парастраса́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца і парастрэ́свацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.
Растрэсціся — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
парасшчапля́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца і парасшчэ́плівацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.
Расшчапіцца — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́свіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -се́цца і -свіцца; незак.
Быць на падножным корме (пра жывёлу, птушку).
На лузе пасвіўся статак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пасо́хлы, -ая, -ае.
1. Які стаў сухім, страціў вільгаць; які перасох (пра вусны).
2. Які завяў, засох ад неспрыяльных умоў.
Пасохлая трава.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перапі́цца, -п’ю́ся, -п’е́шся, -п’е́цца; -п’ёмся, -п’яце́ся, -п’ю́цца; -пі́ся; зак.
Надта многа выпіўшы, стаць зусім п’яным (пра многіх).
|| незак. перапіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пяке́льны, -ая, -ае.
1. гл. пекла.
2. перан. Вельмі моцны, а таксама нясцерпны (пра што-н. непрыемнае; разм.).
Пякельная спёка.
П. боль.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
угаво́р, -у, м.
1. гл. угаварыць.
2. Узаемная дамоўленасць пра што-н.
Дзейнічаць па ўгаворы (як дамовіліся). У. даражэй за грошы (прыказка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
улада́нне, -я, н.
1. гл. уладаць.
2. мн. -і, -яў. Нерухомая маёмасць, зямельны ўчастак (таксама пра дзяржаўныя тэрыторыі).
Вялізныя ўладанні.
Каланіяльныя ўладанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
я́лавець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак.
1. Заставацца ў стане ялаўкі.
2. Ляжаць аблогай, не апрацоўвацца (пра зямлю, глебу).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КРАСІ́НСКАГА ЛЕ́ТАПІС,
помнік бел.-літоўскага летапісання, спіс 2-га агульнадзяржаўнага бел.-літ. летапіснага зводу 1-й, кароткай рэдакцыі. Дайшоў у рукапісе 2-й пал. 16 ст. бел. паходжання, які зберагаўся ў б-цы графаў Красінскіх у Варшаве і загінуў у час 2-й сусв. вайны. Рукапіс без пачатку і канца. Апрача бел.-літ. хронікі ў ім змешчаны «Александрыя», «Хаджэнне ігумена Данііла», бел. пераклады біблейскай кнігі Товіт, «Аповесць пра Таўдала», «Сказанне пра Сівілу-прарочыцу» і інш. свецкія і рэліг. творы. К.л. складаецца з 2 частак: легендарнай гісторыі Літвы — «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», якая названа «Летапісцам», і «Кройники о великих князех литовских». У 1-й частцы выкладзена легенда пра паходжанне літ. князёў і шляхты ад рымскіх арыстакратаў (абрываецца на княжанні Трайдзена). 2-я частка складам блізкая да арыгінальнай часткі Слуцкага спіса 1-га агульнадзярж. бел.-літ. зводу — Беларуска-літоўскага летапісу 1446. Яна ўключае «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Аповесць пра Падолле», «Пахвалу Вітаўту» і шэраг апавяданняў па гісторыі ВКЛ канца 14—1-й пал. 15 ст. К.л. апісаны Я.Карскім у працы «Пра мову так званых літоўскіх летапісаў» (Варшава, 1894). Упершыню апубл. А.Бычковым у 1893.
В.А.Чамярыцкі.
т. 8, с. 455
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)