віна́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Разм. уст. Вінная бутэлька, пасудзіна для віна. Пракоп дастаў з аднае кішэні вінарку чырвонага. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жняя́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Жатная машына. Жняярка-снопавязалка. □ Жняярка ідзе спорна, кладзе за сабою шапаткія абярэмкі спелых сцяблін. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палу́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Разм. Тое, што і паўтаратонка. Наладаваныя трохтонкі, палутаркі.. спаўзаюць з узгорка на кволы мост. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасві́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Тое, што і просвіра. Паненка дала кожнаму па прасвірцы і.. пачала расказваць пра абедню. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́ферка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе. [Люба:] Дык будзь, Надзенька, у мяне за першую шаферку. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шахцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Разм.

1. Жан. да шахцёр.

2. Брызентавы рабочы касцюм шахцёра, а таксама рабочая шапка шахцёра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шваге́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Жончына сястра. Здалёк, як з-за сцяны ўсё роўна, далятаў да Рыгора голас швагеркі. Лецка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снягу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

1. Тое, што і снягурачка (у 1 знач.). Снягурка спрала тонкі кужаль У белай квецені бяроз. Матэвушаў.

2. толькі мн. (снягу́ркі, рак). Тое, што і снягурачка (у 2 знач.). [Маі] толькі ў гэтым годзе купілі снягуркі. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Памянш. да гіра; маленькая гіра. Вымяраецца глыбіня часцей за ўсё пры дапамозе спецыяльнай гіркі — глыб[іня]мера. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Вадаплаўная дзікая птушка сямейства качыных, якая водзіцца ў палярнай і ўмеранай паласе. Чорная казарка. Канадская казарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)