Сорт вінаграднага грузінскага віна. Не піць цынандалі з турынага рога, — Чарнець ім [ворагам] касцямі на голым каменні.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юхт, ‑у, М юхце, м.
Сорт скуры са спецыяльна апрацаваных конскіх, каровіных і свіных шкур. Боты з юхту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎТБРЫ́ДЗІНГ (англ. outbreeding),
скрыжаванне асобін аднаго віду, якія не знаходзяцца ў непасрэднай роднасці (няма агульных продкаў у 4—6 пакаленнях); метад селекцыі, з дапамогай якога камбінуюць розныя каштоўныя якасці, каб стварыць новую пароду або сорт. Выкарыстоўваюць у жывёлагадоўлі і раслінаводстве для прадухілення шкодных вынікаў блізкароднаснага скрыжавання (інбрыдзінгу). Аўтбрыдзінг вядзе да павышэння жыццяздольнасці і прадукцыйнасці патомкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВУЦІ́ННЫЯ ЗАЛО́ЗЫ,
органы некаторых павукападобных, якія выдзяляюць павуціну. Размешчаны ў галавагрудзях (несапраўдныя скарпіёны), педыпальпах (павуцінныя кляшчы), брушку (павукі). Кожны тып П.з. выпрацоўвае асобы сорт павуціны (для яйцавых коканаў, лоўчай сеткі і інш.). Прадукцыйнасць П.з. павукоў адносна высокая, напр., ад крыжавіка можна атрымаць адразу да 500 м ніткі, за некалькі дзён — да 1000 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
смаля́нкаIж. (сорт груш) смоля́нка
смаля́нкаIIж., бот. дрёма
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хром, род. хро́му м.
1.хим. хром;
2. (сорт кожи) хром
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апо́рт, ‑у, М ‑рце, м.
1.Сорт зімовай яблыні, на якой растуць буйныя чырванабокія яблыкі.
2. Плод гэтай яблыні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
джаната́н, ‑у, м.
1.Сорт зімовай яблыні паўночна-амерыканскага паходжання.
2. Плод гэтай яблыні — яблык чырванаватага або чырвонага колеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дражэ́, нескл., н.
1.Сорт дробных цукерак акруглай формы. Шакаладнае дражэ.
2. Дазіраванае лякарства, вітаміны ў форме такіх цукерак.
[Фр. dragée.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНІ́С ПАЛАСА́ТЫ, аніс шэры, аніс зялёны,
старадаўні паволжскі сорт яблыні нар. селекцыі. Пашыраны ў Паволжы і сярэдняй паласе ўсх.ч. Еўропы. На Беларусі вырошчваюць пераважна ў Магілёўскай, часткова ў Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абл., таксама трапляюцца інш. сарты анісу — пунсовы, ружавата-паласаты (Магілёўская вобл.) і аксамітавы (Віцебская вобл.), якія адрозніваюцца памерамі, афарбоўкай і часам выспявання пладоў.
Дрэвы выш. 5—8 м, даўгавечныя (жывуць да 100—120 гадоў). Плады масай каля 70 г, сярэдняга памеру, плоскай або плоска-акруглай формы, сакавітыя, з кісла-салодкім смакам і характэрным «анісавым» пахам, суцэльнай ярка-кармінавай афарбоўкі або паласатай па светла-зялёна-жоўтым фоне. Мякаць зеленавата-белая, дробназярністая. Непатрабавальны да глебы, мароза- і засухаўстойлівы, высокаўраджайны сорт (на Беларусі сярэдні ўраджай 160 кг з дрэва). Пладаносіць ва ўзросце 6—8 гадоў. Плады збіраюць у канцы верасня (захоўваюцца да лютага, сакавіка і пазней). Спажываюць свежыя і мочаныя, таксама сушаць, кансервуюць, робяць з іх віно, вараць варэнне. Пашкоджваюцца пладовай гніллю і паршою.