узвышша на ПдУсх.-Еўрапейскай раўніны, на Украіне і ў Расіі. Распасціраецца з ПнЗ на ПдУ на 370 км. Шыр. 160 км. Выш. да 367 м (г. Магіла-Мячэтная). Складзены пераважна з пясчанікаў, вапнякоў і сланцаў, з якімі звязаны радовішчы каменнага вугалю (гл.Данецкі вугальны басейн), поліметал. руд, будматэрыялаў, хім. сыравіны. Для рэльефу характэрна спалучэнне хвалістых міжрэччаў і глыбока ўрэзаных (да 150 м) рачных далін. Ярыстая эрозія, трапляецца карставы рэльеф. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -6 да -8 °C, ліп. 21—22 °C. Ападкаў 400—500 мм за год. Захаваліся ўчасткі шыракалістых лясоў (дуб, ясень, клён) і стэпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАФІНЭ́ (Dauphiné),
гістарычная вобласць і сучасны эканам. раён на ПдУ Францыі, гал.ч. у Альпах і ў даліне р. Рона. Уключае дэпартаменты Ізер, Дром, Верхнія Альпы. Пл. 20,4 тыс.км². Нас. каля 1,5 млн.чал. (1994). Гал. горад — Грэнобль. Рэльеф пераважна горны. Клімат умераны, вільготны, у гарах халодны. Ападкаў каля 900 мм за год. На базе гідраэнергетыкі (ГЭС на Роне і Ізеры) развіты электрахімія і электраметалургія. Прам-сць: маш.-буд., тэкст., абутковая, харч., дрэваапр., папяровая (цэнтр Грэнобль і Валанс); цэнтр атамнай прам-сці — г. П’ерлат. Пасевы збожжавых, вінаградарства, садоўніцтва, агародніцтва, пераважна ў далінах. У гарах малочная жывёлагадоўля, авечкагадоўля. Турызм і горны спорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯНІ́С,
у грэчаскай міфалогіі бог расліннасці, вінаградарства і вінаробства, сын Зеўса і фіванскай царэўны Семелы. Нарадзіўся неданошаным пасля смерці маці, але Зеўс зашыў Д. ў сваім бядры і данасіў. Спадарожнікамі Д. былі німфы, дэманы, сатыры і сілены. Першапачаткова Д. ўяўлялі сталым, барадатым мужчынам, пазней — прыгожым юнаком. Святы ў гонар Д. — дыянісіі, мелі характар оргій. Міф пра Д. — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (фрэскі ў Пампеях, мазаіка з Дэласа, рэльеф на мануменце Лісікрата ў Афінах, карціны А.Альтдорфера, Тыцыяна, П.П.Рубенса, Д.Веласкеса і інш.). У рымлян вядомы пад імем Вакх (Бахус).
Дыяніс. Фрагмент размалёўкі амфары «майстра Клеафрада». Каля 500 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВО́ЛЖА,
тэрыторыя паміж р. Волга, Паўн. Уваламі, Уралам і Прыкаспійскай нізінай, у Расіі. Вылучаюць Высокае З. і Нізкае З. Высокае З. ўключае Верхнекамскае і Бугульмінска-Белебееўскае ўзв. (выш. да 418 м), Вяцкі Увал, Агульны Сырт. Складзена з пермскіх парод: пясчанікаў, сланцаў, глін, мергеляў, вапнякоў, даламітаў, гіпсу; на Пд з мезазойскіх глін і пяскоў. Рэльеф эразійны. Пашыраны карст. Нізкае З. (выш. да 125—150 м) — нізіннае левабярэжжа р. Волга на адрэзку ад г. Казань да г. Камышын, тэктанічны прагін, запоўнены кайназойскімі пясчана-гліністымі адкладамі стараж. Каспія. Ландшафты З. лясныя, лесастэпавыя і стэпавыя з кантынент. кліматам. Радовішчы нафты (гл.Волга-Уральскі нафтагазаносны басейн).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕ́РСІЯ ТЭМПЕРАТУ́РЫў атмасферы, павышэнне тэмпературы паветра з вышынёй замест звычайнага для трапасферы яе памяншэння. Бываюць каля зямной паверхні і ў свабоднай атмасферы. Прыземныя І.т. найчасцей фарміруюцца ў бязветраныя ночы ў выніку інтэнсіўнага выпраменьвання цяпла зямной паверхняй, ахаладжэння яе самой і прылеглага слоя паветра. Таўшчыня ахопленага інверсіяй слоя паветра ад некалькіх дзесяткаў да соцень метраў. Утварэнню І.т. садзейнічае катлавінны рэльеф, дзе застойваецца ахалоджанае паветра. У свабоднай атмасферы І.т. звязаны з асяданнем паветра ў антыцыклонах, нацяканнем цёплага паветра на халоднае ў зонах франтоў атмасферных і інш. працэсамі; ахопліваюць слой паветра магутнасцю ў сотні, часам 2—3 тыс.м. І.т. спрыяюць утварэнню воблакаў, туману, імглы, смогу, міражу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ТАПІС ПРЫРО́ДЫ,
спецыяльная кніга, якая вядзецца ва ўсіх запаведніках. Ствараецца па агульнай праграме, у якой улічваецца спецыфіка кожнага запаведніка. Змяшчае шматгадовую сістэматызаваную інфармацыю аб прыродных працэсах і з’явах на тэр. запаведніка. На Беларусі найб. працяглы Л.п. вядзецца ў Бярэзінскім біясферным запаведніку.
