ГАЛАГА́МІЯ, халагамія (ад грэч. holos поўны, увесь + ...гамія),
прасцейшы тып палавога працэсу ў аднаклетачных арганізмаў, у час якога адбываецца зліццё дзвюх асобін (спец. палавыя клеткі не ўтвараюцца). Уласціва вальвоксавым водарасцям і ніжэйшым грыбам хітрыдыяміцэтам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ННАЯ МАРЭ́НА,
тып адкладаў марэны з грубаабломкавай горнай пароды, моцна ўшчыльненай пад ціскам лёду. Характэрна для покрыўных і горных ледавікоў. Утвараецца ў працэсе намнажэння матэрыялу, які пераносіцца прыдонным слоем ледавіка. Вельмі пашырана на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Белетрысты́чны. Запазычанне ў дакастрычніцкі перыяд з польскай мовы (польск.beletrystyczny). Аб запазычанні сведчыць марфалагічны тып прыметніка (на ‑н‑, у параўнанні з рус. тыпам на ‑еск‑). Гл. Крамко, Гіст. мовы, 2, 144.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЫХАТАМІ́Я (грэч. dichotomia ад dicha на дзве часткі + tomē разрэз, сячэнне),
тып галінавання раслін, пры якім вось падзяляецца на 2 новыя, звычайна аднолькава развітыя галінкі (гл.Галінаванне). Д. ўласціва і некат. беспазваночным жывёлам (напр., дыхатамічнае дзяленне кішачнаполасцевых).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эрг2
(ар. ’irk = жыла)
тып пясчанага масіву ў пустынях Паўн. Афрыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
валю́та1, ‑ы, ДМ ‑люце, ж.
1. Асноўная адзінка грашовай сістэмы якой‑н. краіны.
2.Тып грашовай сістэмы. Залатая валюта.
3.зб. Грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках. Замежная валюта.
[Іт. valuta — цана.]
валю́та2, ‑ы, ДМ ‑люце, ж.
Скульптурнае аздабленне ў выглядзе спіральнага завітка з кружком у цэнтры.
[Ад іт. voluta— завіток.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДАПТЫ́ЎНЫЯ ТЫ́ПЫ,
папуляцыі чалавека, аб’яднаныя фізіялагічнымі і марфалагічнымі адзнакамі, сфарміраванымі ў залежнасці ад геакліматычных умоў. У розных кліматычных зонах у людзей незалежна ад іх расавай і этн. прыналежнасці назіраецца тэндэнцыя да змены фізіял. і марфалаг. рысаў у кірунку, найб. спрыяльным для існавання ў гэтым асяроддзі. Напр., у арктычных умовах адзначаецца павышанае развіццё мускулатуры, мінералізацыя касцяка, павелічэнне колькасці бялку ў сываратцы крыві, змена ахоўных уласцівасцяў арганізма (паскарэнне рэакцыі асядання эрытрацытаў, нейтрафілёз, павелічэнне гама-глабулінавых фракцый сывараткі крыві). Паводле асаблівасцяў адаптыўных рэакцый вылучаюць арктычны, кантынентальны, трапічны, высакагорны тыпы, тып сярэдняй зоны, арыдны (тып пустыні). Вывучэнне біял. адаптацыі і адаптыўных тыпаў спрыяе высвятленню працэсу расаўтварэння.
Літ.:
Алексеева Т.И. Адаптивные процессы в популяциях человека. М., 1986;
Тегако Л.И., Саливон И.И. Экологические аспекты в антропологических исследованиях на территории БССР. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Арты́кул ’невялікае сачыненне, частка дакумента; тып вырабу’ (БРС, КТС, Касп., Нас.). У старабеларускай пісьменнасці ўжо з 1388 г. у форме артыкулъ ’частка дакумента’ з лац.articulus (Гіст. мовы, 1, 53; Гіст. лекс., 110; Вясноў, Бел. лекс., 35), магчыма, праз польскую (Крапівін, Бел. лекс., 88; Гіст. лекс., 90), супраць чаго фіксацыя слова ў польскай мове з XVI ст. У «Нашай ніве» пачынаецца паслядоўнае ўжыванне слова ў значэнні ’невялікае сачыненне’ (Шакун, Гісторыя, 300), магчыма, пад польскім уплывам. Першаснае лацінскае значэнне articulus ’частка’ (ад artus член’) дало магчымасць развіць значэнне тавар’ (ням.Artikel, польск.artykuł), адкуль, напэўна, і рускае, беларускае ’тып тавару’ (Шанскі тлумачыць рус.артикул ’тып тавару’ як семантычнае ўтварэнне на базе значэння ’параграф’ у XX ст. — 1, А, 148, аднак гэта не вельмі пераканаўча, таму што ў рускай значэнне ’параграф’ у той час не было пашырана: ужо Даль адзначаў яго як архаічнае).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
description
[dɪˈskrɪpʃən]
n.
1) апіса́ньне, прадстаўле́ньне n.
beyond description — неапіса́льны
2) гату́нак -ку m., тып -у m.
of the worst description — найго́ршага гату́нку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПСЕЎДАГАМІ́Я (ад псеўда... + ...гамія),
несапраўднае апладненне. У грыбоў і ніжэйшых раслін — асобны тып працэсу размнажэння (псеўдаміксіс), пры якім адбываецца зліццё двух марфалагічна не дыферэнцыраваных па прыкметах полу вегетатыўных клетак. У пакрытанасенных раслін і жывёл вынікам П. бывае андрагенез або гінагенез.