фа́там

(англ. fathom)

адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 6 англійскім футам (1,8288 м); марскі сажань.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

чэйн

(англ. chain = літар. ланцуг)

адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 22 ярдам або 20,1168 м.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АПАЛА́ЧСКАЕ ПЛАТО́,

заходняе перадгорнае плато ў сістэме Паўд. Апалачаў, у ЗША (на Пд наз. плато Камберленд). Даўж. каля 1500 км. Выш. ад 500 м на З да 1500 м на ПнУ, дзе Апалачскае плато набывае характар гор (Алеганы). Складзена пераважна з вапнякоў. Глыбока расчлянёнае рэкамі сістэмы Агайо. Пашыраны карставыя формы рэльефу (славутая Мамантава пячора). Буйныя радовішчы каменнага вугалю. Шыракалістыя лясы.

т. 1, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІСА́РСКІ ХРЫБЕ́Т,

у сістэме Гісара-Алая, ва Узбекістане і Таджыкістане, водападзел басейнаў рэк Зераўшан і Амудар’я. Даўж. каля 200 км. Выш. да 4643 м. Складзены пераважна з крышт. парод, сланцаў і пясчанікаў, прарваных інтрузіямі гранітаў. У цэнтр. ч. воз. Іскандэркуль (на выш. 2176 м). На схілах стэпы, дрэвава-хмызняковая расліннасць, субальпійскія лугі, нагорныя ксерафіты, альпійскія нізкатраўныя лугі. Запаведнікі Гісарскі і Раміт.

т. 5, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЛО́Н,

1) адзінка зараду электрычнага (колькасці электрычнасці) у Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар Ш.А.Кулона. Абазначаецца Кл. 1 Кл роўны эл. зараду, які працякае праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 с пры сіле пастаяннага току 1 А, 1 Кл = 1 Ас. 2) Адзінка патоку электрычнага зрушэння (патоку эл. індукцыі) праз адвольную замкнёную паверхню, у сярэдзіне якой знаходзіцца свабодны зарад 1 Кл.

т. 9, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЧАТКО́ВАЯ АДУКА́ЦЫЯ,

першая ступень агульнай школьнай адукацыі, мэта якой — засваенне вучнямі агульнаадук. ведаў, якія забяспечваюць развіццё пазнавальных здольнасцей і сац. зносін, а таксама фарміраванне асн. навыкаў навуч. дзейнасці. Змест, метады і формы арг-цыі П.а. залежаць ад яе сац. значэння і месца ў сістэме адукацыі. П.а. вучні атрымліваюць у пач. класах агульнаадук. школы, або ў пачатковай школе як самаст. навучальна-выхаваўчай установе.

т. 12, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАТЭМАТЫ́ЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭ́ННЕ ЭВМ,

сукупнасць алгарытмаў, выліч. метадаў, а таксама праграмных комплексаў, апісанняў і інструкцый па выкарыстанні розных кампанентаў электронных вылічальных машын. Характарызуе матэм. і логікавыя магчымасці ЭВМ. Рэалізуецца апаратнымі, мікрапраграмнымі і праграмнымі сродкамі. Адрозніваюць М.з. агульнае (пастаўляецца разам з машынай) і спецыяльнае (распрацоўваецца карыстальнікам машыны). Агульнае М.з. грунтуецца на аперацыйнай сістэме і комплексах абслугоўвання праграм, спецыяльнае — на праграм пакетах. Гл. таксама Праграмнае забеспячэнне.

т. 10, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лантані́ды, лантано́іды

(ад лантан + гр. eidos = выгляд)

хімічныя элементы, якія ў перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева размешчаны за лантанам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

актыно́іды

(ад н.-лац. actinium = актыній + -оід)

радыеактыўныя хімічныя элементы, якія ў перыядычнай сістэме Мендзялеева размешчаны пасля актынію.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гекта́р

(ад гекта- + ар)

мера плошчы ў метрычнай сістэме мер, роўная 100 арам, або 10 000 м​2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)