Уключае звесткі пра тэрыторыю, рэльеф, глебы, воды, кліматычныя ўмовы, флору і фауну, фіксуе стан рэжыму карыстання і ўплыў антрапагенных фактараў, адлюстроўвае стан і дынаміку ахоўных абіятычных і біятычных аб’ектаў, змяшчае каляндар прыроды, назіранні за паводзінамі жывёл, звесткі навук. даследаванняў і інш. матэрыялы. Л.п. дазваляюць вывучаць заканамернасці развіцця прыродных працэсаў на пэўнай тэрыторыі і выкарыстоўваюцца ў геабат., фларыстычных, фауністычных, феналагічных і інш. даследаваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎКО́Ў (Эрнст Аркадзевіч) (30.1.1935, Мінск — 13.9.1996),
бел. вучоны ў галіне геалогіі, краязнавец. Д-р геолага-мінер.н. (1981), праф. (1988). Чл.-кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1994, С.-Пецярбург). Скончыў БДУ (1958). З 1977 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. Распрацаваў тэорыю гляцыятэктонікі. Даследаваў рэгіянальную геалогію, рэльеф і карысныя выкапні Беларусі, геал. будову і фарміраванне плошчы пашырэння дагістарычных крэменездабыўных шахтаў і майстэрняў па апрацоўцы крэменю ў Ваўкавыскім і Мастоўскім р-нах Гродзенскай вобл., культавыя камяні, вызначыў ролю тапанімікі пры рэканструкцыі гіст. мінулага. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНУСІ́НСКАЯ КАТЛАВІ́НА Размешчана ў гарах Пд Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі. Абмежавана з ПдЗах. Саянам, з Пн адгор’ямі Кузнецкага Алатау, з 3 Абаканскім хр., з У адгор’ямі Усх. Саяна. Складзена з сланцаў, пясчанікаў, кангламератаў, мергеляў і інш. Радовішчы жал. руды, каменнага вугалю (гл.Мінусінскі вугальны басейн). Рэльеф пераважна ўзгоркавата-раўнінны з асобнымі нізкагорнымі масівамі і куэставымі градамі. Выш. ад 200—300 да 700 м. Клімат рэзка кантынентальны, месцамі засушлівы. Найб. рака — Енісей. Шмат прэсных і салёных азёр. На паніжаных участках злакавыя і камяністыя стэпы. Адзін з важнейшых с.-г. раёнаў Сібіры. Садаводства, бахчаводства. Жывёлагадоўля, конегадоўля. У М.к. гарады Мінусінск і Абакан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕНАЛО́ПЯ (ад грэч. selēnē Месяц + ...логія),
раздзел планеталогіі, які даследуе будову і хіміка-мінералагічны склад Месяца. Форму і метрычныя характарыстыкі Месяца даследуе селенадэзія. С. ўзнікла ў сярэдзіне 20 ст. з пачаткам прамых даследаванняў Месяца пры дапамозе штучных спадарожнікаў Месяца і прыбораў, дастаўленых на яго паверхню касм. станцыямі. Задачы С. — высвятленне працэсаў, што фарміруюць рэльеф месяцавай паверхні, прыроды грунтоў, рэчыўнага саставу і мех. уласцівасцей покрыва, а таксама вывучэнне гісторыі развіцця форм паверхні. Выкарыстоўвае метады астрафізікі, геафізікі, геахіміі, геалогіі (напр., растравую электронную мікраскапію) і інш. Вядуцца наземныя і касм. назіранні аптычных, цеплавых, радыёлакацыйных і інш. характарыстык паверхні, таксама вымярэнні ўласцівасцей месяцовых парод.
моцна разбураная і згладжаная горная краіна ў цэнтр. і ўсх. частках Казахстана. Працягласць з 3 на У каля 1200 км, шыр. ад 400 км на У да 950 км на 3. У зах.ч.рэльеф больш выраўнаваны; вылучаюцца горны масіў Улутау (1133 м) на З і Какчэтаўскае ўзв. (947 м, г. Сінюха) на Пн. Усходняя ч. мае большыя абсалютныя вышыні і найбольш расчлянёны рэльеф; у цэнтры — Каркаралінскія горы (да 1403 м), нізкагор’і Кызылтас з масівам Аксаран (1566 м) і хр. Чынгізтау (1469 м). Тэр. К.д. ўваходзіць у склад Урала-Мангольскага геасінклінальнага пояса. Утварылася ад працяглай дэнудацыі стараж. палеазойскага фундамента. Складзена з метамарфічных сланцаў, кварцытаў, пясчанікаў, вапнякоў і вывергнутых парод, якія месцамі перакрыты асадкавымі рыхлымі адкладамі. Радовішчы жал. (Атасу, Каражал, Карсакпай), медных (Джэзказган, Базшаколь, Каўнрал), марганцавых (Атасу), поліметал. (Карагайлы) руд, золата, (Майкаін), вугалю (Карагандзінскі і Экібастузскі вугальныя бас.). Клімат кантынентальны, засушлівы. Сярэднія т-ры студз. ад -14 °C да -18 °C, ліп. 20—24 °C. Зімой маразы дасягаюць -40 °C, летам дзённыя т-ры паднімаюцца да 35 °C і больш (на Пд). Гадавая колькасць ападкаў 200—300 мм. Снегавое покрыва малой магутнасці. Летам частыя засухі. Рэкі малаводныя, з іх найбуйнейшыя: Ішым, Нура, Сарысу. Шмат азёр. Самае буйное, але неглыбокае — салёнае воз. Тэнгіз. Разнатраўна-ціпчакова-кавыльныя стэпы ў паўн.ч. змяняюцца на Пд сухім ціпчакова-кавыльным стэпам; б.ч. іх тэрыторыі ўзарана і занята пасевамі збожжавых. На Пд і У — паўпустыні і палынова-салянкавыя пустыні. У гарах — хваёвыя лясы са сланікавай арчой.