ДЭФЕ́КТЫ МЕТАЛАЎ,

недасканаласці (парушэнні) будовы металаў і сплаваў (пераважна рэгулярнай крышт. структуры), якія пагаршаюць іх фіз.-мех. ўласцівасці. Дэфектамі лічацца адхіленні ад нармальнай (прадугледжанай тэхн. ўмовамі, стандартамі) якасці металу па хім. саставе, структуры, суцэльнасці, стане паверхні, якія вядуць да зніжэння сортнасці або забракоўкі вырабаў. Выяўляюць Д.м. метадамі дэфектаскапіі, металаграфіі, рэнтгенаструктурным аналізам і інш., ліквідуюць найчасцей тэрмічнай апрацоўкай.

Адрозніваюць Д.м.: тонкай структуры (вакансіі, дыслакацыі і інш., гл. Дэфекты ў крышталях), мікрадэфекты (дэндрыты, мікрапоры, мікратрэшчыны, мікрапузыры газаў, плёны, неправары і інш., выяўляюцца аптычнымі мікраскопамі); макрадэфекты (валасавіны, трэшчыны, поры, газавыя пузыры, умяціны, драпіны, ірваніны і інш.). Д.м. узнікаюць з-за недасканаласці або парушэнняў тэхнал. працэсаў пры плаўленні металаў і атрыманні адлівак (неметал. ўключэнні, шлакавіны, усадачная і газавая порыстасць, ракавіны і г.д.), пры апрацоўцы ціскам (расслаенні, заковы, валасавіны, флокены і г.д.), пры тэрмічнай, хімікатэрмічнай, электрахім. і мех. апрацоўцы (трэшчыны, прыпяканні, абезвугляроджванні і г.д.), пры зварцы, паянні, кляпанні (неправары, непрапаі, карозія і г.д.). Дэфекты ў паўфабрыкатах і гатовых вырабах могуць узнікаць таксама пры транспарціроўцы, захоўванні і эксплуатацыі (напр., карозія металаў). Высокая якасць металаў і вырабаў з іх забяспечваецца ўдасканаленнем тэхналогіі вытв-сці і метадаў кантролю іх якасці.

т. 6, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

vórleiern vt

1) перажо́ўваць, паўтара́ць адно́ і то́е ж

2) адбубні́ць адбараба́ніць (верш і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЭКСКУ́РСІЯ (ад лац. excursio паездка),

наведванне выдатных чым-н. мясцін, аб’ектаў (помнікаў прыроды, культуры, прадпрыемстваў, музеяў і г.д.); адна з форм набыцця практычных ведаў. Адрозніваюць Э. навуч.- і доследна-вытв. характару, прафес. арыентацыі, культ.-асветныя, навук., а таксама паводле месца размяшчэння аб’ектаў — натурныя, музейныя; паводле складу ўдзельнікаў — для пэўных узроставых груп, спецыялістаў розных профіляў, турыстаў, навучэнцаў і г.д. Калект. Э. праводзіць, як правіла, спецыяліст-экскурсавод.

т. 18, кн. 1, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

завя́заны

1. завя́занный;

2. повя́занный, завя́занный;

3. перевя́занный;

4. завёрнутый;

5. завя́занный;

1-5 см. завяза́ць I;

◊ хіба́ мне (табе́ і г.д.) свет з.? — ра́зве све́та что в око́шке?;

з ~нымі вача́мі — с завя́занными глаза́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэлегава́ць

(лац. delegare)

накіроўваць каго-н. у якасці прадстаўніка на з’езд, канферэнцыю і г.д.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПРАВААДНО́СІНЫ,

урэгуляваныя нормамі права грамадскія адносіны, удзельнікі якіх з’яўляюцца носьбітамі суб’ектыўных правоў і абавязкаў. П. — індывідуалізаваныя адносіны, г.зн. адносіны паміж пэўнымі асобамі (грамадзянамі; арг-цыямі, дзярж. органамі і грамадзянамі і г.д.), якія звязаны правамі і абавязкамі, што вызначаюць забяспечаную законам меру магчымых і належных паводзін. Мера паводзін азначае ўстанаўленне яго межаў (рамак), а яго магчымасць і належнасць рэалізуецца ў пэўных дзеяннях і рэальных паводзінах. П. ўзнікаюць пры наступленні прадугледжаных законам юрыд. фактаў (дагавору, адм. акта, правапарушэння, падзеі і Г.Д.).

т. 12, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

dúrchgeben* vt перадава́ць (праз што-н., тс. па радыё і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

eréilen vt спасціга́ць, даганя́ць (зняна́цку), заспява́ць (пра смерць, весткі і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Überfahrt f -, -en

1) перае́зд

2) перапра́ва (цераз раку і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ǘberschwänglich a празме́рны, бязме́рны (пра радасць і г.д.); экзальтава́ны (пра словы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)