ле́свічка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш. да лесвіца; малая лесвіца. Васіль Цімафеевіч павольна абышоў машыну, падняўся па лесвічцы ў кабіну. Мележ. Нецярпліва дачакалася [Лёдзя], пакуль к самалёту падкацілі лёгкую лесвічку з поручнямі і адчыніўся люк. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кара́блік, ‑а, м.
1. Памянш.-ласк. да карабель.
2. Самаробная дзіцячая цацка з паперы, кары дрэва і інш., па форме падобная на карабель. Пускаць караблікі. □ Марат сядзеў у сваім любімым кутку на канапе і.. старанна майстраваў ножыкам караблік. Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёрзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Неспакойна сядзець, круцячыся, соўгаючыся з месца на месца. Гольдзін выціраў пот, ёрзаў, занатоўваў нешта ў блакнот і раптам перапыняў таго, хто выступаў. Шамякін. Рэгістратару не цярпіцца, ёрзае па крэсле туды і сюды. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несуце́шны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога цяжка або немагчыма суцешыць. Усе плачуць. Асабліва несуцешны [гаспадар]. Лужанін. // Моцны па сіле праяўлення; які не паддаецца суцяшэнню. Несуцешнае гора. □ Досыць, Нёман мой шырокі. Плакала з табой. Больш у мора не пакоціш Несуцешных слёз. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палірава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад паліраваць.
2. у знач. прым. Які адпаліраваўся, гладкі, з люстраным бляскам. На паліраванай паверхні машыны гулялі сонечныя зайчыкі. Сабаленка. Вера Андрэеўна ходзіць па пакой, перацірае белай анучкаю.. чыстую паліраваную мэблю. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; зак., што.
1. Саткаць усё, многае. А Марына ўжо даўно паткала Ручнікі-намёты. Чарот.
2. і без дап. Ткаць некаторы час. Паткаць з гадзіну.
3. Выткаць па аснове ўтком. Паткаць чырвонымі ніткамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перашы́ек, ‑шыйка, м.
Вузкая паласа зямлі, якая злучае часткі сушы (два мацерыкі ці мацярык з паўвостравам) або аддзяляе адзін водны масіў ад другога. Панамскі перашыек. Карэльскі перашыек. □ Машына ідзе па вузкім перашыйку, які аддзяляе возера.. ад мора. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Тое, што і прагрукатаць. Машыны імчаць па шляху, а праз пераезд, зварочваючы на прасёлкавую дарогу, толькі зрэдку прагрукае якая-небудзь фурманка. Навуменка. Зноў ударыў гром, прагрукаў над усім Зашыйкам з канца ў канец. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які дзейнічае па сваёй волі, як сам жадае, не лічачыся ні з кім. Самавольныя распараджэнні.
2. Які робіцца без дазволу, самаўпраўна. За самавольна, паход на чыгунку Рыме давялося выслухаць нямала дакорлівых слоў ад камандзіра. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадо́ба, ‑ы, ж.
У выразе: да спадобы (быць, прыйсціся і пад.) — спадабацца, быць каму‑н. па густу. А вось казацкая песня прыйшлася да спадобы, і Ваня не расставаўся з ёю. Новікаў. Веры такая размова была не да спадобы. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)