(гр. alphabetos, ад alpha + beta = назвы першых дзвюх літар грэчаскага алфавіта)
сукупнасць літар якой-н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; азбука.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нядо́бра
1.прысл. (дрэнна) schlecht, nicht gut; nicht schön;
2.у знач.вык (неўсёўпарадку) nicht in Órdnung, nicht glatt; schlecht;
3.безас., у знач.вык (блага):
яму́ ста́ла нядо́бра er verspürte Übelkeit; ihm wurde übel [schlecht]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КАРЭ́МІЙ (ад грэч. korēma мятла) у грыбоў, шчыльны пучок канідыяносцаў, на верхавінках якіх утвараюцца споры бясполага размнажэння — канідыі. З’яўляецца найпрасцейшай формай агрэгацыі канідыяносцаў. Характэрны для сям. стыльбелавых (Stilbellaceae) парадку гіфаміцэтаў і некат. пеніцылаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
службо́вы Díenst-, Ámts-, díenstlich;
службо́выя спра́выÁmts¦angelenheiten pl;
службо́вы часÁmtsstunden pl, Árbeitszeit f -, Díenststunden pl, Díenstzeit f;
у службо́вым пара́дку auf dem Díenstweg f;
службо́выя сло́вылінгв. Hílfswörter pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адміністраты́ўны, адміністрацы́йны administratív, auf dem Verwáltungswege, Verwáltungs-;
адміністраты́ўная паса́да Verwáltungsfunktion f -, -en;
адміністраты́ўнае спагна́ннеÓrdnungsstrafe f -, -n;
у адміністраты́ўным пара́дку auf dem Verfügungswege; verwáltungsmäßig;
адміністраты́ўнае парушэ́ннеюрыд.Órdnungswidrigkeit f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ажу́р1, ‑у, м.
1. Негустое, скразное вязанне, вышыванне, разьба і пад. Вышыць ажурам.
2. Лёгкая празрыстая тканіна. Пакрывала з ажуру.
[Ад фр. à jour — скразны, ажурны.]
ажу́р2, прысл.
Такое вядзенне рахункаводства, калі запісы ў бухгалтарскіх кнігах робяцца ў дзень завяршэння аперацыі.
•••
(Усё) у ажуры — усё ў парадку, усё як належыць.
[Ад фр. à jour — на сённяшні дзень.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДВУХСКЛАДО́ВЫЯ ПАМЕ́РЫ,
усілаба-танічным вершаскладанні памеры, у якіх націскныя склады чаргуюцца з ненаціскнымі ў цотным (ямб) ці няцотным (харэй) парадку. У метрычным вершаскладанні Д.п. ўтварае спалучэнне доўгага склада з кароткім, кароткага з доўгім, двух доўгіх і двух кароткіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСЯЛЕ́ННЕ,
пазбаўленне грамадзяніна права карыстацца жылым памяшканнем, якое ён займае. З дамоў дзярж. або грамадскага фонду высяленне дапускаецца, як правіла, усуд.парадку. Уадм.парадку з санкцыі пракурора высяляюцца асобы, якія самаўпраўна занялі жыллё ці пражываюць у дамах, якім пагражае абвал. Высяленне з выдзяленнем інш. жылога памяшкання дазваляецца ў выпадках, калі дом пагражае абвалам, падлягае зносу ці пераабсталяванню ў нежылы. Гэта датычыцца таксама ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў пры выхадзе ў адстаўку ці ў запас і некаторых катэгорый рабочых і служачых пэўных галін нар. гаспадаркі, якія карысталіся жыллём прадпрыемстваў. Без забеспячэння жыллём высяляюць асоб, якія самаўпраўна занялі жылыя памяшканні, тых наймальнікаў і членаў іх сем’яў, што сістэматычна разбураюць ці псуюць жыллё, выкарыстоўваюць яго не па прызначэнні ці робяць немагчымым для іншых пражыванне ў адной кватэры або доме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАЛІТЫ́ЧНАЯ ГЕАМЕ́ТРЫЯ,
раздзел геаметрыі, у якім уласцівасці геаметрычных аб’ектаў (пунктаў, ліній, паверхняў) даследуюцца сродкамі алгебры на падставе метаду каардынат (праз вывучэнне ўласцівасцяў ураўненняў, графікамі якіх гэтыя аб’екты з’яўляюцца).
Узнікненне метаду каардынат звязана з развіццём у 17 ст. астраноміі, механікі, тэхнікі. Асновы аналітычнай геаметрыі заклалі Р.Дэкарт (1637) і П.Ферма (1629); далейшае развіццё звязана з працамі Г.Лейбніца, І.Ньютана, Л.Эйлера, Ж.Лагранжа, Г.Монжа, С.Лакруа і інш.Асн. задача аналітычнай геаметрыі на плоскасці — даследаванне ліній 1-га (прамыя) і 2-га (эліпс, гіпербала, парабала) парадку, якія ў дэкартавых каардынатах вызначаюцца алг. ўраўненнямі адпаведна 1-й і 2-й ступені. Аналітычная геаметрыя ў прасторы даследуе паверхні 1-га (плоскасці) і 2-га (эліпсоід, гіпербалоід, парабалоід, конус, цыліндр) парадку, якія вызначаюцца алг. ўраўненнямі адносна дэкартавых каардынат адпаведна 1-й і 2-й ступені.
Метад даследавання і класіфікацый ліній і паверхняў прадугледжвае адшуканне такой прамавугольнай сістэмы каардынат, у якой адпаведнае ўраўненне набывае найб. просты выгляд. Метадамі аналітычнай геаметрыі карыстаюцца ў матэматыцы, фізіцы, механіцы, тэхніцы і інш. На Беларусі значны ўклад у развіццё аналітычнай геаметрыі зрабілі У.К.Дыдырка («Цыркулярныя крывыя 3-га парадку» — 1-я на Беларусі матэм. манаграфія, 1928) і І.К.Богаяўленскі («Аналітычная геаметрыя» — 1-ы беларускамоўны падручнік па вышэйшай матэматыцы, 1932).