мезентэ́рый

(гр. mesenterion)

складка брушыны, якая прымацоўвае ўнутраныя органы да сценак поласці цела ў чалавека і жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

метанефро́с

(ад мета- + гр. nephros — нырка)

парны орган выдзяляльнай сістэмы ў паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека; нырка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мікатаксіко́зы

(ад міка- + гр. toksikon = атрута)

хваробы, якія ўзнікаюць у чалавека і жывёл пры ўжыванні таксічных грыбоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ны́рка

(ст.-польск. nyrka, ад с.-в.-ням. niere)

парны орган мочавыдзялення ў чалавека і пазваночных жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

па́ніка

(фр. panique, ад гр. panikos = раптоўны)

раптоўны непераадольны страх, які ахоплівае аднаго чалавека або многіх людзей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паразітало́гія

(ад паразіт + -логія)

біялагічная навука, якая вывучае паразітаў і выкліканыя імі хваробы чалавека, жывёл і раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патаге́нны

(ад пата- + -генны)

хваробны, хваробатворны;

п-ыя мікробы — мікробы, якія выклікаюць хваробы ў чалавека і жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плетызмагра́фія

(ад гр. plethysmos = павелічэнне + -графія)

графічны запіс змен аб’ёму органаў чалавека і жывёл пры дапамозе плетызмографа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

правітамі́ны

(ад лац. pro = для + вітаміны)

рэчывы, з якіх у арганізме чалавека і жывёл могуць утварацца вітаміны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сперматагене́з

(ад гр. sperma, -atos = семя + -генез)

развіццё мужчынскіх палавых клетак (сперматазоідаў) у семенніках чалавека і жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)