ПОЛІЦЭНТРЫ́ЗМ (ад полі... + цэнтр),

антрапалагічная канцэпцыя аб паходжанні чалавека сучаснага віду (неаантрапа) у некалькіх абласцях зямнога шара. Адзін з заснавальнікаў канцэпцыі — амер. антраполаг Ф.​Вайдэнрайх; П. даследаваў Г.Ф.Дэбец. Паводле прыхільнікаў П., у кожнай вобласці сучасны чалавек узнікаў у выглядзе канкрэтнай вял. расы ў выніку самаст. эвалюцыі архантрапаў, што жылі тут, а потым палеаантрапаў. Супраць П. сведчыць адсутнасць марфал. адпаведнасці паміж выкапнёвымі формамі людзей і сучаснымі расамі, што жывуць на гэтай тэр., і вял. падабенства рас сучаснага чалавека паміж сабой па многіх не злучаных адна з адной адзнак. П. процістаіць монацэнтрызму.

т. 12, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫКЕТСІЁЗЫ,

група інфекцыйных хвароб чалавека і жывёл, якія выклікаюцца рыкетсіямі. Р. чалавека — эпідэмічны сыпны тыф, эндэмічны пацучыны сыпны тыф, плямістая ліхаманка Скалістых гор, марсельская ліхаманка, афр. кляшчовыя ліхаманкі, цуцугамушы, Ку-ліхаманка і інш. Крыніца інфекцыі пры сыпным тыфе — хворы чалавек, пры інш. клінічных формах Р. — грызуны, дзікія і свойскія жывёлы. Пераносчыкі Р. — вошы, блохі, кляшчы. Р. суправаджаюцца ліхаманкай, інтаксікацыяй, галаўным, мышачным і сустаўным болем, спецыфічнымі высыпкамі на скуры. Пры Ку-ліхаманцы высыпка адсутнічае, але часта назіраецца пашкоджанне лёгкіх (пнеўманіі з утварэннем інфільтратаў).

А.​А.​Астапаў.

т. 13, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чужа́к м., чужані́ца м., ж. (чужы чалавек) Frémdling m -(e)s, -e, Frémde (sub) m -n, -n; Áußenseiter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

першабы́тны гіст., антр. úrsprünglich; Ur-;

першабы́тны чалаве́к Úrmensch m -en, -en;

першабы́тнае грама́дства Úrgesellschaft f;

гісто́рыя першабы́тнага грама́дства Úrgeschichte f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сіве́ць (пра валасы) ergráuen vi (s), grau [weiß] wérden, gráue Háare bekómmen*;

галава́ сіве́е – чалаве́к мудрэ́е ≅ dank Erfáhrung wird man klüger

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Entdécker m -s, - чалаве́к, які́ не́шта адкрыў;

er ist der ~ von… ён адкрыў…

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kühl a

1) халаднава́ты, прахало́дны

2) стры́маны, разва́жлівы;

ein ~er Kopf цвяро́зы [стры́маны] чалаве́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

жывагло́т, -а, М -ло́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Бязлітасны і жорсткі чалавек, здатны прыцясняць людзей і нажывацца за іх кошт.

|| ж. жывагло́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. жывагло́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бакала́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У некаторых краінах: вучоная ступень, а таксама асоба, што мае гэту ступень.

2. У Францыі: чалавек, які здаў экзамен за курс сярэдняй школы.

|| прым. бакала́ўрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́жанец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Чалавек, які пакінуў месца свайго жыхарства з прычыны вайны або якога-н. бедства.

|| ж. бе́жанка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. бе́жанскі, -ая, -ае.

Бежанскія фурманкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)