форма феад. зямельнага ўладання ў Расіі, пры якім уладальнік абавязаны несці ваенную ці інш. службу дзяржаве. Пашырана ў 15 — пач. 18 ст. Масавая раздача П. феадалам пачата ў канцы 15 ст. ў Наўгародскай і інш. землях. Юрыд. статус П. вызначаны Судзебнікам 1497. Уладальнікі П. — памешчыкі, або дваране. У адрозненне ад вотчыны П. даваліся дваранам на пэўны час, уладальнік не мог яго прадаць, перадаць па спадчыне. З сярэдзіны 16 ст. памешчыкі атрымалі права перадаваць П. ў спадчыну і распараджацца імі. Пасля ўказа Пятра I аб адзінаспадчыннасці (1714) П. зліліся з вотчынамі ў адзіны від зямельнай уласнасці феадалаў — маёнтак. У 18 — пач. 20 ст. тэрмін «П.» ўжываўся як адна з назваў маёнткаў буйных землеўладальнікаў. Ліквідаваны Кастр. рэвалюцыяй 1917.
На Беларусі першыя звесткі пра раздачу зямлі пры ўмовах службы адносяцца да сярэдзіны 13 ст. Зямельныя ўладанні («имения»), якія феадалы-васалы атрымлівалі ад вял. князя ці паноў за ваен. і інш. службу, называліся «даніна» або «выслуга». Землі даваліся ў часовае («дачаснае») і ў пастаяннае («вячыстае») уладанне. З павелічэннем паліт. ролі шляхты і аслабленнем улады вял. князя ў 15—16 ст. адбываўся працэс пераўтварэння дачасных данін у вотчыны, якія сталі пануючай формай феад. зямельнай уласнасці. Да сярэдзіны 16 ст. большасць зямельнага фонду ВКЛ стала ўласнасцю шляхты. Неабмежаваныя правы шляхты на маёнткі замацаваны шэрагам прывілеяў, а таксама Статутамі ВКЛ 1529, 1566, 1588.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бяро́за, ‑ы, ж.
1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых з белай карой. Расчасаўшы пругкім ветрам косы, Спаласнуўшы ногі у расе, Залатагаловыя бярозы Паўстаюць ва ўсёй сваёй красе.Аўрамчык.Пад сонцам грэліся бярозы У белым тонкім палатне.Бядуля./узнач.зб.Сярод іншых дрэў тут пераважала бяроза.Шашкоў.
2.толькіадз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял. Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі?Бядуля.
•••
Карэльская бяроза — від бярозы з прыгожай узорыстай драўнінай на зрэзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасту́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, да якога можна прайсці, падысці. Глухое, даступнае толькі заядлыя рыбакам,.. [возера] сягоння стала зборышчам людзей.Арочка.// Адкрыты для зроку. Даступны для назірання.
2. Магчымы, пасільны для ўсіх, многіх. Даступныя цэны.
3. Лёгкі для разумення, даходлівы. Перадаць думку ў даступнай форме. □ Купала па-майстэрску перадае старажытны тэкст у форме, лёгка даступнай нашаму мастацкаму ўспрыманню.Палітыка.
4. Які лёгка выклікае прыхільнасць да сябе; просты, абыходлівы. Невысокі, кучаравы, у панто[ф]лях і чорнай рабочай кашулі, .. [К. Чорны] быў увесь нейкі хатні, даступны.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стылізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Надаць (надаваць) чаму‑н. характэрныя прыкметы пэўнага стылю (у 1, 2 знач.). Ф. Багушэвіч надзвычай смела і з непараўнальнай дасканаласцю стылізаваў мову сваіх твораў пад мову расказчыка — селяніна.Шакун.//Перадаць (перадаваць) што‑н. пры дапамозе ўмоўных прыёмаў. Стылізаваць арнамент.// Пераймаючы каго‑н., надаць (надаваць) чаму‑н. пэўны выгляд, форму і пад. Багдановіч ужо ў самой назве падаў характэрныя для нашай старажытнай мовы звароты, прычым зусім няцяжка ўлавіць, пад каго стылізаваў сваё апавяданне паэт.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЯРО́Ў (Васіль Рыгоравіч) (2 або 4.1.1834, г. Табольск Цюменскай вобл., Расія — 10.6.1882),
