дзяле́нне, -я, н.
1. гл. дзяліць, дзяліцца.
2. Матэматычнае дзеянне, шляхам якога пазнаецца, у колькі разоў адна велічыня большая за другую.
Д. лікаў.
Д. дробаў.
3. Спосаб размнажэння ў прасцейшых арганізмаў і клетак.
Д. клетак.
4. Адлегласць паміж дзвюма суседнімі рыскамі на вымяральнай шкале.
Ртуць на тэрмометры паднялася на тры дзяленні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзялі́льны, -ая, -ае.
1. Які адносіцца да дзялення (у 2 знач.).
2. Прызначаны для нанясення дзяленняў (у 4 знач.; спец.).
Д. цыркуль.
Дзялільная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзялі́мае, -мага, н.
Лік або велічыня, якая падвяргаецца дзяленню, дзеліва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзялі́масць, -і, ж.
У матэматыцы: уласцівасць цэлага ліку дзяліцца на другі цэлы лік без астачы.
Прыкметы дзялімасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзялі́цца, дзялю́ся, дзе́лішся, дзе́ліцца; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Валодаць здольнасцю дзялення на другі лік без астачы.
Дзесяць дзеліцца на пяць.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Падзяляцца на часці.
Вучні дзеляцца на групы.
3. з кім. Раздзяляць маёмасць з кім-н.
Дзяліліся сыны з бацькамі.
4. чым і з кім. Аддаваць каму-н. частку чаго-н. свайго.
Д. апошнім кавалкам хлеба.
5. перан., кім з чым. Узаемна абменьвацца чым-н.
Д. думкамі.
Д. вопытам.
|| зак. падзялі́цца, -дзялю́ся, -дзе́лішся, -дзе́ліцца і раздзялі́цца, -дзялю́ся, -дзе́лішся, -дзе́ліцца (да 1—3 знач.).
|| наз. дзяле́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзялі́ць, дзялю́, дзе́ліш, дзе́ліць; дзе́лены; незак.
1. каго-што. Падзяляць на часткі, размяжоўваць.
Д. маёмасць.
Д. на порцыі.
Д. вучняў на групы.
2. што на што. Рабіць арыфметычнае дзеянне дзялення.
Д. адзін лік на другі.
3. што з кім. Аддаваць каму-н. частку чаго-н. свайго для сумеснага карыстання.
Таварышы дзялілі ўсё папалам.
Д. хлеб і соль.
4. перан., што з кім. Перажываць што-н. разам з кім-н.
Д. радасць і гора.
|| зак. падзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць і раздзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены.
|| наз. дзяле́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзяло́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м. (неадабр.).
Чалавек, які лоўка вядзе свае справы, не грэбуючы ніякімі сродкамі для дасягнення мэты.
Біржавыя дзялкі.
Д. цёмных спраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзяльба́, -ы́, ж.
Падзел, размеркаванне.
Д. здабычы.
Д. маёмасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзяля́га, -і, мн. -і, -ля́г, м. (разм., неадабр.).
Чалавек, заклапочаны толькі такімі справамі, якія прыносяць найбліжэйшую асабістую выгаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзяля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. Участак зямлі, адведзены для апрацоўкі, або ўчастак лесу, адведзены пад высечку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)