права адной асобы (прадстаўніка) ажыццяўляць здзелкі ад імя другой (прадстаўленага), тым самым ствараць, змяняць або спыняць правы і абавязкі прадстаўленага. Паводле цывільнага права Рэспублікі Беларусь можабыць заснавана на даверанасці, заканадаўстве або акце ўпаўнаважанага на тое дзярж. органа ці органа мясц. кіравання і самакіравання, а таксама вынікаць з абставін, у якіх дзейнічае прадстаўнік (напр., прадавец у краме, касір і да т.п.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕКТЭНХІ́МА (ад грэч. plectos сплецены + enchyma што напаўняе, тут: тканка) несапраўдная тканка грыбоў, утвораная спляценнем гіфаў. Гіфы складаюцца з клетак, якія дзеляцца толькі папярочнымі перагародкамі (у сапраўднай тканцы клеткі дзеляцца ва ўсіх напрамках). З П. фарміруюцца пладовыя целы і некат. вегетатыўныя ўтварэнні грыбоў (напр., склероцыі) для выжывання ў неспрыяльных умовах. У выглядзе П. таксама можабыць грыбная састаўная лішайнікаў — мікабіёнт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́ТКА КЕРАМІ́ЧНАЯ,
адзін з відаў штучных абліцовачных матэрыялаў, які выкарыстоўваюць для ўнутр. і вонкавых абліцовачных работ. Прасуюць з напаўсухіх парашкападобных керамічных мас з наступным абпальваннем да спякання. Вызначаецца высокай трываласцю, зноса-, вода- і хім. устойлівасцю. Паверхня П.к. можабыць гладкая, рэльефная, пакрытая белай ці каляровай палівай, форма — квадратная, прамавугольная, 6- і 8-гранная. Гл. таксама Керамічная прамысловасць.
Узоры пліткі керамічнай акцыянернага таварыства «Керамін».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЗРЫ́СТАСЦЬу оптыцы,
уласцівасць рэчываў прапускаць святло. Накіраванае (не дыфузнае) распаўсюджванне святла характарызуецца прапускання каэфіцыентам.
Залежыць ад адбіцця, паглынання і рассейвання святла ў рэчыве. П. адрозніваюць ад прапускання святла (асяроддзе можабыць непразрыстым і прапускаць рассеянае святло, напр., тонкі ліст паперы). Кожнае рэчыва празрыстае толькі для прамянёў пэўнай часткі аптычнага спектра, напр., звычайнае шкло — для бачнага святла, кварц — для бачнага і ультрафіялетавага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПІ́СКІ,
у тэхніцы алейнага шматслаёвага жывапісу этап выканання палатна, у час якога мадэліруюцца формы і аб’ёмы, ствараецца асн. каларыт будучага твора. Робіцца за падмалёўкай, папярэднічае лесіроўцы. Колькасць П. можабыць рознай, але кожная з іх завяршаецца поўным высыханнем фарбаў. У шырокім і недакладным сэнсе П. наз. часам падмалёўку, а таксама любую прапрацоўку ўжо закончанай карціны або яе дэталі, у т. л. неаўтарскія панаўленні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ЗАў музыцы,
адносна завершаная частка муз.сказа; тэматычна-сінтаксічная адзінка. Можабыць элітнай ці падзяляцца на матывы. Ад суседніх пабудоў адасабляецца меладычнымі, гарманічнымі, метрарытмічнымі фактурнымі сродкамі. Тэрмін «Ф.» запазычаны ў 18 ст. з мовазнаўства і атрымаў пашырэнне ў музыцы з развіццём кампазітарскай творчасці і выканальніцкай практыкі. Падзел муз. твора на Ф. наз. фразіроўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГАВО́Р СУДА́,
рашэнне, якое выносіцца судом па пытанні вінаватасці або невінаватасці абвінавачанага і аб прымяненні да яго пакарання. На Беларусі суды пастанаўляюць П.с. імем Рэспублікі Беларусь. П.с. павінен быць законны, матываваны, справядлівы і абгрунтаваны доказамі, што былі разгледжаны ў суд. пасяджэнні. Выносіцца судом у дарадчым пакоі пры захаванні тайны нарады суддзяў. П.с. можабыць абвінаваўчым або апраўдальным (калі не ўстаноўлена падзея злачынства або ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаюць прыкметы злачынства ці не даказаны яго ўдзел ва ўчыненні злачынства). П.с. складаецца з уводнай, апісальнай і рэзалютыўнай частак. П.с. піша адзін з суддзяў, якія прымалі ўдзел у яго пастанаўленні, падпісваецца ўсімі суддзямі. Суддзя, які застаўся пры асобнай думцы, таксама падпісвае П.с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пень, пня, мн. пні, пнёў, м.
1. Астатак спілаванага, ссечанага ці зламанага дрэва, які тырчыць з зямлі.
Карчаваць пні.
Быць на пні (быць не зрэзаным — пра лес, збожжа). Стаіць як п. (перан.: нерухома, нічога не разумеючы; разм.).
2. Адно дрэва будаўнічага матэрыялу.
Купіць сорак пнёў лесу.
3.перан. Пра бесталковага, абыякавага да ўсяго чалавека (разм., пагард.).
Што гэты п. тут можа зразумець?
|| памянш.пянёк, -нька́, мн. -нькі́, -нько́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым.пянёчны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і пнёвы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэмарке́тынг
(ад дэ- + маркетынг)
від маркетынгу, накіраваны на памяншэнне попыту на тавары або паслугі, які не можабыць задаволены з-за недастатковага ўзроўню вытворчых магчымасцей, абмежаванасці таварных рэсурсаў і сыравіны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэта́ль
(фр. détail)
1) састаўная частка машыны, механізма, якая не можабыць разабрана на іншыя, больш дробныя часткі (напр. д. самалёта);
2) прыватны факт, драбніца;
3) красамоўная падрабязнасць літаратурнага твора.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)