рускі жывапісец і графік. Чл.-заснавальнік Т-ва перасоўных маст. выставак (гл.Перасоўнікі). Акад. жывапісу (1866), праф. (1870). Вучыўся ў Арзамаскай школе жывапісу (1846—49, з перапынкамі), Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1853—61) у С.К.Заранкі, з 1871 выкладчык гэтага вучылішча. На пенсію АМ быў за мяжой (1862—69). У ранніх творах выкрываў недахопы тагачаснага грамадства: «Прыезд станавога на следства» (1857), «Першы чын...» (1860). У пазнейшых творах надаваў амаль гратэскавую сац. характарыстыку носьбітам грамадскага зла ў прыгонніцкай Расіі («Пропаведзь на вёсцы», «Сельскі хрэсны ход на Вялікдзень», абодва 1861; «Чаяванне ў Мыцішчах», 1862; «Прыезд гувернанткі ў купецкі дом», 1866; «Манастырская трапеза», 1865—75). Цяжкае жыццё сялян і гар. беднаты адлюстраваў у творах «Сляпы музыка» (1864), «Праводзіны нябожчыка» (1865), «Тройка» (1866), «Тапельніца» (1867), «Апошні шынок ля заставы» (1868). Стварыў шэраг карцін, у якіх намагаўся перадаць індывідуальнасць чалавека з народа, яго здольнасць глыбока мысліць і адчуваць («Фомушка-сыч», 1868; «Вандроўнік» 1870). Аўтар партрэтаў дзеячаў рус. інтэлігенцыі, у т. л. А.Астроўскага (1871), У.Даля, Ф.Дастаеўскага, М.Пагодзіна (усе 1872). Пісаў таксама карціны на быт. («Птушкалоў», 1870; «Паляўнічыя на прывале», «Рыбалоў», абедзве 1871) і гіст. («Суд Пугачова», 1875; «Мікіта Пустасвят», 1881) тэмы.
Тв.:
Рассказы художника. М., 1960.
Літ.:
Лапунова Н.Ф. В.Г.Перов. М., 1968;
Лясковская О.А. В.Г.Перов: особенности творч. пути художника. М., 1979.
1.каго-што. Расказаць пра каго-, што-н., паказаць, абмаляваць у пісьмовай або вуснай форме.
А. падзеі.
2.што. Перадаць звесткі пра склад, асаблівасці чаго-н.
А. мясцовую гаворку.
3.што. Скласці поўны спіс чаго-н. (з мэтай уліку, па прычыне якой-н. пастановы судовых органаў і пад.).
А. маёмасць.
4.што. Завяшчаць каму-н.
А. дом старэйшаму сыну.
5.што. У матэматыцы: начарціць адну фігуру вакол другой з захаваннем пэўных умоў.
А. акружнасць вакол трохвугольніка.
6.што. Зрабіць рух, перамясціцца па крывой.
А. дугу.
|| незак.апі́сваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.апіса́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) іво́піс, -у, м. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паўтары́ць, ‑тару, ‑торыш, ‑торыць; зак., што.
1. Сказаць або зрабіць яшчэ раз тое ж самае. Паўтарыць просьбу. Паўтарыць загад. Паўтарыць паездку. □ — Цётка, чаго вы? — Старая прыціхла.. — Цётка, што з вамі? — паўтарыў .. [начлежнік] пытанне.Брыль.//Перадаць якія‑н. гукі (пра рэха, водгук і пад.). І толькі паўтарылі лозы Перадвясельнай песні гук, Як дзесь аклікнуўся з пагрозай Чырванабровы цецярук.Танк.// Аднавіць яшчэ раз у памяці раней завучанае. Заўтра экзамены, але ўсё, што трэба, Лёдзя і Кіра паўтарылі.Карпаў.
2. Поўнасцю ўзнавіць што‑н. Кожны крок наш легенда паўторыць.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перада́ча, ‑ы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. перадаваць — перадаць (у 1–8 знач.).
2. Тое, што перадаецца па радыё, тэлебачанню. Музычная перадача. □ — Таварышы радыёслухачы! Пачынаем нашу навагоднюю перадачу.Якімовіч.
3. Прадукты харчавання, рэчы, якія перадаюцца каму‑н. (у турму, бальніцу і пад.). Пакуль ішло следства, Анэта пасылала Марціну перадачы: харчаванне, тытунь, бялізну.Чарнышэвіч.Калісьці ў аддзяленні выпіскі яна прымала наведвальнікаў, збірала, адносіла ў палату перадачы.Грамовіч.
4.Спец. Механізм, які перадае рух ад адной часткі машыны, прыстасавання да другой. Шарнірная перадача. Ланцуговая перадача.
•••
Каробка перадачгл. каробка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыльIм.
1.маст., літ., лінгв. Stil m -s, -e;
піса́ць до́брым стылемéinen guten Stil schréiben*;
перада́ць стыль stílgetreu wíedergeben*;
захава́ць стыль den Stil wáhren;
2. (манера) Stil m; Maníer f -, -en;
стыль кіраўні́цтва Führungsstil m;
во́льны стыльспарт. Fréistil m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)