СТРЭ́ЛКА ў геамарфалогіі,
вузкая намыўная паласа сушы, накіраваная ў бок мора; доўгая каса з пяску, ракушачніку, жвіру (напр., Арабацкая С. ў Крыме). С. наз. таксама ўчастак сушы ў выглядзе вострага кліна паміж 2 рэк у іх сутоках ці заканчэнне вострава паміж пратокамі, што яго абцякаюць.
т. 15, с. 216
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЬЕ́РА (ісп. sierra літар. — піла),
востраканцовыя горныя хрыбты. Тэрмін ужываецца ў краінах з ісп. і партуг. мовамі (Іспанія, Партугалія, некат. краіны Лац. Амерыкі, а таксама на Філіпінах і інш.). Уваходзіць у склад назваў шматлікіх горных хрыбтоў (напр., Сьера-Невада), дзяржавы Сьера-Леоне ў Афрыцы.
т. 15, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОК збожжавы,
пляцоўка для абмалоту і ачысткі збожжа. Звычайна робіцца глінабітным у гумне. На Пн Беларусі — само гумно. Часам Т. наз. земляную (часцей глінабітную) падлогу ў якім-н. памяшканні, напр., у сенцах. Сучасны Т. — крытая пляцоўка, дзе на спец. агрэгатах сушаць і ачышчаюць зерне.
т. 15, с. 482
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭКТАНІ́ЧНАЯ ІНВЕ́РСІЯ,
перамена напрамку тэктанічных рухаў (дадатны на адмоўны і наадварот) у выніку змены тэктанічнага рэжыму (напр., прагіны пераўтвараюцца ў падняцці, а геаантыкліналі ў прагіны). Т.і. суправаджаецца актывізацыяй тэктанічных рухаў, праяўленнем магматызму і метамарфізму. Разглядалася як асн. працэс геасінклінальнага развіцця тэктанічных структур.
А.М.Каўхута.
т. 16, с. 110
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭТРАКО́НХ (ад грэч. tetra чатыры + конха),
тып цэнтрычнага хрысц. храма сярэдневякоўя і Адраджэння; 4-пялёсткавага плана, утворанага апсідамі, крыжападобна звернутымі да цэнтр. падкупальнага квадратнага аб’ёму (напр., храм Джвары ў Мцхеце, 586/587—604, Грузія; царква Санта-Марыя дэла Кансалацыёне ў Тодзі, 1508—1617, Італія).
т. 16, с. 146
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІВЕРСА́ЛЬНАЯ ЭВМ, ЭВМ агульнага прызначэння,
электронная вылічальная машына, прызначаная для вырашэння шырокага кола навук.-тэхн., эканам. і інш. задач, напр., машына адзінай сістэмы электронных вылічальных машын. Мае разгалінаваную сістэму аперацый, іерархічную структуру памяці, развітую сістэму перыферыйных прылад, дазваляе работу ў рэжымах узаемадзеяння з чалавекам.
т. 16, с. 234
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАБІЛІ́Н,
пігмент аранжава-чырв. колеру, які ўтвараецца ў выніку аднаўлення білірубіну. У арганізме прысутнічае ў выглядзе папярэдніка — урабілінагену, які ператвараецца ва У. на святле. Нармальная колькасць у мачы чалавека 0,9—3,7 мг/сут. Пры некат. захворваннях (напр., гепатыт, цыроз печані) канцэнтрацыя яго значна павялічваецца.
т. 16, с. 244
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛО́ДЫЙ (ад грэч. phyllōdēs лістападобны),
пляскаты чаранок ліста ў выглядзе ліставой пласцінкі. Уласцівы раслінам засушлівых абласцей (напр., аўстрал. акацыям). У антагенезе такіх раслін ліставыя пласцінкі рэдукуюцца, а чаранкі ператвараюцца ў Ф., які становіцца асн. органам фотасінтэзу. Звычайна арыентаваны рабром да сонца, што спрыяе памяншэнню транспірацыі.
т. 16, с. 397
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНТЫСПІ́С [франц. frontispice ад лац. frons (frontis) лоб, пярэдняя частка + specio, spicio гляджу],
ілюстрацыя, якая размяшчаецца побач (на адным развароце) з тытульным лістом кнігі і перадае выяўл. сродкамі асн. ідэю твора або найб. характэрны момант зместу.
Напр., партрэт аўтара або асобы, якой прысвечаны змест кнігі.
т. 16, с. 459
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАБАТО́К,
1) сысучы або колюча-сысучы ротавы орган — відазмененыя верхнія і ніжнія губы і сківіцы ў членістаногіх (напр., клапоў, матылёў).
2) Пярэдняя звужаная ч. цела, а таксама рухомая мышачная трубка для захоплівання здабычы ў беспазваночных.
3) Трубкападобныя органы прымацавання з кручкамі ў паразітычных чарвей.
т. 16, с. 515
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)