Выдзёр ’упершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Выг. дыс., бяроз.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выдзіра́ць ’карчаваць лес’. У семантычных адносінах параўн. рус.дерть, роздерть ’карчэўе’. Параўн. выдзірак1, выдранка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
со́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).
1. Адзінка зямельнай плошчы, роўная адной сотай частцы гектара.
Прысядзібны ўчастак займае 10 сотак (10 сотых га).
2. Мера вадкасці, роўная адной сотай вядра, а таксама бутэлька такой ёмістасці (уст.).
На стале стаяла с. гарэлкі.
3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 100 (разм.).
Чакаць на прыпынку сотку.
|| прым.со́ткавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАБРУ́ЙСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1898 у г. Бабруйск як механічны, кацельны і чыгуналіцейны з-д (вырабляў абсталяванне для бровараў і інш.). З 1932 маш.-буд.з-д. У Вял.Айч. вайну разбураны, адноўлены ў 1945. У 1961 пушчаны сталеліцейны цэх, у 1966—71 — чыгуналіцейны і электрацэх, рамонтна-мех.ўчастак, у 1981 — машыназборачны цэх. Асн. прадукцыя (1995): цэнтрабежныя помпы для гарнаруднай, металургічнай, нафтавай, хім., энергет. і інш. галін прам-сці і для камунальнай гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДМО́ЎНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ,
уласцівасць некаторых звычайна нелінейных элементаў эл. ланцугоў змяншаць падзенне напружання на іх пры павелічэнні сілы току (напр., 4-слойны некіроўны дыёд, тунэльны дыёд). У ланцугах пераменнага току індуктыўнае супраціўленне можна разглядаць як адмоўнае супраціўленне ў адносінах да ёмістаснага. У ланцугах пастаяннага току адмоўнае супраціўленне ўзнікае ў вобласці значэнняў токаў і напружанняў пры наяўнасці на вольт-ампернай характарыстыцы элемента ўчастка, які зніжаецца.
Вольтамперная характарыстыка элемента з адмоўным супраціўленнем. AB — спадальны ўчастак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЫСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў 1941—44 у г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Складалася з 3 груп (кіраўнікі Я.А.Точын, Ц.Р.Марозаў, А.М. і З.М.Шэвень), аб’ядноўвала больш за 40 чал. Падпольшчыкі запісвалі па радыё і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, здабывалі звесткі аб праціўніку для партызан, выводзілі са строю сельгастэхніку, учынялі дыверсіі (спалілі маслазавод, паліцэйскі ўчастак і інш.). Фашысты высачылі падпольшчыкаў, арыштавалі і закатавалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОСТ (франц. poste ад лац. positus пастаўлены),
1) аб’ект, які даручаны для аховы і абароны вартавому, а таксама месца або ўчастак, на якім ён выконвае свае абавязкі.
2) Вайсковец або інш. асоба (невял. падраздзяленне), якія выконваюць спец. задачу, а таксама месца (пункт), укамплектаванае адпаведнай тэхнікай для яе выканання. Напр., П. назірання, у т. л.паветр., П. пагран. аховы, П. аховы, П. ДАІ і інш. 3) Адказная пасада ў органах дзярж., грамадскага кіравання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сігналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.
1. Падаць (падаваць) сігнал (у 1 знач.), паведаміць (паведамляць) сігналам што‑н., аб чым‑н. Сігналізаваць ракетай. Сігналізаваць аб набліжэнні самалёта. □ Аб гэтых перакатах [на дне Прыпяці] сігналізуюць бакеншчыкі ў тэхнічны ўчастак, а ўчастак, у сваю чаргу, паведамляе яму, Гарышнаму.Ракітны.Я падказваў, а Сяргей сігналізаваў пальцамі: множ першы дроб на дваццаць сем.Жычка.
2.перан. Папярэдзіць (папярэджваць), паведаміць (паведамляць) пра што‑н. непажаданае. Пачалі зніжацца надоі — і даярка.. Соф’я Заяц сігналізуе аб гэтым.«Звязда».Мала сігналізаваць аб тым ці іншым праліку, важна прыняць рэальныя меры, каб пралікі ліквідаваць.«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
геасінкліна́ль
(ад геа- + сінкліналь)
выцягнуты ўчастак зямной кары, які характарызуецца інтэнсіўнымі тэктанічнымі рухамі, працэсамі гораўтварэння, вулканізму (параўн.платформа 3).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пурхо́тына ’пясчаны, неапрацоўваны ўчастак’ (бяроз., Выг.), параўн. рус.дыял.пурховтце ’месца з пясчанай і рыхлай глебай, дзе любяць “пурхаться” (= пялёскацца) глушцы і рабкі’. Звязана з пу́рха, пу́рхаць (гл.).