ЖА́РЫКАЎ (Іван Сямёнавіч) (н. 15.9.1921, в. Хацілавічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1976), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Маскоўскую вет. акадэмію (1951). У 1957—91 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага (у 1968—88 дырэктар). Навук. працы па біял. асновах прафілактыкі паразітозаў с.-г. жывёл. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць меры барацьбы з трэматадозамі жвачных жывёл, рэкамендацыі па абеззаражванні гною з выкарыстаннем радыебіял. метадаў.
Тв.:
Экономическая эффективность ветеринарных мероприятий. Мн., 1981 (у сааўт.);
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд, Мн., 1990 (у сааўт);
Лекарственные средства и биологические препараты в ветеринарии. Мн., 1993 (разам з А.Е.Антаненкам, С.С.Ліпніцкім).
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча (1960). У 1967—95 мастак шклозавода «Нёман». Працуе ў галінемаст. шкла. У творчасці выкарыстоўвае прыём гіпербалізацыі форм, аб’ёмаў, асацыятыўную вобразнасць спалучае з дызайнерскімі рашэннямі: дэкар. кампазіцыі «Белавежская пушча» (1969), «Кветкі» (залаты медаль на міжнар. выстаўцы шкла і фарфору 1973 у г.
Ябланец, Чэхія), «Шкляныя метамарфозы» (1973), «Птушкі» (1980), «Акулы» (1983), «Сёння на світанні» (1984), «Венерыны чаравічкі» (1993); камплекты посуду «Мядзведзі» (1967), «Марыя Сцюарт» (1993), дробная пластыка «Пеўні» (1972), «Дэльфіны» (1977); блюда «Дуб» (1974), куфель з партрэтам У.С.Высоцкага (1990) і інш. Аўтар вітражоў-карцін «Пётр I», «Карэта» (абедзве 1973). Іл.гл. таксама да арт.Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́НГЕР ((Sänger) Эйген) (22.9.1905, г. Прэсніц, Чэхія — 10.2.1964),
нямецкі вучоны ў галіне ракетна-касм. тэхнікі.
Чл.-заснавальнік Міжнар акадэміі астранаўтыкі, першы прэзідэнт Міжнар. астранаўтычнай федэрацыі (1950—53). Скончыў вышэйшую тэхн. школу ў Вене (1925). З 1936 кіраўнік Ракетнага НДІ у Траўэне. У 1942—45 у н.-д. цэнтры планетарызму ў Айнрынгу. З 1954 кіраўнік НДІ фізікі рэактыўных рухавікоў у Штутгарце (ФРГ). З 1963 праф.Тэхнал. ун-та ў Зах. Берліне. Навук. працы па тэхніцы ракетных палётаў, ракетных самалётаў, фатонных ракет, тэорыі касм. палёту. Аўтар праектаў арыгінальных лятальных апаратаў з вадкаснымі ракетнымі рухавікамі. Медаль Ю.Гагарына Міжнар.т-ва «Чалавек у космасе». Імем З. названы кратэр на Месяцы.
Тв.:
Рус.пер. — Техника ракетного полета. 2 изд. М., 1947;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМА́ТКІН (Сяргей Міхайлавіч) (н. 19.8.1951, г. Батумі, Грузія),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і марфалогіі. Д-рбіял.н. (1990). Акад. Расійскай медыка-тэхн. акадэміі, Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1974). З 1981 у Ін-це біяхіміі Нац.АН Беларусі, з 1998 прарэктар па навук. працы Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па нейрамарфалогіі, нейрахіміі і патагенезе алкагалізму.
Тв.:
Aldehyde dehydrogenasa activities in the brain of rats and mice genetically selected for different sensitivity to alcohol (разам з Р.А.Дзітрыхам // Alcoholism: Clinical and experimental research. 1995. Vol. 19, № 5;
Thiamine deficiency as predisposition to and consequence of increased alcohol consumption (разам з Т.І.Зіматкінай) // Alcohol and Alcoholism. 1996. Vol. 31, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗЯЛЁНЫЯ ПЛА́НЫ»,
фінансавая і эканам. палітыка развітых зах.-еўрап. дзяржаў у галіне сельскай гаспадаркі ў 1950—60-я г.Асн. яе мэты: стымуляванне росту прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы, тэхн. прагрэсу і канцэнтрацыі вытв-сці, павышэнне канкурэнтаздольнасці буйных гаспадарак. У паняцце «З.п.» ўключаліся спец. заканадаўчыя акты дзяржаў, што вызначалі ўмовы, нормы і характар дзярж. ўмяшання ў сельскую гаспадарку, а таксама доўгатэрміновыя планы яе развіцця. Ў ФРГ быў прыняты «Асноўны сельскагаспадарчы закон» (1955), у Францыі — «Закон аб сельскагаспадарчай арыентацыі» (1960), у Італіі — спец. планы с.-г. развіцця па пяцігодках. Для ажыццяўлення «З.п.» з дзяржбюджэту паступалі сродкі на меліярацыю, барацьбу з эрозіяй зямлі і стварэнне інфраструктуры. З правядзеннем адзінай с.-г. палітыкі у рамках ЕЭС «З.п.» асобных краін былі падпарадкаваны ёй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аркадзь Пятровіч) (н. 29 12.1929, г. Самара, Расія),
бел. вучоны ў галіне оптыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1974). Д-рфіз.-матэм.н. (1967), праф. (1970). Засл. дз. нав. Рэспублікі Беларусь (1992). Скончыў Ленінградскі ін-т дакладнай механікі і оптыкі (1953). З 1959 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па оптыцы рассейвальных асяроддзяў. Распрацаваў метады вывучэння ўласцівасцей і структуры асяроддзя па рассеянні святла, прылады лазернага зандзіравання атмасферы і воднай прасторы, сістэмы сувязі, лакацыі, перадачы інфармацыі і відарысу на аснове светлавога праменя ў прыродных і штучных аб’ектах.
