адна са старажытныхгерманскіх моў (усх.-германская падгрупа). Вядома пераважна па пісьмовых помніках 4 ст. (перыяд пасялення готаў у Прычарнамор’і). Найб. значны — пераклад Бібліі (прыпісваецца вестгоцкаму епіскапу Ульфіле), што дайшоў да нашага часу ў остгоцкіх рукапісах 5—6 ст. Лічыцца, што Ульфіла стварыў і само гоцкае пісьмо, заснаванае на грэч. і лац. алфавітах, а таксама на рунічным пісьме. Гоцкая мова захавала большую блізкасць да прагерманскай мовы, таму яна адыгрывае значную ролю ў параўнальнай граматыцы германскіх моў. Вылучаюць 2 блізкія дыялекты гоцкай мовы — остгоцкі і вестгоцкі. У Крыме пэўны час захоўвалася т.зв. крымска-гоцкая мова (вядома 68 слоў, запісаных фламандцам А.Г.Бусбекам у 16 ст.), якая паходзіла ад остгоцкага дыялекту гоцкай мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГАРО́ВІЧ (Іван Іванавіч) (12.9.1790, паводле інш. звестак 6.9.1792, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. — 13.11.1852),
бел. археограф, гісторык, краязнавец, пісьменнік. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1811), Пецярбургскую духоўную акадэмію (1819). У 1811—15 выкладчык Магілёўскага духоўнага вучылішча, з 1820 саборны протаіерэй, рэктар Гомельскага духоўнага вучылішча, з 1829 саборны протаіерэй у Віцебску, з 1831 — у Пецярбургу. Выдаў першы бел. археаграфічны зб.«Беларускі архіў старажытных грамат» (ч. 1, 1824), зб. твораў архіепіскапа Г.Каніскага са сваёй прадмовай (т. 1—2, 1835), удзельнічаў у падрыхтоўцы і выданні Актаў Заходняй Расіі (т. 1—5, 1846—53). Складаў слоўнік бел. мовы.
Тв.:
Беларуская іерархія. Мн., 1992.
Літ.:
Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 16—40.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́БЕЦ (Георгій Францавіч) (7.12.1905, г. Томск, Расія — 19.1.1969),
рускі антраполаг. Д-рбіял.н. (1941), праф. (1944). Скончыў Іркуцкі ін-т (1925). З 1927 у Ін-це антрапалогіі пры Маскоўскім ун-це, з 1945 у Ін-це этнаграфіі АНСССР. Даследаваў пытанні расазнаўства, этнічнай антрапалогіі і антрапалагічнага складу народаў СССР і Афганістана, палеаантрапалогіі і антрапагенезу. Сабраў і даследаваў у этнагенетычным плане матэрыял пра стараж. насельніцтва на тэр.СССР. Упершыню даследаваў у этнагістарычным плане краніялагічны матэрыял аб насельніцтве Беларусі 10—13 ст. Распрацоўваў методыку антрапалагічных даследаванняў.
Тв.:
Чарапы Люцынскага могільніка і старажытных славян Беларусі і месца апошніх у палеаантрапалогіі Усходняй Еўропы // Працы секцыі археалогіі Ін-та гісторыі БАНМн., 1932. Т. 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
архітэкту́ра, ‑ы, ж.
Майстэрства праектавання, будавання і мастацкага афармлення пабудоў; дойлідства. Архітэктура старажытных грэкаў.// Навука пра ўзвядзенне будынкаў. Курс архітэктуры.// Характар, стыль пабудовы. Гатычная архітэктура. Беларуская народная архітэктура.
•••
Арганічная архітэктура — адзін з кірункаў архітэктуры, які ўзнік у 30‑я гг. 20 ст. ў ЗША і атрымаў пашырэнне ў Італіі, Бразіліі і іншых краінах.
[Лац. architectura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поўнагало́ссе, ‑я, н.
Уласцівая ўсходнеславянскім мовам, у адрозненне ад іншых славянскіх моў, фанетычная рыса, якая заключаецца ў наяўнасці спалучэнняў оро, оло, ере, еле ў становішчы паміж двума зычнымі на месцы старажытных агульнаславянскіх ор, ол, ер, ел: руск. голова, бел. галава, балг. глава, польск. głowa, руск. город, бел. горад, балг. град, чэшск. hlava.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пантэо́н
(гр. pantheion, ад pan = усё + theos = бог)
1) храм, прысвечаны ўсім багам, у старажытных грэкаў і рымлян;
2) манументальны будынак, прызначаны для пахавання выдатных дзеячаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
клепсі́дра
(гр. klepsydra, ад klepto = краду + hydor = вада)
вадзяны гадзіннік у старажытных Індыі, Кітаі, Егіпце, Грэцыі і Рыме.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
друіды́зм
(фр. druidisme, ад лац. druides = жрацы)
рэлігія старажытных кельтаў, заснаваная на ўшанаванні прыроды і ахвярапрынашэнні ў лясах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бард
(кельц. bard)
1) паэт-спявак у старажытных кельтаў;
2) аўтар і выканаўца аўтарскай песні;
3) перан. паэт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трые́ра
(гр. trieres)
ваенны карабель з трыма радамі вёслаў, размешчаных адно над другім, у старажытных грэкаў (параўн.трырэма).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)