значэнне» з’яўляецца кантамінацыяй двух выразаў: «іграць ролю» і «мець значэнне».

|| прым. кантамінацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́нтар¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вуздэчка без цугляў для прывязвання каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́нтар², -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Род бязмена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́нтар³, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пеўчы хору ў каталіцкай царкве.

2. Галоўны пеўчы ў сінагозе.

3. Настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канта́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -та́т, ж.

1. Буйны музычны твор урачыстага або лірыка-эпічнага зместу для салістаў хору і аркестра.

2. Жанр урачыстай лірыкі — вершаваны твор на міфалагічную тэму або да якой-н. урачыстасці (спец.).

|| прым. канта́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)