Тв.:
Оптика рассеивающих сред. Мн., 1969;
Физические основы гидрооптики. Мн., 1975;
Распространение света в плотноупакованных дисперсных средах. Мн., 1988 (разам з В.А.Лойкам, У.П.Дзікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адна са старэйшых ВНУ Расіі. Засн. ў 1804 у г. Казань Факультэты: механіка-матэм., выліч. матэматыкі і кібернетыкі, фіз., хім., глебава-біял., геал., геагр., гіст., філал., юрыд., дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Аспірантура. Пры. ун-це НДІ матэматыкі і механікі, хіміі, выліч. цэнтр, астр. абсерваторыя, музеі і інш.навук. ўстановы. У ім вучыліся і працавалі М.І.Лабачэўскі, А.М.Бутлераў, М.М.Зінін, В.М.Кавалеўскі, працавалі У.М.Бехцераў, І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, А.А.Кавалеўскі, К.В.Харламповіч, вучыліся Л.М.Талстой, С.Ц.Аксакаў, І.І.Лажэчнікаў і інш. Дзеячам ун-та належаць навук. адкрыцці сусв. значэння ў галіне матэматыкі, хіміі, фізікі, астраноміі і інш.навук. Выдаюцца «Вучоныя запіскі» (з 1821).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЮНО́Ў (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 11.3.1934, г. Іванава, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Д-рбіял.н. (1975), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1960 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі, адначасова з 1972 у БДУ. Навук. працы па фізіялогіі гангліяў сімпатычнай нерв. сістэмы, іх рэцэптарнай функцыі, крыніцах кровазвароту і метадах перфузіі гэтых структур, біялогіі фактараў росту ў норме і пры паталогіі, нейрабіялогіі развіцця, механізмах міжклетачных узаемаадносін, малекулярных асновах спалучэння нерв., эндакрыннай і імуннай сістэм.
Тв.:
Источники кровоснабжения и методы перфузии симпатических ганглиев кошки. Мн., 1972;
Рецепторная функция симпатических ганглиев. Мн., 1974 (разам з І.А.Булыгіным);
Биология фактора роста нервной ткани. Мн., 1986;
Морфофункциональные и биохимические эффекты фактора роста нервов. Мн., 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЫЛЬЯ́К, Кандыяк (Condillac) Эцьен Бано дэ (30.10.1715, г. Грэнобль, Францыя — 3.8.1780), французскі філосаф-асветнік. Член Франц. акадэміі (1768). Брат Г.Маблі. Супрацоўнічаў у «Энцыклапедыі» Д.Дзідро. Аўтар «Усеагульнай гісторыі чалавека...» (каля 1770—73). Развіў сенсуалістычную тэорыю пазнання Дж.Лока. Усе псіхічныя працэсы. ад успамінаў і да мыслення і праяўлення волі, тлумачыў пераўтварэннямі пачуццёвых успрыманняў, якія ўяўляюць сабой адзіную крыніцу пазнання («Трактат аб адчуваннях», т. 1—2, 1754). Крытычна ставіўся да тэорыі прыроджаных ідэй Р.Дэкарга і манадалогіі Г.Лейбніца. Быў адным з заснавальнікаў асацыятыўнай псіхалогіі. У галінепаліт. эканоміі выступаў з крытыкай фізіякратаў («Аб выгадах свабоднага гандлю», 1776). Логіку разумеў як агульную граматыку ўсіх знакаў, уключаў у яе і матэматыку («Мова злічэнняў», 1798).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПША́Й (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 20.4.1940, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працуе ў галіне афармленчага мастацтва і жывапісу. Аформіў інтэр’еры: музеі Я.Купалы ў в. Вязынка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. (1972, з Э.Агуновічам), стараж.-бел. культуры ІМЭФНац.АН Беларусі (1979), нар. творчасці ў в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. (1996) і інш.; бел. раздзел на Міжнар. выстаўцы ў Брно (Чэхаславакія, 1983, з В.Чуглазавым), Міжнар. кірмашу ў Бухарэсце (1984), Нац. выстаўкі нар. творчасці Беларусі ў Мінску (1996). Сярод жывапісных твораў: «Халодны дзень» (1985), «Зімовы настрой» (1987), «Палявыя кветкі» (1996), серыі пейзажаў «Стары Мінск» (1991), «Нарачанскі край» (1995), «На Браслаўшчыне» (1996—97) і інш.