МОНАЦЭНТРЫ́ЗМ (ад мона... + цэнтр),

вучэнне ў антрапалогіі аб паходжанні чалавека сучаснага тыпу (Homo sapiens) і чалавечых рас ад адной формы стараж. чалавека на адной тэрыторыі (процілеглае вучэнне — поліцэнтрызм). Гл. таксама Расы.

т. 10, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УСЕ́ВАЛАД ВАСІ́ЛЬКАВІЧ,

полацкі князь у 12 ст. Сын полацкага кн. Васількі Святаславіча. Упамінаецца ў «Слове аб паходзе Ігаравым». Гісторык Э.​М.​Загарульскі атаясамлівае яго з Усеваладам, князем Герцыке.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 16, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЭЛІБА́Т (ад лац. caelebs нежанаты),

абавязковая бясшлюбнасць каталіцкага духавенства. Прапанавана папам Грыгорыем VII у 1075; усталявалася з сярэдзіны 13 ст. Энцыклікай «Аб цэлібаце святароў» (1967) папа Павел VI пацвердзіў непахіснасць Ц.

т. 17, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што і без дап. Утвараць голасам музычныя гукі; выконваць вакальныя творы; умець гэта рабіць.

С. песню.

С. у оперы.

С. басам.

2. каго-што і без дап. Выконваць оперную партыю.

С.

Міхала.

3. Пра пеўчых і некаторых іншых птушак: цёхкаць, шчоўкаць, свістаць і пад.

Салавей спявае.

Галасіста спяваў певень.

4. перан., без дап. Быць прасякнутым узнёслым, радасным пачуццём.

Сэрца маё спявае.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра музычныя інструменты: меладычна гучаць.

Цымбалы спяваюць.

6. аб кім-чым і пра каго-што. Складаць вершы пра што-н., услаўляць у вершах, песнях.

Паэт спявае аб Радзіме.

|| зак. праспява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1—3 знач.).

|| наз. спява́нне, -я, н. і спеў, спе́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афі́ша

(фр. affiche)

аб’ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі, якая вывешваецца на відным месцы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ра́парт

(фр. rapport)

вуснае ці пісьмовае паведамленне аб выкананні загаду, абавязкаў ці даручэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

уда́рыцца (аб штосьці) sich stóßen* (an D, gégen A);

уда́ры галаво́й mit dem Kopf gégen etw. (A) stóßen*; mit dem Kopf (auf A) áufschlagen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пераду́маць

1. (памяняць думку) sich éines ánderen besínnen*, séine Ánsicht ändern;

2. разм. (абдумаць шмат) überlégen vt, náchdenken* vi (аб чым-н. über A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пакт м. Pakt m -(e)s, -e, Vertrág m -(e)s, -träge;

пакт аб ненапа́дзе дып., паліт. Níchangriffspakt m;

не звя́заны з па́ктам níchtpaktgebunden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

агалі́цца

1. (зрабіцца голым) sich entblößen; sich entkléiden; sich entblättern (аб дрэвах);

2. (раскрыцца, паказацца) síchtbar wérden, hervórtreten* vi (s);

3. (брытвай) sich rasíeren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)