1.Які мае адносіны да вёскі, уласцівы вёсцы. Вясковая хата. Вясковае жыццё.
2.Які жыве, працуе, дзейнічае ў вёсцы, у сельскай мясцовасці. Вясковы хлопец. Вясковы настаўнік. Вясковы карэспандэнт. □ Сярод вясковага люду аўтарытэт Самабыля, як краўца і слаўнага чалавека, стаіць надзвычайна высока.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паэ́т
(лац. poeta, ад гр. poietes = тварэц, аўтар)
1) пісьменнік, якіпрацуе ў жанры паэзіі, аўтар вершаваных твораў;
2) перан. чалавек узвышанай, паэтычнай натуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЫ́ЗЕЛЬ-МО́ЛАТ,
агрэгат ударнага дзеяння для забівання паляў, якіпрацуе па прынцыпе двухтактавага дызеля. Падвешваецца на капры або самаходныя капровыя ўстаноўкі. Ударная масіўная частка Д.-м. падае ўніз па накіравальных (штангі, труба, цыліндр), б’е па нагалоўніку палі і сціскае распыленае ў цыліндры або поршні дызельнае паліва, якое самаўзгараецца. Частка энергіі згарання перадаецца палі для апускання, частка падкідвае ўдарнае прыстасаванне Д.-м. ўверх (да 3 м). Маса ўдарных частак у штангавых Д.-м. да 2500 кг, у трубчастых да 500 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́КА Ігар Васілевіч (н. 20.2.1961, г. Гомель),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1986). З 1992 гал. мастак Гомеля. З 1995 старшыня Гомельскай абл. арг-цыі Бел. саюза мастакоў. Працуе ў галіне станковай графікі, акварэлі і жывапісу ў стылі мадэрн. Сярод твораў: графічныя серыі «Маё Палессе», «Мінск святочны» (абедзве 1986), «Ідалы» (1988); жывапісныя — «Утаймаванне кентаўра» (1994), «Анёл, які трымае лёсы» (1995), «Бітва кентаўраў» (1996), «Дваістасць» (1999), «Чарнобыльскі разлом» (2001), трыпціх «Адам і Ева» (2002) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ШЧЫК Мікалай Уладзіміравіч (н. 22.5.1948, в. Дзераўная Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). У 1975—81 выкладчык БПІ. Працуе ў жанрах тэматычнай карціны («Які прыгожы гэты свет», 1976; «Узыходжанне» і «Трынаццаць», 1992), партрэта (Флора Дуднік, 1986, М.А.Каралькоў, 1995), пейзажа («Вечар у вёсцы», 1978, «Прастора», 1990, «Тумановы ранак», 1994) і інш. Дамінуючымі ў творчасці з’яўляюцца адвечныя пытанні філасофіі быцця, унутраны свет чалавека («Прысвячэнне Ефрасінні Полацкай», 1995, і ІНШ.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пары́льшчык, ‑а, м.
1. Рабочы, якіпрацуе ў парыльні (у 2 знач.).
2. Той, хто парыцца ў лазні або парыць іншых. Толькі найбольш заядлыя парыльшчыкі спачатку трымаліся, сядзелі на падлозе, ушчаміўшы ў калені галаву і закрываючы яе рукамі.Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябелю́бства, ‑а, н.
Клопаты толькі пра сябе, пра свае інтарэсы; эгаізм. Хіба гэта не сябелюбства пасля кожнай вечарынкі спаць амаль да поўдня ў той час, калі таварыш, які працаваў цэлую ноч, працуе яшчэ і днём, і нават без снедання?Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наёмны, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае адносіны да найму. Наёмная плата.//Які адбываецца, робіцца на аснове найму. Наёмная праца.
2.Якіпрацуе, служыць у наймах. Наёмны салдат. □ Манапалістычная буржуазія імкнецца да максімальнага павелічэння нормы прыбавачнай вартасці за кошт .. перанапружвання фізічных сіл наёмных рабочых.«Звязда».
3.Які здаецца ці наймаецца за плату, не свой. Наёмная кватэра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РА́МАС-О́РТА (Ramos Horta) Хасэ (н. 26.12.1949, г. Дылі, Усх. Тымор),
палітычны дзеяч Усх. Тымора. Скончыў Оксфардскі (Вялікабрытанія) і Антыяхійскі (ЗША) ун-ты. Удзельнік нац.-вызв. руху супраць партугальскага панавання на Усх. Тыморы. Чл. урада Нар.-Дэмакр. Рэспублікі Усх. Тымор, абвешчанай 28.11.1975. Пасля акупацыі ў снеж. 1975 Усх. Тымора войскамі Інданезіі ў эміграцыі. Міжнар. прадстаўнік усх.-тыморскага супраціўлення. Дамогся прыцягнення ўвагі міжнар. супольніцтва да праблемы Усх. Тымора, да барацьбы супраць інданезійскай акупацыі. Пасля рэферэндуму 1999, які выказаўся за незалежнасць Усх. Тымора, працуе ў адміністрацыі, якая ствараецца там пры дапамозе ААН. Нобелеўская прэмія міру 1996 (з біскупам К.Х.Бела).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУХМА́НАЎ Давыд Фёдаравіч (н. 20.9.1940, Масква),
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1983). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1963). Працуе ў розных жанрах, найб. актыўна ў жанры песні: «Мой адрас — Савецкі Саюз», «Які цудоўны гэты свет» (абедзве 1973), «Дзень Перамогі» (1975), «Радзіма мая» (1976), «Прыцяжэнне зямлі» (1977), «Дадзім шар зямны дзецям» (сл. Назыма Хікмета, 1978), «Алімпіяда-80», «Ненаглядная мая старана» (абедзве 1980). Сярод інш. твораў: кантата «За даллю — даль» (паводле А.Твардоўскага, 1963); фп. п’есы; вак. цыклы; рок-сюіты «Па хвалі маёй памяці», «НЛА» (1970-я г.), музыка да спектакляў драм.т-ра, кінафільмаў і радыёпастановак.